Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

В газете "Звязда" (единственная официальная общенациональная газета) вышла распечатка моего

интервью нац. радио, фактически еще одна презентация моей книги:

Дыскусiйная трыбуна

«Каштоўнасцi Беларусi выклiкаюць моцнае раздражненне ва Усходняй Еўропе»

Як будуць складвацца ўзаемаадносiны Беларусi i краiн Еўрапейскага Саюза пасля прайшоўшых у нашай краiне прэзiдэнцкiх выбараў? Цi можна чакаць крызiсу ў эканамiчных узаемаадносiнах памiж нашай рэспублiкай i ЕС?.. Для таго, каб адказаць на гэтыя пытаннi, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё запрасiў у студыю беларускага палiтолага Юрыя ШАЎЦОВА, якi з’яўляецца аўтарам кнiгi «Аб’яднаная нацыя. феномен Беларусi».

Разам з журналiстам радыё падчас прамога эфiру пытаннi госцю задаваў i карэспандэнт «Звязды». Пачалася ж гутарка з навiны аб зацвярджэннi ЕС пасля прайшоўшых у нашай краiне прэзiдэнцкiх выбараў пашыранага спiса беларускiх дзяржаўных служачых, суддзяў i дэпутатаў, якiм забаронены ўезд у краiны Еўрасаюза.

— Што можа даць гэтая мера?

— Нiчога... Тое, што Еўрапейскi Саюз асуджаў беларускае кiраўнiцтва за праводзiмую палiтыку — так было заўсёды. I раней на 6 цi 7 чалавек распаўсюджвалася забарона на ўезд у краiны ЕС, а цяпер на 37. Гэта нiчога прынцыпова не змяняе. Iншая справа, што шумам вакол забароны для новай колькасцi беларускiх кiраўнiкоў ЕС зацямнiў галоўнае — кiраўнiцтва ЕС адмовiлася прымаць рэкамендацыi Еўрапейскага парламента аб увядзеннi эканамiчных санкцый супраць Беларусi. Вось гэтая мера для нашай невялiкай дзяржавы бала б значна больш балючай. Таму я лiчу, што галоўнае тут не забарона на ўезд нашых чыноўнiкаў, а тое, што ЕС не ўвёў эканамiчныя санкцыi.

— А наколькi ўвогуле гэ-та канструктыўная мера? Атрымлiваецца, што еўрачыноўнiкi закрылi дзверы для дыялогу. Хоць, здаецца, пастаянна гавораць аб адваротным...

— Сапраўды, да дыялогу яны не iмкнуцца. Еўрасаюз, мне здаецца, трапiў у пастку ўласнага грамадскага меркавання. Кiраўнiцтва ЕС паверыла ў тое, што чытае пра Беларусь. А рэальна еўрапейскае грамадства знаходзiцца ў дыялогу не з беларускiм грамадствам, а з тымi, хто ў нас з’яўляецца дысiдэнтамi, з iншадумцамi. Так можна рабiць, канешне. Напрыклад, ЗША знаходзiцца ў такiм дыялогу з кубiнскай апазiцыяй ужо гадоў 50. Але дадзеная сiтуацыя не садзейнiчае канструктыўным адносiнам памiж ЗША i Кубай.

Такая сiтуацыя можа паступова скласцiся i тут. Бо iншадумцы — гэта людзi, якiя асаблiва не задумваюцца аб палiтычных наступствах сваiх слоў. Яны iмкнуцца проста выкласцi свой светапогляд. I калi надзвычай сур’ёзна ўспрымаць словы гэтых людзей, то палiтычныя вывады будуць не вельмi адэкватнымi.

— Такiм чынам, трэба проста ўсiх слухаць i глядзець, што на самай справе адбываецца ў краiне...
— Безумоўна... I калi iдзе гаворка пра дыялог памiж Еўрасаюзам i Беларуссю, то ЕС павiнен уступаць у дыялог (няхай i складаны) з тымi, хто тут мае рэальную ўладу i з тымi, на каго гэтая рэальная ўлада абапiраецца.

— Як усе апошнiя меры адаб’юцца на адносiнах Беларусi i еўрапейскiх краiн? Як цяпер будуць развiвацца нашыя кантакты?

— Палiтычна гэта ўдар па i так слабых узаемаадносiнах. Хутчэй за ўсё ўзаемаадносiны Беларусi i ЕС стануць у асноўным эканамiчнымi. I, канешне, гэта не добра, што мы маем каштоўнасны канфлiкт памiж еўрапейскiм грамадствам i беларускiм.

— Старшыня ФПБ Леанiд Козiк адзначыў, што ЕС не стаў уводзiць эканамiчных санкцый супраць Беларусi, бо яны непазбежна закранулi б i эканамiчныя iнтарэсы самога Еўрасаюза... Апошнiм часам у нас вельмi добра развiваюцца эканамiчныя кантакты, даволi высокi ўзровень тавараабароту, ён пастаянна расце...

— Канешне, эканамiчная логiка тут вядучая. Аднак акрамя яе ёсць i палiтычная логiка. Еўрапейскi Саюз пры ўсiм сваiм адзiнстве ўсё ж унутры мае некалькi груповак, якiя вядуць памiж сабой калi не барацьбу, то дастаткова моцную дыскусiю аб шляхах развiцця Еўропы. I Беларусь, гандлюючы з Еўропай, гандлюе перш за ўсё з тымi, хто палiтычна адносiцца да Беларусi больш-менш добразычлiва. I як нi дзiўна, наш гандаль з непасрэднымi суседзямi (з Польшчай, Лiтвой) развiваецца значна больш марудна, чым з Галандыяй цi Вялiкабрытанiяй.

У гэтым ёсць палiтычная логiка. Гэтыя дзве краiны насцярожана адносяцца да залiшняй заўзятасці новых членаў ЕС. I, верагодна, гэта ўплывае на тое, што, падтрымлiваючы агульныя антыбеларускiя дэкларацыi, на справе дадзеныя краiны ўсталёўваюць для Беларусi неблагi эканамiчны рэжым...

— Як вы ацэньваеце ўзаемаадносiны Захаду з Расiяй па «беларускаму пытанню»? Вядома, што Захад неаднаразова звяртаўся да вышэйшага кiраўнiцтва Расii з просьбамi, з прапановамi не так актыўна падтрымлiваць сённяшнiя беларускiя ўлады...

— Мне падаецца, што Еўрасаюз не ў стане выпрацаваць нейкую мэтанакiраваную пазiцыю адносна Беларусi. Тым больш палiтыку. Для ЕС Беларусь з’яўляецца вельмi маленькай краiнай. У Еўрасаюзе зараз каля 450 млн насельнiцтва, i нашы 10 млн на гэтым фоне — проста мiзэрная кропля. Наша краiна — гэта, хутчэй, медыйны фактар, а не фактар рэальных iнтарэсаў ЕС.

I ўнутры ЕС палiтыкi (асаблiва палiтыкi «старой» Еўропы, якая дыктуе сваю волю астатнiм краiнам саюза) аказваюць супрацiўленне тым, хто iмкнецца нейкiм чынам пасварыць Еўропу з Беларуссю. I перакладаюць, наколькi гэта магчыма, адказнасць за нейкую палiтыку адносна Беларусi на каго ўдасца. На Польшчу, на Лiтву. На Расiю. Абы самiм не займацца гэтай справай.

— Да прайшоўшых беларускiх прэзiдэнцкiх выбараў актыўна гучалi заявы з боку краiн ЕС пра падтрымку беларускай апазiцыi. Таксама перад выбарамi стваралася радыёвяшчанне з тэрыторый суседнiх краiн. Як вы ацэньваеце гэтыя захады па стварэнню заходняга радыёвяшчання на Беларусь? Пасля паражэння апазiцыйных кандыдатаў на выбарах цi застануцца такiмi ж шырокiмi планы па падтрымцы беларускай апазiцыi з боку Еўрасаюза?

— Нiякай iстотнай падтрымкi нашай апазiцыi з боку ЕС не было. Былi размовы. Рэальна яны вылiлiся ў некалькi невялiкiх перадач, якiя амаль не прымаюцца на нашай тэрыторыi, у нейкiя радыёстанцыi, якiя не набылi ў нас вядомасцi.

У Еўрасаюзе iснуе вельмi моцная бюракратыя. I калi мала лабiстаў нейкай справы, то яна не вырашаецца. Зараз лабiстамi ў пэўным сэнсе антыбеларускай дзейнасцi выступаюць перш за ўсё дзяржавы Балтыi. У iх ёсць пэўная зацiкаўленасць, з большага, на мой погляд, фiнансавая... Бо грошы ёсць у Бруселi. I пачынаецца лабiсцкая дзейнасць на антыбеларускай тэме, каб пралабiраваць нейкi брусельскi бюджэт.

Мне падаецца, што ЕС не арыентаваны на нейкую вельмi сур’ёзную антыбеларускую палiтыку на ўзроўнi дзеянняў. А каштоўнасны канфлiкт мы маем. Сапраўды, еўрапейскаму грамадству шмат што не падабаецца. На эмацыянальным узроўнi еўрапейцы збольшага не ўспрымаюць нашы рэалii.

— Радыкальныя палiтыкi ў новых членах ЕС, у краiнах, якiя з’яўляюцца нашымi суседзямi, настойвалi нават на больш жорсткiх санкцыях супраць Беларусi... Як вы лiчыце, чаму такую пазiцыю займаюць менавiта краiны, для якiх Беларусь з’яўляецца суседкай? Бо, здавалася б, яны павiнны больш аб’ектыўна ацэньваць стан спраў у нашай краiне...

— Калi, напрыклад, выдзяляюцца грошы на, умоўна кажучы, стварэнне паралельнай сеткi назiрання за выбарамi ў Беларусi, то дзевяць дзесятых гэтых грошай застануцца ў той краiне, дзе будуць выдзяляцца сродкi. Таму галоўная прычына, чаму на тэрыторыi краiн-суседзяў узнiкаюць групы, якiя спецыялiзуюцца на барацьбе з нашай краiнай, — фiнансавая.

Ёсць i другая прычына (праўда, не такая значная, як першая). Тая iдэалогiя, тыя каштоўнасцi, якiх прытрымлiваецца Беларусь (саюз з Расiяй, павага да савецкага перыяду) выклiкаюць вельмi моцнае раздражненне перш за ўсё ва Усходняй Еўропе. Бо ўсе краiны Усходняй Еўропы за 1990-я гады перайшлi да абсалютна iншай iдэалогii. Яны ганарацца тым, што iх грамадствы кансалiдаваныя вакол нацыянальнай мовы, што праведзена дэсаветызацыя, адмовiлiся ад савецкай спадчыны ў культуры i гiстарычнай традыцыi...

http://zvyazda.minsk.by/second.html?r=12&p=8&archiv=18042006

Падрыхтаваў Сяргей КУЗНЯЦОЎ.
Tags: Выступления в СМИ
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments