Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

"Звязда":рецензия на мою книгу и презентацию в единств. официальной нац.ежедн.белорусоязычной газете

Интересно, в разных изданиях - внимание к разному...

У чым феномен Беларусi?
14 лютага 2006г.

Погляд
На гэта пытанне спрабуе даць адказ у сваёй кнiзе «Аб’яднаная нацыя. Феномен Беларусi» дырэктар мiнскага Цэнтра па праблемах еўрапейскай iнтэграцыi Юрый Шаўцоў.

Днямi прэзентацыя гэтага выданая адбылася ў Мiнску ў рамках мiжнароднай выставы-кiрмашу «Кнiгi Беларусi-2006». Кнiга выйшла ў новым маскоўскiм выдавецтве «Еўропа». Яно, дарэчы, прынцыпова адрознiваецца ад астатнiх структур выдавецкага бiзнэсу Расii. Кнiгi «Еўропы» не паступаюць у рознiчны продаж, а распаўсюджваюцца ў асноўным па заяўках партый, унiверсiтэтаў, палiталагiчных i даследчых цэнтраў, няўрадавых i грамадскiх арганiзацый, людзей, якiя ўдзельнiчаюць у палiтыцы.

Праца беларускага палiтолага выйшла ў свет у серыi «Еўраўсход». Нашай чытацкай публiцы гэту кнiгу прадставiў вядомы расiйскi палiтолаг, кiраўнiк фонда эфектыўнай палiтыкi Глеб Паўлоўскi. Ён жа напiсаў i прадмову да яе.

Выданне гэтай кнiгi ў Маскве Г. Паўлоўскi патлумачыў моцным дэфiцытам аб’ектыўнай iнфармацыi на яго радзiме пра Беларусь. А яна, лiчыць ён, мiж iншым, з’яўляецца нервовым вузлом усёй еўрапейскай iнтэграцыi. Таму ўзнiкла неабходнасць расказаць расiянам пра феномен Беларусi «без прапаганды», якой сёння шмат у расiйскiх СМI. I Ю. Шаўцоў, на думку Г. Паўлоўскага, выдатна справiўся з гэтай задачай.

У сваю чаргу Ю. Шаўцоў сказаў на прэзентацыi, што сёння ў Расii як нiколi вялiкi iнтарэс да Беларусi i ён iмкнуўся данесцi да расiйскага чытача ўсё тое цiкавае i лепшае, што ёсць у яго краiне. Вось як аўтар гаворыць пра сутнасць беларускага феномена. Постсавецкая еўрапейская краiна праводзiць палiтыку, якая не ўпiсваецца ў постсавецкiя стандарты. Адмова ад шокавай тэрапii i масавай прыватызацыi, у вынiку чаго ўдалося захаваць экспартна-арыентаваную прамысловасць. Iнiцыятыва саюза з Расiяй — адно са складаемых поспеху. Ю. Шаўцоў здолеў данесцi да расіян трагедыю беларускага народа, выклiканую Чарнобылем.

Аўтар выступае супраць некаторых мiфаў. Так, ён не згодны з распаўсюджанай у Расii метафарай, што Беларусь, маўляў, была «зборачным цэхам СССР». У нечым так, пагаджаецца ён, але сутнасць беларускай прамысловасцi далёка не ў гэтым. Ён звяртае ўвагу на тое, што побач з заводамi-гiгантамi развiваліся цэнтры падрыхтоўкi кадраў для гэтых вытворчасцяў, стваралiся сеткi канструктарскiх бюро, актыўна вялiся прыкладныя i фундаментальныя даследаваннi. У вынiку Беларусь валодае сёння ўстойлiвай да самых розных выклiкаў прамысловасцю.

Таксама Ю. Шаўцоў нагадвае аб бесперспектыўнасцi штучным шляхам арганiзаваць на тэрыторыi краiны «беларускiя рэвалюцыi», бо няма нiякага расколу сярод новай генерацыi кiруючых кадраў, яны не падзеленыя на кланы цi групоўкi.

У сваёй кнiзе аўтар спрабуе растлумачыць расiянам, чым беларусы адрознiваюцца ад рускiх i адказаць на пытаннi: розныя гэта народы цi адзiн, падзелены дзяржаўнай мяжой, чаму нярэдка ўкраiнцы i беларусы часткай расiян успрымаюцца як галiны «трыадзiнага» рускага народа? З гэтай нагоды Ю. Шаўцоў спынiўся на асаблiвасцях беларускай нацыi.

Беларусы, як адзiн з вельмi своеасаблiвых i адносна невялiкiх народаў, шмат стагоддзяў развiвалiся ў еўрапейскiм асяроддзi. Таму спробы рэалiзаваць у Беларусi палiтычныя схемы без улiку гэтага фактара звычайна заканчваюцца няўдачай.

Рускiя аказалiся здольнымi ў сiлу шэрага прычын стаць ядром грамадства i дзяржавы, якая ставiць перад сабой глабальныя задачы. А беларусы ўмеюць мыслiць сябе ў кантэксце вялiкага цэлага, iх культура i традыцыi дазваляюць знаходзiць iм сваё месца ўнутры вялiкага палiтычнага i культурнага арганiзма. I разам з тым не растварацца ў iм. Рускiя, як народ, такiм вопытам практычна не валодаюць. Затое ў iх ёсць традыцыя мыслiць сябе па-ўсяленску, абсалютна, безаглядна кiдаючыся дасягаць самыя маштабныя мэты. У некаторым сэнсе рускi народ жыве ў адчуваннi часу як вечнасцi, у якой ён будзе заўсёды. У беларусаў жа не адзiн раз магло быць знiшчана ўсё, цi амаль ўсё: мова, дзяржаўнасць, царква, этнiчная самаiдэнтыфiкацыя, напрыклад, як у час нямецка-фашысцкай акупацыi. Беларусы не жывуць у гарантаванай «вечнасцi» i былi вымушаны жыць рыўкамi i разлiкам, выпрацоўваць сваю праграму iснавання.

Разам з тым у кнiзе сустракаюцца высновы i ацэнкi, якiя, на мой погляд, не зусiм бясспрэчныя. У сваёй кнiзе аўтар часта звяртаецца да пасляваеннай гiсторыi БССР. У сувязi з гэтым ён пiша, што былыя савецкiя партызаны, якiя апынулiся на чале ўлады пасля Вялiкай Айчыннай вайны, у пэўнай меры з’яўлялiся соцыакультурным аналагам баярства часоў Кiеўскай Русi i Вялiкага княства Лiтоўскага цi шляхты Рэчы Паспалiтай...

Леанiд ЛАХМАНЕНКА.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments