Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

Трезвый, так сказать, немецкий взгляд на место оппозиции в нынешнем примирении Европы и Режима (Рар)

Трезвый, так сказать, немецкий взгляд на место оппозиции в нынешнем примирении Европы и Режима (Александр Рар):

“Калі Лукашэнку не запросяць у Прагу, дыялёгпавісьне ў паветры”

Рар: “Я думаю, што дыялёг павінен весьціся з усімі, ня толькі са спадаромЛукашэнкам. Спадар Лукашэнка як прэзыдэнт Беларусі вядзе афіцыйныя перамовы,але ў той самы час, я мяркую, грамадзянская супольнасьць, няўрадавыя арганізацыі,эканамічныя зьвязы павінны весьці дыялёг на сваім узроўні з эўрапейскіміструктурамі дзеля збліжэньня. Манаполію тут вышэйшая палітыка не павінна мець.

Іншая рэч — Лукашэнка недзе мае рацыю, бо на вышэйшым палітычным узроўні ёнмусіць наўпрост гаварыць з Брусэлем альбо з Прагай. Лічу, што галоўным вынікамвізыту Хавіера Саляны ў Менск будзе тое, ці запросяць Лукашэнку на самітЭўразьвязу альбо не. Я зыходжу з таго, што Лукашэнка атрымае гэтае запрашэньнепасьля таго, як Саляна вернецца зь Беларусі і зразумее, што Беларусь шукаеновыя шляхі прасоўваньня ў Эўропу. У адваротным выпадку такога запрашэньня нябудзе, і тады дыялёг паміж Менскам і Эўропай павісьне ў паветры“.

***

Саляна — у Менск, Лукашэнка — у Прагу?

19.02.2009 19:31

Ці стане вынікам візыту Хавіера Саляны ў Менск запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі на саміт Эўразьвязу ў Прагу? Наколькі прывабнай для беларускага кіраўніцтва можа быць праграма “Ўсходняе партнэрства”, у чым яе плюсы і мінусы для афіцыйнага Менску?

На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць дырэктар праграмаў “Расея — Эўразія” Нямецкага таварыства зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар і беларускі палітоляг, выкладчык Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Дзяніс Мельянцоў.

Аляксандар Рар
Дзяніс Мельянцоў
Віталь Цыганкоў

Цыганкоў: “Падчас сустрэчы з Хавіерам Салянам Аляксандар Лукашэнка заявіў, што выступае за разьвіцьцё супрацоўніцтва з ЭЗ, аднак выказаў просьбу, каб «у нашых стасунках мы пастараліся выключыць усіх пасярэднікаў як унутры краіны, так і за яе межамі». Безумоўна, беларускі кіраўнік меў на ўвазе найперш беларускую апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць, якую Эўропа жадае бачыць уключанай у дыялёг. Наколькі сур’ёзны канфлікт паміж гэтымі падыходамі?”

“Калі Лукашэнку не запросяць у Прагу, дыялёг павісьне ў паветры”

Рар: “Я думаю, што дыялёг павінен весьціся з усімі, ня толькі са спадаром Лукашэнкам. Спадар Лукашэнка як прэзыдэнт Беларусі вядзе афіцыйныя перамовы, але ў той самы час, я мяркую, грамадзянская супольнасьць, няўрадавыя арганізацыі, эканамічныя зьвязы павінны весьці дыялёг на сваім узроўні з эўрапейскімі структурамі дзеля збліжэньня. Манаполію тут вышэйшая палітыка не павінна мець.

Іншая рэч — Лукашэнка недзе мае рацыю, бо на вышэйшым палітычным узроўні ён мусіць наўпрост гаварыць з Брусэлем альбо з Прагай. Лічу, што галоўным вынікам візыту Хавіера Саляны ў Менск будзе тое, ці запросяць Лукашэнку на саміт Эўразьвязу альбо не. Я зыходжу з таго, што Лукашэнка атрымае гэтае запрашэньне пасьля таго, як Саляна вернецца зь Беларусі і зразумее, што Беларусь шукае новыя шляхі прасоўваньня ў Эўропу. У адваротным выпадку такога запрашэньня ня будзе, і тады дыялёг паміж Менскам і Эўропай павісьне ў паветры“.

Цыганкоў: “Дзяніс, на вашу думку, як можа супадаць стратэгічна рознае бачаньне дыялёгу з боку Эўропы і беларускага кіраўніцтва? Афіцыйны Менск хоча гаварыць толькі пра „прагматычныя“ пытаньні, Эўропа хоча ўключаць у размову таксама апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць і хоча гаварыць пра каштоўнасьці…”

“Афіцыйная Беларусь і Эўразьвяз зацікаўленыя ў прагматычным дыялёгу”

Мельянцоў: “Насамрэч гэта ніяк ня можа супадаць. Таму будзе весьціся гаворка пра разумны кампраміс, пра збліжэньне пазыцыяў беларускага ўраду і эўрапейцаў.

Таксама я б адназначна не сьцьвярджаў, што эўрапейскі бок гатовы казаць толькі пра каштоўнасьці. Справа ў тым, што сама нармалізацыя стасункаў пачалася не з каштоўнасных рэчаў. Проста Эўразьвяз пабачыў, што тыя санкцыі, якія былі ўведзеныя супраць Беларусі, ня мелі ніякага плёну. Да таго ж Брусэль сам быў зацікаўлены ў нармалізацыі стасункаў зь Менскам, у тым ліку ў прагматычных рэчах, такіх, як энэргетыка, эканоміка.

Калі прадстаўнікі ЭЗ кажуць пра тое, што беларускую апазыцыю таксама варта пасадзіць за стол перамоваў, што трэба ўлічваць і палітычныя правы — то гэта хутчэй спосаб ня страціць твару ў гэтых перамовах. Супольная пляцоўка ёсьць — і афіцыйная Беларусь, і Эўразьвяз зацікаўленыя ў прагматычным дыялёгу. Будуць, вядома, праводзіцца і каштоўнасныя рэчы — але я ня думаю, што ім будзе нададзеная галоўная роля“.

Цыганкоў: “Чаму пачасьціліся візыты высокіх эўрапейскіх чыноўнікаў у Менск? Што мае Эўропа прапанаваць Беларусі і як на гэтыя прапановы можа адрэагаваць афіцыйны Менск?”

“Эўропа баіцца Расеі, таму ўзялася за Беларусь”

Рар: “Зараз Эўразьвяз вылучае сваю новую праграму «Ўсходняе партнэрства» з такімі краінамі як Украіна, Грузія, Армэнія, Азэрбайджан. Туды, у гэтую праграму, нечакана для некаторых была ўключана Беларусь. Я мяркую, гэта зьвязана найперш з тым, што некаторыя краіны Эўразьвязу не на жарт спалохаліся, што Расея захоча аднавіць сваю імпэрыю. Маўляў, тое, што адбылося ў Грузіі, лёгка можа адбыцца і ў Крыме, альбо, скажам, у Беларусі. Пытаньне пра тое, што Расея зноў можа пагражаць Эўропе, стала на парадак дня шмат якіх аналітычных службаў.

Таму ўзяліся і за Беларусь. У Эўропе лічаць, што калі ўдасца ўгаварыць Беларусь наблізіцца да Эўропы і не аб’ядноўвацца з Расеяй у нейкую саюзную дзяржаву альбо ваенны зьвяз, то нейкім чынам можна будзе сытуацыю стабілізаваць і збалянсаваць.

Акрамя таго, Лукашэнка адкрыта заявіў, што хоча праводзіць прыватызацыю ў краіне — і ня толькі з расейскім, але і з заходнім капіталам. Гэта таксама заахвоціла ўплывовыя бізнэс-колы ў Эўропе накіраваць свае погляды на Беларусь — таму зьявіўся і вельмі канкрэтны эканамічны інтарэс“.

Цыганкоў: “Ці можна зразумець ваш камэнтар такім чынам, што дыялёг Беларусі з Эўразьвязам нясе нейкае антырасейскае адценьне? Але нават сам Лукашэнка заяўляе, што тут няма нічога небясьпечнага для Масквы…”

“Усходняе партнэрства” — антырасейскі праект?

Рар: “Я думаю, што на самой справе Беларусь павінна імкнуцца ў Эўропу. Проста Беларусь прыпазьнілася на гэтым шляху, і ў гэтым сэнсе тут усё ў парадку. Але калі вы ўважліва паглядзіце праграму «Ўсходняга партнэрства», якую распрацавалі швэды і палякі і якая цалкам падтрымліваецца цяпер чэскім старшынствам ЭЗ, то там вы ўбачыце пэўныя знакі. Ва ўсякім разе, так можна інтэрпрэтаваць гэтую праграму — як спробу выбудаваць стратэгічнае супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі з такімі краінамі, як Беларусь і Ўкраіна, неяк асьцерагаючыся расейскага імпэрыялізму. Там ёсьць ноткі асьцярожнага стаўленьня да Расеі.

Таму трэба паглядзець, як гэтая праграма будзе разьвівацца, і зрабіць аналіз пасьля таго, як яна будзе прадстаўлена на наступным саміце Эўразьвязу ў Празе ў траўні. Яшчэ шмат часу, і калі паміж ЗША і Расеяй адбудзецца стратэгічнае збліжэньне, то гэтая праграма ня будзе мець антырасейскіх нотак. У іншым выпадку яна можа стаць буфэрам супраць новага адраджэньня ўплыву Расеі ў Эўропе“.

Цыганкоў: “Дзяніс, ці сапраўдны ёсьць падставы назваць праграму «Ўсходняе партнэрства» антырасейскай? Наколькі прывабнай яна можа стаць для беларускага кіраўніцтва, у чым тут плюсы і мінусы для афіцыйнага Менску?”

Выглядае, што Беларусь будзе прынятая ва “Ўсходняе партнэрства”

Мельянцоў: “Калі казаць пра саму польска-швэдзкую ініцыятыву, з чаго ўсё пачыналася, дык там чырвонай ніткай праходзіла пэўная антырасейскасьць. Нават у самім дакумэнце было наўпрост сказана пра геапалітычную зацікаўленасьць у тым, каб адцягнуць краіны, для якіх уводзіцца гэтая праграма, ад Расеі. І паспрыяць іхняй бясьпецы.

Адначасова гэтая ініцыятыва дае шмат выгодаў для Беларусі — фінансавыя, розныя тэхнічныя праекты. Спрыяльна для Менску і тое, што падчас распрацоўкі гэтай праграмы былі кансультацыі і зь беларускім бокам.

Што да адмоўных момантаў для афіцыйнага Менску — дык гэта найперш тое, што ўлады павінны пайсьці на пэўныя палітычныя саступкі. Бо адна з умоваў далучэньня да «Ўсходняга партнэрства» — палітычная лібэралізацыя ўнутры краіны.

На сёньня выглядае, што Беларусь, найхутчэй, будзе прынятая ў гэтую праграму. А далей ужо ад Менску будзе залежаць, наколькі моцна ён будзе ўключаны ў праграму. Бо найбольш далёкія стратэгічныя часткі гэтай ініцыятывы — у наданьні статусу асацыяванага сябра ЭЗ. Але ўдзельнікі праграмы павінны будуць адаптаваць сваё заканадаўства да ЭЗ і прызнаць вяршэнства Эўрапейскага суду. На сёньня гэта вельмі далёкая пэрспэктыва і для цяперашніх уладаў Беларусі ня вельмі прывабная”.
 


http://www.svaboda.org/content/Transcript/1496159.html
Tags: Беларусь, Европа
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments