Илларионов: На Площади готовились две провокации...
Наши местные события.
Еще и такая версия.
***
Іларыёнаў: На Плошчы рыхтаваліся дзве правакацыі — расійская і беларуская
2010-12-29 16:40:57, Еўрарадыё
Былы дарадца расійскага прэзідэнта па эканоміцы Андрэй Іларыёнаў у эфіры Еўрарадыё распавёў сваю версію таго, што адбывалася ў Мінску 19 снежня.
Еўрарадыё: У інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» вы выказалі меркаванне, што штурм Дом урада ўвечары 19 снежня — гэта правакацыя, падрыхтаваная менавіта Расіяй. Скажыце, адкуль у вас такая інфармацыя?
Іларыёнаў: Не, усё ж не зусім так. Я сказаў пра тое, што з расійскага боку рыхтавалася правакацыя 19 снежня. Якая менавіта правакацыя рыхтавалася з расійскага боку? З расійскага боку рыхтавалася правакацыя пад назвай “Імітацыя аранжавай рэвалюцыі”. Менавіта такога кшталту правакацыю расійскія ўлады і рыхтавалі. Але гэта была не адзіная правакацыя, якая рыхтавалася 19 снежня. Іншая правакацыя, якая рыхтавалася 19 снежня — гэта імітацыя штурму Дома ўрада, якая рыхтавалася спецслужбамі Беларусі. І, дарэчы, не выключана, што абедзве правакацыі рыхтаваліся, скажам так, пры разуменні абодвух бакоў, што яны робяць, пры тым, што абодва бакі ведалі, што робіць іншы бок. Не выключана, што назіралася каардынацыя і, магчыма, сумесныя дзеянні. Таму было б няправільна казаць, што гэта толькі адна правакацыя.
Еўрарадыё: Атрымліваецца, што расійскі варыянт правакацыі не спрацаваў, а спрацаваў менавіта варыянт беларускай правакацыі, гэта значыць, імітацыя штурму Дома ўрада.
( Collapse )