Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

Рецензия на мою книгу о голодоморе в самом "толстом" белорусском националистической журнале - Arche

Рецензия на мою книгу о голодоморе в журнале "Arche". Это своего рода белорусский аналог львовского "Й", толстый националистический альманах. Автор, к сожалению, мне неизвестный, во всяком случае, не могу припомнить ничего из ее текстов. Какая-то вообще школярская рецензия. Если человек берется пробегаться по моим сноскам, то он должен разбираться в библиографии по теме. А, значит, минимально знать, кто такой Таугер и где помещались его эксклюзивные статьи по теме ( "Еженедельник 2000.net.ua" ). Дюркгейм вообще, по-моему, притянут только для того, чтобы произнести слово "дюркгейм" и т.д. Но более всего изумился претензиям к тому, что мои сноски в основном интерактивные: специально оставил в основном ссылки на источники, помещенные в Сети, убирал все редкие печатные издания, чтобы читателю было удобнее сразу самому пройтись по источникам, возился и мучился :) Хм.

Но в общем позицию одного из течений белорусской националистической "мысли" рецензия отражает. Тем, собственно, и интересна. Ничего большего из этого круга не ждал. Там интеллектуальное развитие свелось в основном к переинтерпретациям каких-то внешних авторитетов, таких, как Дюркгейм, достаточно давно. Еще и ЕГУ тут каким-то образом оказывается присутствует. В ЕГУ вообще по-моему перевод превращен в сакральную миссию всего проекта. Разве что маловато в рецензии личных нападок. Нет, они есть, есть - все, как говорится, на месте и все путем, но маловато. Обычно наша националистическая публика все таки практикует это дело в большем количестве. Специфика мышления. Видимо, возникла от многих лет существования в очень узком и маргинальном кругу. Отношение к идеям всегда в этом круге очень тесно связано с отношением к личности автора и отношение к идеям экстраполируется на отношение к их автору почти мгновенно. Несколько женственная интеллектуальная культура, точнее - бабская (да простит меня pigbig ;))

Смотрю, эта книга, видимо, наберет рецензий и отзывов не меньше, чем "Феномен Беларуси". Там было около 30. Интересно...

***

Галадамор: яшчэ адно злачынства амэрыканскага нацызму
Тацяна Чуліцкая

Насьцярожваюць спробы (што ўзьнікаюць пэрыядычна як на ўзроўні палітычнай практыкі, так і ў экспэртных выказваньнях) сэнсавых маніпуляцыяў паняткамі гуманітарных катастрофаў — “Халакост” і “генацыд”.

Выданьне, якое аглядаецца ў артыкуле: Шевцов, Юрий. Новая идеология: голодомор. М.: Издательство "Европа", 2009. – 184 с. </strong></p>



“Wenn ich Kultur hore ... entsichere ich meinen Browning”

З п’есы «Шлягетэр» (1933)

нямецкага драматурга Ганса Ёста (Hanns Johst).



Сьвет сучаснай палітыкі – гэта мноства складаных інтэлектуальных канструкцыяў, пры аналізе ўжываньня якіх палітыкамі і дасьледчыкамі часьцяком узьнікае адчуваньне “гульняў розуму». Дзіўная эквілібрыстыка паняткамі зь неадназначнымі сэнсавымі канатацыямі — “гістарычная памяць”, “нацыянальная ідэнтычнасьць”, “палітычная культура” — разам з імкненьнем шэрагу аўтараў надаць ім пэўныя і адназначныя маральныя і ацэнкавыя значэньні выклікае жаданьне сама меней запытацца ў выдаўцоў, ці варта публікаваць некаторыя працы, што прэтэндуюць на навуковасьць. Зь іншага боку, прысутнае ў грамадзкай сфэры наагул і ў акадэмічным сьвеце ў прыватнасьці права на свабоду выказваньняў стварае прастору для вылучэньня і прасоўваньня самых разнастайных ідэяў, што імкнуцца вытлумачыць і даць адназначныя інтэрпрэтацыі складаных канцэпцыяў і паняткаў. Пры гэтым насьцярожваюць спробы (што ўзьнікаюць пэрыядычна як на ўзроўні палітычнай практыкі, так і ў экспэртных выказваньнях) сэнсавых маніпуляцыяў паняткамі гуманітарных катастрофаў — “Халакост” і “генацыд”.


У канцы 2008 году ў маскоўскім выдавецтве «Европа» выйшла кніга пад назвай «Новая идеология: голодомор» менскага блёгера і палітычнага камэнтатара Юр’я Шаўцова, які згодна зь біяграфіяй на яе фарзацы гэтым разам паўстае перад чытачамі як «выдавец і рэдактар». Калі ўлічыць жанр і тэматыку кнігі, можна сказаць, што Ю.Шаўцоў выступае адразу ў іпастаях гісторыка, палітоляга, антраполяга, культуроляга і даволі своеасаблівага інтэрпрэтатара. Гэтая кніга, паводле задумы аўтара, заклікана разбурыць міт аб украінскім галадаморы, паказаць ўсю недарэчнасьць заклікаў цяперашняй палітычнай эліты Ўкраіны да міжнароднай супольнасьці прызнаць у якасьці “акту генацыду ўкраінскага народу” голад 1932–1933 гг., а таксама выявіць антырасейскую і антыэўрапейскую скіраванасьць падобных памкненьняў.


Ня будучы гісторыкам, які спэцыялізуецца на вывучэньні савецкага пэрыяду ва Ўкраіне, я б не хацела брацца за ацэнку праўдзівасьці выкарыстаных Ю.Шаўцовым фактаў. Аднак ні сама кніга, ні рэцэнзія да яе не прэтэндуе на даводжаньне абсалютнай гістарычнай ісьціны. Хоць у выпадку кнігі дадзенае цьверджаньне не такое адназначнае, бо аўтар апэлюе да таго, што


прызнаньне голаду 1932 — 1933 генацыдам украінскага народу няправільна факталягічна. Гэта адно істэроідная мэтафара (с. 148).


Пры гэтым выкарыстаныя аўтарам факты «пацьвярджэньня” сваёй “праваты” як мінімум неадназначныя і могуць мець некалькі трактовак. Акрамя таго, ад безумоўнага даверу да дадзенай працы крыху адштурхоўвае, па-першае, яе аб’ём – 171 старонка тэкставай часткі, па-другое, прыведзеныя ў канцы працы крыніцы, да якіх апэлюе аўтар як да фактычных матэрыялаў. Калі меркаваць па бібліяграфіі да кожнай зь сямі частак працы, большасьць крыніцаў уяўляюць зь сябе разьмешчаныя ў інтэрнэце тэксты і інфармацыю. Дзе-нідзе гэта адны і тыя ж матэрыялы са спасылкамі на розныя іх часткі, а таксама публікацыі форумаў і крыніцаў, сумнеўных з пункту гледжаньня імавернасьці і аб’ектыўнасьці. Калі казаць пра апошнія, можна назваць даволі адыёзны “аналітычны” расійскі партал «Интернет против телеэкрана», публіцыстычны ўкраінскі партал «Еженедельник 2000.net.ua». Сам факт выкарыстаньня публіцыстычных крыніцаў у якасьці аб’ектыўных выклікае думку аб магчымасьці недаверу да працы. Прэтэнзія на гістарычны аналіз такога складанага матэрыялу, як масавы голад у СССР, патрабуе сур’ёзнай архіўнай працы з гістарычнымі дакумэнтамі і даступнымі адкрытымі афіцыйнымі крыніцамі. Другая засьцярога да аналізу палягае ў тым, што ў рамках дадзенага артыкулу ня будзе абвяргацца альбо пацьвярджацца факт галадамору ў гісторыі Украіны. Для разгляду кнігі больш цікавыя тэзісы, інтэрпрэтацыі і тлумачальныя схемы, якія спрабуе навязаць чытачу Ю.Шаўцоў.


РАЗВЕДКА БОЕМ


Чытаньне кнігі выклікае даволі ўстойлівае жаданьне пагуляцца ў вайну ці хаця б выкарыстаць каляваенныя мэтафары для яе апісаньня. Галоўны тэзіс працы гучыць выразна, зразумела і, можна сказаць, кранальна проста:


Прызнаньне голаду 1933 г. генацыдам украінцаў надзвычай небясьпечнае для Эўропы. Ён ня быў генацыдам і тыя, хто намагаецца навязаць разуменьне голаду 1933 г. як генацыду ўкраінцаў, -- сьвядомыя або несьвядомыя праціўнікі гуманістычнага і адказнага разьвіцьця эўрапейскай цывілізацыі, ЭС і ўсёй Эўропы. Яны проста прыкрываюцца сваім канфліктам з Расеяй, але асноўным іх праціўнікам ёсьць сама Эўропа (с. 17).


Тым самым адразу ж тлумачыцца, што галадамор — гэта штучна створаная ідэалягічная канструкцыя, сацыяльна і палітычна небясьпечная, бо: а). супярэчыць гуманістычным прынцыпам; б). супярэчыць каштоўнасьцям эўрапейскай цывілізацыі; с). у дадатак да вышэйсказанага спараджае і дапамагае знаходзіць ідэалягічныя абгрунтаваньні для канфліктаў з Расеяй.


Трактоўка ідэалёгіі як фэномэну грамадзка-палітычнага жыцьця ў якасьці сканструяванага панятку знаходзіцца ў плоскасьці тэорыі сацыяльнага каструктывізму, які сыходзіць з пастуляту канструяванасьці/мадэляванасьці сацыяльнага сьвету. То бок калі трактаваць галадамор, нацыяналізм і любыя іншыя «-ізмы» ў якасьці створаных (сканструяваных) катэгорыяў, то такі самы падыход варта выкарыстоўваць і да іншых паняткаў сацыяльна-палітычнай рэчаіснасьці. Аднак у выпадку працы Ю.Шаўцова адзначаецца іншая тэндэнцыя: ад самага пачатку “закляйміўшы” “няправільную трактоўку” голаду на Ўкраіне, далей ён неаднакроць зьвяртаецца да паняткаў “маралі”, калектыўнага духу” і аналягічных катэгорыяў як да зьяваў аб’ектыўных, што не патрабуюць доказаў і існуюць самі сабой. Такія мэтадалягічныя “скачкі” насьцярожваюць, хаця і ўласьцівыя многім аўтарам, якія прэтэндуюць на адназначныя трактоўкі і ацэнкі складаных зьяваў.


Агульнае тэарэтычнае абгрунтаваньне «Галадамору…» выклікае асацыяцыі то з працамі Э.Дуркгайма па тэорыі падзелу працы, падмуркаў грамадзтва і сацыяльных аноміяў, то з сучаснымі (і ня толькі) працамі па палітычнай філязофіі, зьвязанымі з праблематыкай сацыяльнай салідарнасьці, вызначэньнем месца маралі ў сучасным грамадзтве . Разам з тым аўтар не спасылаецца на тэорыі іншых дасьледчыкаў, выдаючы даволі ўрыўкавыя “маральна-філязофскія” пастуляты ў якасьці сыстэмы ўласных аргумэнтаў і доказаў. Іншым важным апірышчам запрапанаванай ім канструкцыі ёсьць “культура”, якая прыводзіцца як вырашальны аргумэнт у спрэчных момантах.


«Мараль» у палітычнай прасторы Ю.Шаўцова паўстае як нешта абсалютнае і нязьменнае. Не даючы вызначэньня гэтага паняцьця, не разглядаючы асаблівасьці яе пераламленьня ў грамадзкай прасторы, аўтар, тым ня менш, неаднакроць ужывае гэты панятак як ацэнкавы крытэр для тых, хто прызнае галадамор генацыдам. Сэнсавая прастора падзяляецца пры гэтым на дзьве паловы — маральную і амаральную: «культ галадамора пазбаўляе маральнасьці ўвесь досьвед савецкай гісторыі Украіны» (с. 145). На працягу ўсяго тэксту можна назіраць эквілібрыстыку паняткаў «мараль», «магчымасьць маральнага выбару», «амаральнасьць” каб паказаць, што галадамор ёсьць штучнай ідэалягічнай канструкцыяй. Часам Ю. Шаўцоў ужывае “маральныя” катэгорыі для артыкуляцыі складанасьці тэмы, і пры гэтым дэманструе сваю здольнасьць “ацаніць” гэтыя працэсы і “падзяліцца” сваімі ацэнкамі і разуменьнем з чытачамі:


безумоўна, пры такой форме ваеннага патрыятызму ад абсалютнай маралі не засталося і сьледу … маральны крызіс у СССР (с. 59) альбо «СССР выжыў, і пакрочыў да велічы, і нават змог стаць галоўным з далакопаў нацызму. Але якім коштам » (с. 145) …


Пэўная замятня ў падставах «ідэалёгіі галадамору» адбываецца пасьля таго, як аўтар пачынае апісваць яе складнікі, якімі называюцца антырасейскія настроі і погляды на Ўкраіне, антысавецкія настроі, а таксама разбурэньне калектывісцкага духу і традыцыйнага ладу ў вёсцы. Калі зьвярнуцца да першых двух сьцьвярджэньняў, то аўтар зьмешвае іх і не дае да канца зразумець. Што ж “горшае” ва ўкраінцах: барацьба з расейцамі альбо барацьба зь людзьмі, якія захавалі ці захоўваюць савецкую індэнтычнасьць. З аднаго боку, Ю.Шаўцоў сьцьвярджае, што ў


“мадэрнізаваным» украінскім нацыяналізьме «барацьба з маскалямі набыла характар эсхаталагічнай барацььбы з крыніцамі генацыду – «расейцы» ў дадзеным кантэксьце набылі рысы нацыстаў… (с. 142).


Зь іншага — гаворыцца, што ўкраінскі нацыяналізм становіць сабой найперш антыкамуністычны і антысавецкі комплекс ідэяў:


Акурат антысавецкасьць, а не антырасейскасьць сучаснай Украіны падкрэсьліваецца дзяржаўным культам галадамору (с. 142).


Праўда, праз колькі старонак развагаў аўтар усё-ткі прыходзіць да згоды з самім сабою і робіць выснову, што абедзьве «пошасьці» аднолькава «небясьпечныя і згубныя для навакольнага сьвету”, паколькі «галадамор дазваляе трактаваць крыніцу сьмяротнай пагрозы ўкраінцам шырэй – праз расейскую дзяржаўнасьць» (с. 145). То бок небясьпека галадамору ня проста ў падрыве пэўных сацыяльных формаў, але і ў пашырэньні свайго ўплыву на шырэйшыя маральна-палітычныя падваліны ўладкаваньня сучаснага сьвету. Тым самым праблема галадамору зводзіцца да некалькіх тэзісаў. Найперш гэта сьцьвярджэньне, што цяперашні “памаранчавы” ўрад сучаснай Украіны перакручвае гістарычны сэнс голаду, творачы зь яго ідэалёгію галадамору. Па-другое, абвешчаньне галадамору само па сабе зьяўляецца фактам амаральным, бо парушае асновы салідарнасьці грамадзтва.


РЭКАНСТРУКЦЫЯ КАНСТРУКЦЫІ ГАЛАДАМОРУ


Каб патлумачыць усю “нястаннасьць” палітыкі сьцьвярджэньня галадамору і выкрыць яго як мэтаскіраванае дзеяньне супраць украінскага народу, аўтар кнігі прапануе канцэпцыю тварэньня “ідэалёгіі галадамору” і яе наступную “дэканструкцыю”. Для абгрунтаваньня сваіх цьверджаньняў Ю.Шаўцоў выкарыстоўвае абыходныя шляхі — некалькі разоў, у розных кантэкстах пералічвае прычыны голаду: калектывізацыя, вонкавы ўплыў, зьмена сацыяльнай структуры ў вёсцы, зьмены структуры кіраваньня на пачатку савецкай улады і іншыя вядомыя з курсу гісторыі сярэдняй школы факты, зьвязаныя зь першымі дзесяцігодзьдзямі існаваньня СССР, спэцыфікай фармаваньня гарадзкой і сельскай прасторы, усталяваньнем структуры ўлады і кіраваньня.


Шаўцоў адзначае, што “бацылы” генацыду былі занесеныя на Ўкраіну звонку. Прайшоўшы колькі разоў па коле калектывізацыі і паказаўшы яе дэталі, аўтар падыходзіць да краіны, зь якой паходзілі ідэйныя падваліны стварэньня і ўмацаваньня канцэпцыі “галадамору” -- ЗША.


Роля сымбалічнага “першаадкрывальніка” тэмы прыпісваецца аднаму з найбуйнейшых амэрыканскіх мэдыя-магнатаў У.Р.Хёрсту – чалавеку, які сапраўды мае больш чым неадназначную біяграфію, вядомы сваімі правымі поглядамі і кантравэрсійнымі мэтадамі заваяваньня аўдыторыі. Паводле Шаўцова, найбольш істотным у Хёрсту была яго сувязь з эўрапейскімі фашыстамі. Тым самым аўтар «Галадамору» стварае даволі простую і пэўную сэнсавую зьвязку: “нячэсны” мэдыя-магнат Хёрст, які спрыяў пашырэньню ідэяў галадамору, сваімі палітычнымі поглядамі быў блізкі да эўрапейскіх фашыстаў. Для канчатковага замацаваньня гэтага ярлыка прыводзіцца ўпэўненае меркаваньне:


імпэрыя Хёрста, у якой не было штату ўласных карэспандэнтаў у СССР, атрымлівала інфармацыю аб голадзе разам зь яе інтэрпрэтацыяй ад прафашысцкіх колаў Нямеччыны (с. 129).


Наагул, прататып фільму «Грамадзянін Кейн» паказаны ў працы як прыхільнік нямецкага нацызму, усяляк зацікаўлены ў разбурэньні прывабнасьці савецкай ідэі і камуністычнай ідэалёгіі.


На гэтым выбудоўваньне сувязяў ідэяў галадамору з нацысцкімі поглядамі не канчаецца. Больш таго, Ю.Шаўцоў прыводзіць усе магчымыя аргумэнты для пацьвярджэньня тэзісу аб блізіні і выгадзе пэдаляваньня тэмы голаду для Нямеччыны. Ужо Ваймарскай рэспубліцы трэба было «даводзіць перавагі свайго шляху разьвіцьця» ў супрацьвагу камуністычнай ідэалёгіі (с. 131).


Наступнымі жорстка крытыкаванымі вонкавымі каналамі прасоўваньня і замацаваньня канцэпцыі галадамору называюцца эмігранцкія супольнасьці і замежныя СМІ, што крытыкавалі СССР (у прыватнасьці, Радыё «Свабода» ў Мюнхэне), а таксама дасьледчыя і аналітычныя цэнтры (напрыклад, Гарвардзкі ўкраінскі інстытут), дзейнасьць англасаксонскіх палітыкаў і публіцыстаў (у прыватнасьці, Робэрта Конквэста і ягоная праца «The Harvest of Sorrow: Soviet Collectivization and the Terror-Famine», амэрыканскага кангрэсмена Джэймса Мэйса) (с. 137). Не спыняючыся падрабязна на гэтых суб’ектах, адзначу ўдаласьць і завершанасьць выбудаванай сэнсавай лініі дыскрэдытацыі канцэпцыі галадамору. Сапраўды, зьвязка з нацысцкім рухам, а таксама з эміграцыяй, адарванай ад Украіны і ўспрынятай як “чужая”, можа лёгка пераканаць людзей, ня схільных аналізаваць спосабы падаваньня інфармацыі.


Такім чынам, у якасьці аднаго з сродкаў нівэляцыі і дыскрэдытацыі галадамору была выкарыстаная ягоная прывязка да паняткаў, якія маюць нэгатыўныя канатацыі ў грамадзкай сьвядомасьці: ЗША, эмігранцкі асяродак, замежныя СМІ, “нячэсныя” мэдыя-магнаты. Акрамя таго, наймацнейшым і дзейсным сродкам ёсьць навязваньне аналёгіі з нацызмам, да якога Ю.Шаўцоў прыраўняў падставы галадамору.


ПАРАДОКС СУМЯШЧЭНЬНЯ АНТЫРАСЕЙСКАСЬЦІ І АНТЫЭЎРАПЕЙСКАСЬЦІ


У якасьці яшчэ аднаго тэзісу аўтара «Галадамору…» неабходна разгледзець ужо згаданы раней закід, што прызнаючы галадамор украінцы тым самым выступаюць супраць падмуркаў гуманістычных каштоўнасьцяў эўрапейскай цывілізацыі. Ю.Шаўцоў кажа пра тое, што прызнаньне голаду на Ўкраіне генацыдам асабліва выгаднае тым, хто пад час другой сусьветнай вайны выступаў на баку нацыстаў, паколькі гэта давала і дае маральнае права на падобнае супрацоўніцтва, як форму супраціву злачынствам савецкай улады.


Калі разабрацца з гэтым сьцьверджаньнем пра “антыэўрапейскасьць”, то, як і пры любой лягічнай падмене тэзісу, узьнікае пытаньне, чаму на падставе даступных фактаў аўтар робіць акурат такую выснову? На добры лад, прычынна-выніковая сувязь у гэтым выпадку прапануецца чытачу для прыняцьця “на веру”. Далей, выяўляецца, што галадамор


Падтрымлівае «маральныя падставы» нацыяналістычных сіл Украіны, творачы антыэўрапейскія падставы ідэнтычнасьці. Канцэпцыя «галадамору» стварае ўнутры эўрапейскай культуры маральную і ідэйную прастору для рэвізіі адназначнага маральнага асуджэньня нацызму і расізму (с. 146).


У сваёй лёгіцы Ю.Шаўцоў даволі пасьлядоўны: галадамор зьвязаны з нацызмам, даючы, з аднаго боку, маральна-сацыяльныя апраўданьні для калябарантаў, з другога — для вонкавых антысавецкіх сілаў.


Адраджаючы панятак і дыскурсу галадамору, украінскія ўлады быццам бы вяртаюць і легітымізуюць і зьвязаныя з нацызмам падставы, і тым самы прыносяць у гуманістычную Эўропу нацысцкія каштоўнасьці. А для большай важкасьці гэтага своеасаблівага лягічнага кола дадаецца, што канцэпцыяй галадамору Украіна падрывае падмуркі сваёй культуры, руйнуе сама сябе.


«Галадаморная» Украіна, імкнучыся ў Эўропу, супрацьстіаць усёй Эўропе, чакаючы ад яе падтрымкі сваіх фальшывых ацэнак…. Галадамор закладае моцную і беспэрспэктыўную канфліктнасьць унутро ўкраінскай культуры, аслабляючы яе здольнасьць дамаўляцца з іншымі культурамі (с. 148).


З сэнсавымі маніпуляцыямі Шаўцова на тэму зьвязкі “галадамор-антыэўрапейскасьць” і “галадамор — другая сусьветная вайна” спалучана і апэляцыя да антысэмітызму, г. зн. сьцьвярджаецца, што галадамор вядзе да адраджэньня антысэмітызму. На добры лад, гэтае цьверджаньне ёсьць “кантрольным маральным стрэлам” па палітычнай канцэпцыі галадамору. Аўтар імкнецца прыпісаць прыхільнікам прызнаньня галадамору як генацыду ўсе магчымыя адмоўныя якасьці, таму зьяўленьне ў кнізе цьверджаньняў пра тое, галадамор у нечым роўны антысэмітызму (дакладней, мае ў сабе антысэміцкі зьмест) ужо не выклікае вялікага зьдзіўленьня:


Рэанімаваны радыкальны нацыяналізм усходнеэўрапейскіх народаў абавязкова мае антысэміцкі характар і абавязкова насьледуе антысэміцкай традыцыі (с. 154).


Больш за тое, Шаўцоў сьцьвярджае, што “радыкальныя прыхільнікі” называюць галадамор «жидовским голодом» (с. 154). Не адмаўляючы цалкам такую магчымасьць, адзначу, што акурат у гэтым выпадку аўтар забывае пазначыць крыніцу цытаты.


«Навесіўшы» на канцэпцыю галадамору сымбалічныя ярлыкі “нацызму”, “антысэмітызму”, “радыкальнага нацыяналізму”, Ю.Шаўцоў падыходзіць да ня менш важнай падтэмы працы — узаемасувязі галадамору і антырасейскіх настрояў на Украіне. Галадамор разглядаецца як антырасейская канструкцыя, скіраваная на стварэньне татальнай украінскай нацыі, што нясе ў сабе пагрозу гвалтоўных дзеяньняў з боку ўкраінцаў у адносінах да “савецкіх” (верагодна, і расейскіх) людзей. На працягу ўсёй кнігі аўтар нагнятае панічныя настроі аб пагрозы з боку Ўкраіны ў адносінах да Расеі, як спадкаемцы СССР:


галадамор надае ўкраінскай культуры татальную неталерантнасьць да Савецкага Саюзу і непазьбежна да Расеі як ідэйнай спадкаемцы. Украінская нацыяналістычная ідэнтычнасьць, якая ўключае ў сябе галадамор, нясе найвялікшую пагрозу гвалтоўнага перасьледу (подавления) людзей савецкай культуры ў самой Украіне (с. 147).


Шаўцоў пры гэтым расцэньвае антырасейскія настроі як антыэўрапейскія. Будучы, відавочна, прыхільнікам “вялікіх формаў дзяржаўных фармаваньняў”, аўтар выступае як за панэўрапейскі, так і за панрасейскі праект. У ягоным уяўленьні Расея (і, відаць, падставы яе ідэнтычнасьці) прыроўніваецца да антынацысцкай традыцыі,


усходнеэўрапейскі нацыяналізм пад выглядам барацьбы з Расеяй за ўласную ідэнтычнасьць, за дэрусіфікацыю і так далей змагаецца насамрэч з антынацысцкай традыцыяй. У імя рэабілітацыі калябарантаў і зьмяненьня маральнай ацэнкі другой сусьветнай вайны ўцягвае ў сутыкненьні з Расіяй і камуністычнай спадчынай на карысьць рэабілітацыі нацызму ўсю Эўропу (с. 166).


Тым самым сьцьвярджаецца, што небясьпека ідэі галадамору для Расеі зь непазьбежнасьцю ланцуговай рэакцыі выклікае аналягічную небясьпеку для Эўропы. Штучнасьць такога прыроўнаньня і высноваў не выклікае сумневаў дзеля недарэчнай зьвязкі падстаў, а таксама ня вельмі зразумелых крытэраў наданьня Расеі, дзе ў апошнія гады назіраецца павелічэньне нэафашыстоўскіх настрояў, рост злачыннасьці паводле нацыянальнай прыкметы і г.д., статуса носьбіта антынацысцкіх настрояў.


«КАЛЕКТЫЎНЫ КУЛАК» СУЧАСНАЙ УКРАІНЫ


Яшчэ адным паказальным сьцьвяржэньнем Ю.Шаўцова зьяўляецца асуджэньне прынятага ў сучаснай Украінае канцэпту “ідэнтычнасьці”, як пабудаванага на “фальшывых” падставах «супрацьпастаўленьня індввідуўма калектыву», «пераходу масы грамадзян да абсурдных, неператраўленых асабістым досьведам сымпатыяў да фэрмэрскага шляху гаспадараньня», які таксама замацоўвае ў грамадзкай сфэры радыкальны нацыяналізм (с. 149-150).


Пры гэтым адбываецца чарговая “сумнятня” паняткаў. Разам з крытыкай галадамору як антыэўрапейскай канцэпцыі (якая супярэчыць маральным падвалінам эўрапейскай культуры і каштоўнасьцям) выяўляецца, што разгляданы як адзін з базавых эўрапейскіх паняткаў індывідуалізм ва ўкраінскай ідэнтычнасьці ёсьць “шкодным” і “няправільным”. Аўтар піша пра згубнасьць індывідуалізацыі і стварэньне сацыяльнага аксюмарону «калектыўнага кулака» як падвалінаў сучаснай украінскай ідэнтычнасьці, што нэгатыўна адбіваецца на сацыяльных настроях украінскага грамадзтва, спараджае ў ім раскол і рост нацыяналістычных настрояў.


Наагул кнізе «Галадамор…» уласьцівая жорсткая крытыка ўсходнеэўрапейскага нацыяналізму і ягоных праяваў на тэрыторыі постсавецкіх рэспублікаў. Імкнучыся “разьвянчаць” гэты міт, Ю.Шаўцоў не асабліва разьменьваецца на значнасьць падзеяў для кожнай згаданай дзяржавы. Ён быццам бы і прызнае факты беспрэцэдэнтнага парушэньня правоў, але, зь іншага боку, лічыць, што ўсходнеэўрапейскі нацыяналізм вядзе да драбленьня Эўропы і


у эўрапейскі праект, у эўрапейскую нацыю ўліваюцца масы людзей, якія сумняюцца ў маральным разгроме нацызму і правільнасьці асуджэньня калябарацыі…у аб’яднаную Эўропу ўліваецца аграмадная маса чужых ёй духам культур і ідэяў (с. 161).


Апошні момант, які я адзначу ў працы Ю.Шаўцова, гэта выказваньні пра Беларусь. Аўтар вядзе “залпавы агонь” супраць беларускай нацыяналістычна настроенай апазыцыі, якая «падтрымліваецца толькі «Захадам – збольшага ўсходнеэўрапейскімі нацыяналістамі» (с. 167). Шаўцоў настойвае, што канфлікт наконт Беларусі мае ідэалягічны характар, паколькі краіны Ўсходняй Эўропы незадаволеныя зьдзейсьненыі у нашай краіны праектам ідэнтычнасьці. Аналізаваць гэта, як здаецца, ня мае асаблівага сэнсу, у прынцыпе, падобныя выказваньні ўсё яшчэ можна рэгулярна чуць на беларускіх афіцыйных тэлеканалах.


Наагул у кнізе неаднакроць выказваецца рэзкая крытыка любых праектаў усходнеэўрапейскай ідэнтычнасьці, як збудаваных на няверных падставах індывідуалістычных каштоўнасьцяў, якія ўзьнікаюць на фоне разбурэньня былых савецкіх каштоўнасьцяў. Для абгрунтаваньня нэгатыўнасьці выкарыстоўваюцца параўнаньні з нацысцкімі праектамі.


ВЫСНОВЫ


Напрыканцы агляду прывяду і адну з апошніх высноваў працы Шаўцова:


актуалізаваны цяпер у «памаранчавай» Украіне культ галадамору… добра зразумелы толькі зблізку: гэта шлях амаралізацыі Эўропы і нэанацызм… Акурат супраціў і ёсьць абаронай эўрапейскіх вартасьцяў і эўрапейскай цівілізацыі (с. 171).


У гэтай выснове паўтараюцца гіпотэзы, якія прагучалі на пачатку. Аўтар большую частку кнігі ходзіць па коле, кожны раз вяртаючыся ад невыразнай і лягічна супярэчлівай хісткай канструкцыі да сьцьвярджэньня пра блізіні галадамору да нацызму і, як вынік, немагчымасьці прызнаць факт ягонага існаваньня як мэтаскіраванага зьнішчэньня ўкраінскага народу. Чытаць кнігу варта з асьцярогай да прыведзеных фактаў і іх трактовак, а таксама не асабліва імкнучыся ўлавіць лёгіку аповеду. Варта ўлічваць прарасейскі настрой аўтара і ягонае імкненьне ўсяляк ачарніць цяперашнія ўсходнеэўрапейскія нацыяналізмы і культываваныя імі ідэнтычнасьці.


________________________________________


Тацяна Чуліцкая – палітоляг, выкладчыца Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, сталы аўтар “ARCHE”. Аўтарская назва артыкулу – “Барацьба з «галадаморам” на ніве маральных каштоўнасьцяў і культурных поглядаў”.


Tags: голод
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments