Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

165. Ёрш-2. Подготовка партизанки белорусскими националистами, близкими Гадлевскому, в 42г. Родька

Ёрш-2. Продолжаю смотреть тексты С.Ерша по белорусским коллаборантам.

***

Вообще, забавно, конечно: современный как бы европейски ориентированный историк положительно или в лучшем случае нейтрально сообщает о белорусских коллаборантах то, что украинские ревизионисты о своих скрывают: "ў 1943 годзе Ўсевалад Родзька, як кіраўнік беларускай групы пры Абвэры" или что-нибудь наподобие "офицер разведшколы абвера "Дальвиц" после десантирования в тыл советских войск начал освободительную борьбу белорусского народа". Это как привет от Геббельса: стремление найти несоветский вариант белорусской идентичности в белорусском культурном контексте обязательно приводит к аморальности - к обелению коллаборнатов и в общем нацизма, к принципальному ревизионизму. В таком стремлении белорусской свядомай публике неизбежно приходится повторять нацистскую пропаганду, убирая из нее, правда, публичные антисемитские "моменты".

Очень парадоксально выглядит с эстетической точки зрения: какая-нибудь очаровательная романтичная девушка с горящими глазами восхищается героизмом десантников батальона (разведшколы) абвера "Дальвиц", заброшенных взрывать эшелоны, шедшие к фронту, где союзники сообща добивали нацизм. Притом сама она изумится искренне, если напомнить, что она "защищает"-то на деле именно нацистских военнослужащих и Третий Рейх, а не ту иллюзорную Беларусь, про которую эти политически беспомощные "десантники" говорили и писали в узком кругу.

В тотальной коллаборации националистов времен оккупации - драма белорусского национализма. Белорусский национализм вынужден либо апологетировать коллаборантов, либо смириться с доминированием советской традиции в культуре белорусов и начать отстаивать ее. Ну... это если оставаться националистами белорусов, а не тем иным, чем "белорусские националисты" на самом деле являются. Увы, национализм делает выбор в пользу апологетики коллаборантов.

Примерно так было и во время той войны. Никто не мешал всем этим Родьке или, например, Витушке уйти воевать в лес на то же самое Полесье в 43-м, например, году, как это сделала ОУН(б). Или сидеть в одиночку и воевать, как это сделал Бульба. Бульба говорит о том, что они очищали Полесье от окруженцев в 41-м году вместе с "белорусской самообороной" во главе с Витушкой. Но Бульба-то в конце концов лес ушел. И даже в момент максимальных успехов немцев летом 42г. начал против них войну на коммуникациях, для него лично смертельнейше опасную. Витушка же в лес не пошел...

Редкостная ситуация для европейской культуры - современный национализм апологетирует именно коллаборантов. Если уж так хочется несоветскости белорусов, можно, ведь, выстроить миф вокруг БНР. Это будет тоже далеко от правды о том, кто спас белорусский народ от расового строя. Но это не будет нести в себе конфликта с европейскими ценностями и культурой. Но...

Опять же трагикомично: если БНП и какая-то часть украинских националистов скоординированно готовились к партизанке против немцев, то после того, как ОУН(б) все таки в лес ушла, БНП осталась с немцами воевать в т.ч. и против УПА. Как можно сочетать ныне симпатии к УПА и симпатии к белорусским коллаборантам - понять, по-моему невозможно. Особенно на фоне присоединения Полесья незадолго до операции Багратион к "Вайсрутении". БНП по сути предала ОУН(б) (конечно, если действительно союз в 42г. у них был).

***

Ну да ладно. Значит, Родька - "руководитель белорусской группы при абвере". Пусть будет так. Если не ошибаюсь Родьку как контактное лицо между ОУН(б) и белорусскими националистами-коллаборантами в это время называет... где-то в последних заметках он у меня проходил в украинских воспоминаниях (уточнить).

Согласно Ершу или почти Ершу, БНП, созданная летом 42г. сторонниками Гадлевского параллельно с переговорами Гадлевского и советской разведки, перешла к созданию партизанских отрядов. Более всего их создали на Полесье в 42г. - ок. 20 отрядов. В принципе, оно было бы логично. Точно так вела себя в 42г. ОУН(б): создавала партизанские отряды, готовилась к партизанской войне, но не отдавала приказ уходить в лес, только ждать. БНП вполне могла с лета 42г. начать точно такую же подготовку к партизанке, создавая отряды внутри подразделений и структур коллаборантов. Какие-то школы для командиров тоже должны были создать, как это делал Клим Савур. Это было полностью в рамках логики переговорного процесса с советской разведкой и вообще логично... Единственное: термин "партизанские отряды", видимо, неверен. Речь должна идти о подготовке таких отрядов, создании их законспирированных зародышей. 20 отрядов в одной местности - это уже восстание. Такое просто нигде не фиксируется в источниках.

В любом случае: нереально, чтобы Шухевич в 42г., будучи очень важным функционером ОУН(б), готовившей после 2-й конференции ОУН(б) партизанскую войну, был не в курсе активности БНП в том же направлении. Тем более, раз БНП особенно стремилась закрепиться на Полесье, вблизи ареала будущих действий УПА бандеровцев. Даже если вся эта деятельнсть БНП контролировлась абвером - что в какой-тос тепени неизбежно - все равно Шухевич должен был быть в курсе. Его просто должны были поставить в извесность по линии БНП. И\или абвера.

Переход Линькова на Выгоновское озеро, до которого он не дашел, будучи повернут ан князь-Озеро выглядит в этом смысле еще итереснее. С белорусской стороны Полесья один из наиболее удобных районов для партизанки - как раз в сторону Выгоновского озера. Оно располоджено как раз на диалектной границе украинцев и белорусов как ее понимали в то время националисты обеих сторон. В случае успешного выступления совестких ппартизан, Бульбы, части ОУН(б), части ОУН(м) и БНП против немцев во второй половине 42г. с украинской стороны Линьков "граничил" бы с отрядом Качинского, который был близок лично Шухевичу, с другой - с отрядами БНП со стороны Баранович-Ганцевич? С .го-запада - отряд Коржа. Центр связи и снабжения большого партизанского края получался автоматом.

"Будучы антыбальшавіцкі партызанскі рух пачаў рыхтавацца беларускімі нацыяналістамі яшчэ падчас нямецкай акупацыі. Гэтая падрыхтоўка йшла двума шляхамі: легальным і нелегальным. Яшчэ ў 1943 годзе Ўсевалад Родзька, як кіраўнік беларускай групы пры Абвэры, пачаў рыхтаваць дывэрсійную дзейнасьць супраць бальшавікоў ва Ўсходняй Беларусі. Пра тое, што ён пакідаў сваіх людзей на Віцебшчыне і Магілёўшчыне, сьведчыць Барыс Рагуля.

Нелегальная падрыхтоўка ўключала ў сябе стварэньне структураў Беларускай Незалежніцкай Партыі й нацыянальнай партызанкі. Партызанскія аддзелы, якія стварала БНП, пачынаючы з 1942 году ўваходзілі ў аддзел “Маладая Беларусь” (НАРБ, ф.3500, в.2, спр.51, арк.248, 248 адв). Паводле гісторыка Ўладзімера Гуленкі, найбольш партызанскіх аддзелаў (дванаццаць) БНП стварыла на Палесьсі (Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі, Менск, 1993, т.1, б. 393).”


***

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

ЛЕКЦЫІ | НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ



СЯРГЕЙ ЁРШ. ВЫТОКІ БЕЛАРУСКАГА ПАСЬЛЯВАЕННАГА

АНТЫБАЛЬШАВІЦКАГА ЎЗБРОЕНАГА РУХУ


Лекцыя 2
ЛЕКЦЫЯ 2. БЕЛАРУСКІ СУПРАЦІЎ У 1940-х—1950-я гады


Плян:

1. Пэрыядызацыя беларускага пасьляваеннага Супраціву.

2. Партызанскі рух і падпольле ў другой палове 1940-х—1950-х гадах.

3. Беларуская эміграцыя і збройны рух на Бацькаўшчыне.



1. Пэрыядызацыя Беларускага пасьляваеннага Супраціву

Прапануецца наступная пэрыядызацыя Беларускага пасьляваеннага Супраціву. За пачатак гэтага руху варта лічыць 1944 год — час выгнаньня зь Беларусі нямецкіх войскаў і зьмены нямецкай акупацыі на савецкую. Ужо ў той час распачынаецца пераважна стыхійная антысавецкая партызанская і падпольная барацьба. Аднак арганізацыйныя рамкі Беларускі Супраціў пачаў набываць у 1945 годзе. Па некаторых зьвестках, менавіта 1945 год лічылі часам заснаваньня антыбальшавіцкай партызанкі ў Беларусі самыя яе ўдзельнікі. Прынамсі, у 1950 годзе беларускімі партызанамі адзначалася пяцігодзьдзе партызанскае дзейнасьці. Заканчэньнем арганізаванага антысавецкага Супраціву ў Беларусі лічыцца 1956 год, год паразы Вугорскага антыкамуністычнага паўстаньня, калі стала зразумела, што Захад не падтрымае антыбальшавіцкія рухі ва Ўсходняй Эўропе. Тым не менш, і пасьля 1956 году яшчэ адбываліся дробныя збройныя акцыі ў розных раёнах Беларусі, якія праводзілі апошнія змагары.



2. Партызанскі рух і падпольле ў другой палове 1940-х—1950-х гадах

Беларускі ўзброены рух ня быў аднародным і ня меў адзінага кіраўніцтва. Арганізацыйна ён афармляўся ў 1944—1945 гг. У гэты час на нелегальным становішчы знаходзіліся дзесяткі тысяч чалавек, якія імкнуліся пазьбегнуць мабілізацыі ў Чырвоную Армію, а таксама тыя, хто падчас нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі або служыў у беларускіх вайсковых фармацыях. У лясох, пераважна на Берасьцейшчыне, знаходзіліся і аддзелы Беларускай Народнай Партызанкі, якія супрацоўнічалі з УПА. Яны да 1948 г. часткова самазьліквідаваліся, часткова перайшлі на Захад. Нацыянальныя партызанскія аддзелы, у тым ліку арганізаваныя й Беларускай Незалежніцкай Партыяй падчас нямецкай акупацыі, дзейнічалі ў многіх раёнах Беларусі. Аднак далёка ня ўсе людзі, якія знаходзіліся на нелегальным становішчы, далучаліся да паўстанцкіх аддзелаў, многія хаваліся каля сваіх вёсак або нават у вёсках і гарадах, у чаканьні савецка-амэрыканскага ваеннага канфлікту.

Партызанскія аддзелы, як правіла, складаліся з людзей, якія пастаянна знаходзіліся ў лесе, і тых, хто легальна жыў у гарадах і вёсках, але спрыяў ці нават і ўдзельнічаў у партызанскіх акцыях. Звычайна партызаны, асабліва пасьля 1947 году, праводзілі дывэрсіі й тэрарыстычныя акты напярэдадні або падчас савецкіх дзяржаўных сьвятаў і палітычных мерапрыемстваў: рабіліся напады на выбарчыя ўчасткі, сельсаветы, зьнішчалася дакумэнтацыя, савецкая сымболіка, ужываўся тэрор супраць савецкіх і партыйных актывістаў, супрацоўнікаў міліцыі і дзяржбясьпекі, вайскоўцаў. Зьдзяйсьняліся дывэрсіі на чыгунцы: чыгунку падрывалі, рабіліся напады на таварныя цягнікі з мэтай іх зьнішчэньня або завалоданьня грузамі, падрываліся масты.

Нярэдка ўзброены супраціў набываў формы лякальных паўстаньняў, якія, як правіла, хутка здушаліся савецкімі ўладамі.

Беларускі партызанскі рух і падпольле дзейнічалі ня толькі на тэрыторыі БССР, але й па-за яе межамі: у Польшчы, Летуве, Латвіі, Украіне, Расеі. Нярэдка яны базаваліся на тэрыторыях, якія лічацца этнаграфічна беларускімі, але ўваходзілі ў склад суседніх краін ці рэспублік СССР, як тое было з Беласточчынай, Смаленшчынай і Віленшчынай. Беларускі ўзброены рух нельга зьвязваць толькі з дзейнасьцю партызанскіх аддзелаў. Многія праціўнікі савецкай улады, аб'яднаныя ў падпольныя арганізацыі й групы, або тыя, хто дзейнічаў самастойна, легальна жылі ў гарадах і вёсках, або хаваліся ў гэтых населеных пунктах, праводзілі дывэрсіі й тэрарыстычныя акцыі.

Да беларускага ўзброенага руху можна аднесьці і дэсантнікаў батальёну “Дальвіц”, якія ў 1944—1945 гадах перапраўляліся зь Нямеччыны ў Беларусь, а таксама сяброў Беларускага Вызвольнага Руху, Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Замежнага Сэктару БНП, якія да сярэдзіны 1950-х гадоў дэсантаваліся з Захаду на Бацькаўшчыне. Многія зь іх удзельнічалі ў арганізацыі беларускага партызанскага й падпольнага руху.

Будучы антыбальшавіцкі партызанскі рух пачаў рыхтавацца беларускімі нацыяналістамі яшчэ падчас нямецкай акупацыі. Гэтая падрыхтоўка йшла двума шляхамі: легальным і нелегальным. Яшчэ ў 1943 годзе Ўсевалад Родзька, як кіраўнік беларускай групы пры Абвэры, пачаў рыхтаваць дывэрсійную дзейнасьць супраць бальшавікоў ва Ўсходняй Беларусі. Пра тое, што ён пакідаў сваіх людзей на Віцебшчыне і Магілёўшчыне, сьведчыць Барыс Рагуля.

Нелегальная падрыхтоўка ўключала ў сябе стварэньне структураў Беларускай Незалежніцкай Партыі й нацыянальнай партызанкі. Партызанскія аддзелы, якія стварала БНП, пачынаючы з 1942 году ўваходзілі ў аддзел “Маладая Беларусь” (НАРБ, ф.3500, в.2, спр.51, арк.248, 248 адв). Паводле гісторыка Ўладзімера Гуленкі, найбольш партызанскіх аддзелаў (дванаццаць) БНП стварыла на Палесьсі (Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі, Менск, 1993, т.1, б. 393).

Менская легальная прэса вясной 1944 году рэгулярна інфармавала пра антысавецкі партызанскі рух ва Ўсходняй Беларусі. Газэта “Голас вёскі” пісала 14 красавіка 1944-га: “У тыле бальшавікоў увесь час шырыцца рух зялёных… Асабліва моцна шырыцца рух зялёных у тых раёнах, якія пакідаюць немцы. Жыхарства, што засталося, не жадае пападаць у лапы энкавэдыстых, хаваецца ў лесе і пачынае змаганьне супроць бальшавікоў. У раёне Яноўкі, што на захад ад Гомеля, зялёныя напалі на бальшавіцкі аэрадром і захапілі некалькі самалётаў. У некаторых зялёных атрадах ёсьць аўтамашыны і артылерыя…”

Апошні нумар “Бюлетэня БНП” выйшаў у Заходняй Нямеччыне ўвосень 1946 году, і ў ім быў зьмешчаны артыкул “На баявых становішчах”, у якім распавядалася пра беларускі антыбальшавіцкі рух на Бацькаўшчыне. Аднак, як выглядае з гэтай публікацыі, у Замежнага Сэктару Беларускай Незалежніцкай Партыі былі зьвесткі толькі пра тыя партызанскія аддзелы, зь якімі ўдалося ўстанавіць сувязь. А менавіта: аддзел Караля на Браслаўшчыне; безыменны аддзел каля Казлоўшчыны; аддзел Л. (Аляксандра Ленеца або Сьцяпана Лабовіча?) каля Зэльвы; аддзел “сябры Алега” (Алега Лапіцкага?) на Вілейшчыне; аддзел палкоўніка Г. на Меншчыне й Случчыне. Няма тут аддзелу Віктара Сікоры, які дзеяў на Шаркаўшчыне ў 1945 годзе й сувязі з Захадам ня меў. Няма зьвестак пра партызанку ва Ўсходняй Беларусі, агульна гаворыцца пра партызанку Палесься. Адзначалася, што сувязь з палескімі партызанскімі групамі выпадковая і што дзейнічалі тыя сумесна з УПА.

Найбольш актыўнай выглядае дзейнасьць у лютым—траўні 1945-га аддзелу Караля, у якім было да 500 чалавек. Партызаны вынішчалі агентаў НКВД у вёсках. Відаць, дзесьці ў траўні 1945-га гэты аддзел панёс цяжкія страты і быў вымушаны адысьці ў Дзісьненскі раён. Вясной—летам 1946 году партызаны Караля ўзнавілі сваю дзейнасьць. Невядома, хто быў такі Кароль і адкуль ён быў родам, але дакладна, што ён сябра БНП. (Па сьведчаньню Андрэя Вайтовіча, які дэсантаваўся на Беларусі ў верасьні 1944 году, зь ім ляцеў і нейкі Кароль. Караля і радыста скінулі пад Смаргонь, куды пазьней на сувязь зь імі павінен быў паехаць Вайтовіч, але быў арыштаваны. На сьледзтве ў Вайтовіча пра Караля нічога не пыталіся, таму ён лічыць, што яго чэкісты ня ўзялі, прынамсі, жывым. Тут ня трэба блытаць гэтага Караля з Усеваладам Каралём, таксама сябрам БНП, які жыў і дзейнічаў у Баранавічах).

Невядома, ці меў ягоны аддзел нейкае дачыненьне да штурму Полацка 1 траўня 1945 году і ці ня там ён быў разьбіты? Як сьведчыць былы супрацоўнік пракуратуры Андрэй Кісялёў, узяцьце Полацка рыхтавалі “банды”, у якіх “была ваенная тэхніка, шмат людзей”. І толькі аддзелы “Сьмерша” спынілі партызанаў на падыходах да гораду (Черкасова В. “Расстреливали немного, в год человек пятьдесят…” // Белорусская деловая газета, 1999, 2 ліпеня, № 24).

Што да Алега Лапіцкага, дык яшчэ ў канцы 1944-га яго арыштавалі. Праўда, яго людзі маглі дзейнічаць і пасьля ягонага арышту. Што да “палкоўніка Г.”, дык адзіны на той час падпалкоўнік Г. — Язэп Гуцька (магчыма, афіцэр такога рангу мог быць у Беларускім Краёвым Войску на ўсходзе Беларусі). Гуцька ж быў начальнікам штабу Беларускае Самааховы, яму прапаноўвалі ўзначаліць у 1944 годзе і штаб БКА. Аднак па стане здароўя ды па ўзросце, напэўна, ён ня мог браць удзел у партызанцы. Гуцька памёр у ЗША ў ліпені 1956 году (А.О. Памяці генэральнага штабу палкоўніка Язэпа Гуцька // Бацькаўшчына, 1956, 29 ліпеня, № 31).

Зноў жа з эміграцыйных крыніцаў вядома, што ў 1945 годзе вялікія беларускія партызанскія асяродкі былі створаныя ў Белавежскай пушчы, на Палесьсі і на Браншчыне і Гомельшчыне (Жыган А. Беларускія збройныя адзінкі ў 1941—1945 гг. // Дакуманты і Факты (Таронта—Нью-Ёрк), 1955, студзень—люты, № 5). Ёсьць зьвесткі пра некаторыя акцыі, якія беларускія антыбальшавіцкія партызаны праводзілі ў 1945—1946 гадах. У 1945 годзе беларускія партызаны ўзарвалі савецкі вайсковы цягнік каля Слоніма. Было спалена 20 грузавікоў і зьнішчаная ўся ахова транспарту. Колькасьць і склад удзельнікаў акцыі невядомыя. У тым жа годзе быў зьдзейсьнены напад на савецкі вайсковы цягнік у Крывічах каля Маладзечна. Партызаны захапілі савецкую амуніцыю, але забраць усё не змаглі. Колькасьць і склад удзельнікаў акцыі таксама невядомыя (Беларускі народ церпіць і змагаецца // Бацькаўшчына, 1948, 21 лістапада). У 1945—1946 гадах праходзілі акцыі беларускіх партызанаў на чыгунках Беласток—Баранавічы і Беласток—Берасьце. Чыгунка амаль не функцыянавала, бо кантралявалася партызанамі (Рух, 1946, № 2—3, б. 32, 33).

У 1946 годзе адбылася нарада кіраўніцтва беларускага партызанскага руху. У сувязі зь недахопам амуніцыі, харчоў ды іншага было пастаноўлена партызанскія аддзелы расфарміраваць на невялікія мясцовыя групы ад 3 да 10 чалавек. Пасьля гэтага акцыі праводзіліся толькі падчас савецкіх палітычных кампаніяў і сьвятаў, рабіліся напады на невялікія аддзелы МВД (Беларускі народ церпіць і змагаецца // Бацькаўшчына (Мюнхэн), 1948, 21 лістапада). На наступнай нарадзе, у 1947 годзе, кіраўніцтва беларускага партызанскага руху пастанавіла “ашчаджаць людзей і народнае багацьце, устрымацца ад непатрэбнага дражненьня савецкіх уладаў. Партызаншчынай ня вызваліш народу ані краіны, а трэба чакаць вайны і тады дзеіць…” (Бацькаўшчына, 1948, 21 лістапада).

Супраць беларускай партызанкі Саветы кідалі вялікія вайсковыя сілы, праводзілі сапраўдныя вайсковыя апэрацыі з выкарыстаньнем танкаў, самалётаў, артылерыі. У 1945 годзе буйнамаштабная антыпартызанская акцыя праводзілася на Гомельшчыне й Браншчыне, у 1945—1946 гадах — на Палесьсі, у 1946—1947 гадах — у Белавежскай пушчы, у 1947 годзе — на Віленшчыне й Браслаўшчыне (Смалькоў В. Беларускія партызаны паводле савецкіх даных // Дакуманты і Факты, 1957, студзень—сакавік, № 11).

У справаздачы аб рабоце ЦК КП(б)Б зь лета 1944 да чэрвеня 1946 году адзначалася, што ў акрэсьлены пэрыяд у БССР было забіта 3035 і арыштавана 17.872 партызаны й удзельнікі падпольных антысавецкіх арганізацыяў. Было выкрыта й арыштавана 5.620 “агентаў замежных разьведвальных і контрразьведвальных органаў”. Савецкія карнікі ліквідавалі 814 падпольныя арганізацыі і партызанскія атрады, зь іх: 667 польскіх, 97 беларускіх, 23 украінскія і 27 іншых “фашысцка-нацыяналістычных арганізацыяў і бандаў”. Савецкія войскі захапілі падчас антыпартызанскіх апэрацыяў і ліквідацыі падпольля 211 мінамётаў, 193 супрацьтанкавыя ружжы, 3.587 кулямётаў, 68.377 аўтаматаў і вінтовак, 2.979 пісталетаў, 36.078 гранатаў і мінаў, 5 тонаў толу, каля 4 мільёнаў патронаў, 40 памнажальных апаратаў, 47 рацыяў.

У справаздачы адзначалася, што на працягу 1944—1946 гадоў савецкія войскі й грамадзянская адміністрацыя згубілі 924 чалавекі: 242 партыйныя работнікі і вясковыя савецкія актывісты, 320 “істрабкоў” і агентаў дзяржбясьпекі, 362 салдаты й афіцэры МВД і МГБ (НАРБ, ф.4, в.29, спр.521, а.28).

Паводле дакладу наркама дзяржбясьпекі БССР Л.Цанавы ЦК КП(б)Б, у 1947 годзе было цалкам ліквідавана 36 партызанскіх атрадаў, а часткова 41 атрад. Было выкрыта 15 падпольных беларускіх, польскіх і ўкраінскіх арганізацыяў у Баранавіцкай, Маладзечанскай, Берасьцейскай, Гарадзенскай і іншых абласьцях (НАРБ, ф.4, в.61, спр.479, а.3—4).

Пра структуру арганізацыі “Чорнага Ката” падрабязна напісаў адзін зь яе ўдзельнікаў: “Вітушка… штодня праводзіць з сваімі кіраўнікамі аддзелаў сытуацыйныя канфэрэнцыі. Ад розных неспадзёвак яго ахоўвае варта — малапрыкметныя хлопцы. Удзень і ўначы заўсёды напагатове, пільнуючы ля радыёвых апаратаў тыпу “Добра” і “Цаэсар”.

Вітушка… заўсёды мае тысячы розных намыслаў. За кароткі, параўнаўча, час здолеў ён згуртаваць блізу 50.000 партызанаў. У недаступных лясох мае свае базы і складзішчы… У цяжкадаступных лясох каля Коўны, Ліды, Маладзечна і Баранавічаў усякія ваенныя акцыі з боку Саветаў ня маюць посьпеху, а выкрыцьцё гэтых бункераў — справа зусім немагчымая.

…Вітушка зьяўляецца правадыром Беларускай Незалежніцкай Партыі. Толькі на абшарах паміж Коўнам і Берасьцем ён дыспануе 45-тысячным войскам, дасканала ўзброеным і забясьпечаным.

Партызанскія аддзелы ўвесь час папаўняюцца навабранцамі, якія ня хочуць служыць у савецкай арміі… Сваю партызанскую дзейнасьць Вітушка ажыцьцяўляе, галоўным чынам, праз напады на савецкія транспарты. Ён мае даволі шырокія міжнародныя сувязі, часьціну найноўшай зброі ён атрымлівае з-за мяжы.

Калі бракуе грошай, аддзелы Вітушкі арганізуюць напады на банкі ў Коўна, Вільні або іншыя. Вельмі часта зьвязанаму дырэктару банку пакідаюць паквітаньне на забраную гатоўку. Савецкія ўрадоўцы мусяць пагадзіцца з фактам і прызнаваць гэтыя паквітаньні, на якіх стаіць “службовая пячатка” — гатовы да скоку чорны кот.

…Аддзелы Вітушкі пад агульным назовам “Чорны Кот” зматарызаваны, маюць палёвыя тэлефоны і радыёвыя станцыі — прыймовыя і надаўчыя” (Бацькаўшчына, 1949, 30 чэрвеня).

Пакуль невядома, калі зьявіўся варыянт назову беларускай партызанскай арганізацыі — “Чорны Кот”. У розных крыніцах падаюцца адрозныя “расшыфроўкі” “Чорнага Ката”. Гэта й агульны назоў партызанскіх аддзелаў Вітушкі, назоў аднаго з аддзелаў, які пасьля замацаваўся й за іншымі, нават назоў дэсантнага атраду “Дальвіца”, які дэсантаваўся 17 лістапада 1944 году на Беларусі. Юрка Віцьбіч лічыў, што гэта назоў беларускай тэрарыстычнай арганізацыі. Ёсьць зьвесткі, што гэта была кодавая мянушка Вітушкі, і яго на эміграцыі пасьля называлі “Чорным Катом”...

Дарэчы, “чорная кошка” была вельмі папулярная ў першыя пасьляваенныя гады амаль па ўсім Савецкім Саюзе. У некаторых рэгіёнах пад такім назовам дзейнічалі крымінальныя групы. У дакумэнтах жа МГБ крымінальныя й палітычныя структуры заўсёды падзяляліся. Аднак здаралася й адваротнае. На паседжаньні бюро ЦК КП(б)Б 2 сьнежня 1947 году адзначалася, што “падрыўная работа” “грабежніцкіх бандаў і крымінальна-злачынных элемэнтаў” “у шэрагу выпадкаў праводзіцца разам з нацыяналістычнымі элемэнтамі й перарастае ў палітычныя акты” (НАРБ, ф.4, в.61, спр.479, арк.4).

Ёсьць зьвесткі, што ў 1949—1950 гадах кіраўніцтва “Чорнага Ката” зьмяніла тактыку антыбальшавіцкай барацьбы. Гэта было выклікана як міжнароднай сытуацыяй, так і вялікімі стратамі партызанскіх аддзелаў у баях з войскамі МВД. “Чорны Кот” усё больш трансфармаваўся з партызанскай арганізацыі ў тэрарыстычную падпольную арганізацыю. Большасьць партызанаў, якія яшчэ заставаліся ў лесе, легалізаваліся. Па некаторых зьвестках, у сярэдзіне 1949 году адбылася рэарганізацыя партызанкі. Аднак яшчэ ў лістападзе 1949-га аддзелы “Чорнага Ката” вялі цяжкія баі з войскамі МВД. А ў верасьні 1949 году беларускія партызаны напалі на канцлягер каля Менска. Мэтай гэтай акцыі было вызваленьне вязьняў, сярод якіх былі й нямецкія ваеннапалонныя. Паміж партызанамі й аховай канцлягера адбыўся жорсткі бой. Падышоўшыя часьці Чырвонай Арміі або МВД прымусілі партызанаў адыходзіць у лес. У гэтым баі кожны бок страціў каля 50 чалавек забітымі. У нападзе ўдзельнічала некалькі сотняў партызанаў (Партызанскі бой пад Менскам // Бацькаўшчына (Мюнхэн), 1955, 23 кастрычніка, №43). Гэта можа сьведчыць пра тое, што рэарганізацыя адбывалася паступова, рэгіён за рэгіёнам.

Падпольны часапіс “ЗА ВОЛЮ” пісаў (аўтарам тэксту можа быць Міхал Вітушка, рэдактар выданьня):

Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 11 comments