Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

168. Ерш-5. Краткая история БНП. Родька - орг. лидер с лета 42г.

БНП.
Версия Ерша:
поддерживает точку зрения эмигрантского историка Вацлава Пануцэвича сбыла создана в конце 1939г. в Вильне (Вильнюсе, тогда в передланном еще независимой Литве Совсетким Союзе городе). В июне 40г. Гадлевский перебрался в оккупированный немцами Краков, создает легальный Белорусский Национальный Фронт (БНФ), от имени которго контактирует с немецкими властями. Параллельно развивает подпольные структуры ПБН (пишет программу, вербует членов и т.д.). Вместе с немцами партия приходит в Беларусь. Но в конце августа 41г. Гадлевский проводит совещание с активом партии по дальнейшей подпольной деятелности все таки Варшаве. После совещания начинается поиск контактов с западными союзниками.

В 42г. произошел не учредительный "съезд" партии. как принято считать, а реорганизация конспиративнйо деятельности. Лидер БНП был выдвинут бургомистр Витебска Родька, политическим руководителем остался Гадлевский. Гадлевский начал организацию массовой нелегальной организации, которая вела устную антинемецкую пропаганду. Осенью Гадлевский попробовал создать руководящий центр подпольной антинемецкой организации, но был арестован нецами.

"Да восені 1942 г. быў сфармаваны ЦК БНП, які ачоліў Родзька, а таксама пяць акруговых камітэтаў партыі. Вядома, што менскі акруговы камітэт ачоліў Юльян Саковіч, а віленскі — Францішак Аляхновіч. Распачаўся выхад падпольнага “Бюлетэню БНП”. Рабіліся спробы арганізацыі нацыянальнага партызанскага руху.

"У сьнежні 1942 году гэстапа арыштавала й закатавала а. Вінцэнта Гадлеўскага, кіраўніка й ідэоляга Беларускага Рэзыстансу. Гэтая цяжкая ахвяра дорага каштавала падпольнаму руху. Шмат якія сувязі абарваліся, бо іх трымаў асабіста Гадлеўскі. Фактычна, 22-гадовы Усевалад Родзька мусіў ачоліць Беларускі Рэзыстанс на Беларусі.

Структуры БНП паўсталі й на Браншчыне і Смаленшчыне, дзе ў 1942-43 гг. дзеялі сябры ЦК БНП Міхал Вітушка й Дзьмітры Касмовіч. Нават некаторыя “змагары з нацыяналізмам” прызнаюць гэты факт. Анатоль Бадулін і Ігар Карпаў пісалі, што Касмовіч стварыў “Белорусскую националистическую партию” на Смоленщине и Брянщине”.***** Менавіта маёр Дз. Касмовіч, ад імя ЦК БНП, у лістападзе 1943 года выслаў двух дэлегатаў-вайскоўцаў на Ўкраіну, дзе бандэраўская АУН праводзіла канферэнцыю паняволеных народаў.

Ус. Родзька ўвесь час нямецкай акупацыі цесна супрацоўнічаў з абвэрам ды выкарыстоўваў гэтую супрацу ў партыйных мэтах. Менавіта за гэты момант ягонай дзейнасьці і “ўхапіліся” савецкія гісторыкі, якія сьцьвярджалі, што БНП была нібыта інсьпіравана нямецкай вайсковай разьведкай. Аднак гэта пакуль ня спраўджана фактамі. Адзін з сябраў БНП пісаў на эміграцыі, што “перад абвэрам Родзька не выступаў як праваднік БНП, але як камандзер спэцыяльнай беларускай групы, накіраванай на змаганьне з савецкім ворагам”.******

Напэўна ўжо ў 1943 годзе Родзька, пры дапамозе абвэру, пачаў рыхтаваць дывэрсыйныя групы, складзеныя з сябраў БНП, для антыбальшавіцкай барацьбы. Асабліва гэтая дзейнасьць ажывілася зімой-вясной 1944 года...."

***
Если так и было, то в общем, речь идет о небольшой группе уж очень законспирированных коллаборантов высокого уровня доверия немцев, которые не успели создать никакой существенной антинемецкой структуры. Что было у них между собой - разобраться, видимо, нереально. Каждый из них сотрудничал с абвером напрямую и часто подчинялся разным структурам и в абвере и в немецких оккупационных органах: зона фронтового тыла Родьки, гебитскомиссариат Вайсрутения Гадлевского и т.д. Гадлевский был расстрелян немцами, похоже, за контакты с советской разведкой (видимо, с НКВД). Остальной руководящий состав БНП немцы, вроде, не тронули. В своей основной части деятельности - службе немцам проблем не создавали, вербовали в диверсионные и полицейские структуры молодежь, посвящением в тайных "антинемцев" добивались выполнения приказов вышестоящего командования по заданиям диверсионного и проч. плана в интересах "Рейха" во имя "будущего Беларуси", "конечно".

***
Однако немцы оккупантами были такими же авантюрными, как и бойцами на фронте. И в Украине и в Беларуси оккупационная администрация просто пронизана была агентурой самых разных организаций и взглядов.

Подпольные белорусские националисты контролировали основные города и "общенациональные" оккупационные структуры, вступал в контакт с советской разведкой украинскими националистми разных толков, искали контакта с союзниками, готовили свою антинемецкую партизанку, готовили кадры для абвера, т.е. абвер зависел от их кадров.

Украинцы - тоже самое. Но в отличие от белорусов украинцы уже в 42г. имели еще и заметное партизанское антинемецкое движение в лесу - Бульба и т.п.

Советские партизаны всех типов с их агентурой и партизанскими отрядами, подпитываемыми из-за линии фронта.

Польская АК и другие организации.

Русские националисты-коллаборанты разного толка.

Пока немцы побеждали, вся эта масса коллаборантов им служила, занимаясь в основном самоорганизацией и борьбой друг с другом методом преимущественно доносов. Но после Сталинграда контроль над коллаборантами немцы стали быстро терять. Потому и уступили им в 43-44гг. значительную часть власти на местах, удержав от массового ухода в лес. Главное, видимо, что в конце 42 - 43гг. удержала основную массу коллаборантов от ухода в лес была предоставленная им немцами возможность легального, через оккупационные структуры уничтоженния своих этнических врагов на местах. Поляки начали уничтожать в 43г. украинцев или защищаться с помощью немцев от УПА. Белорусские националисты - поляков. Все вместе коллаборнаты вместе с немцами - добили евреев. И т.д. В остальном коллаборанты по сути - ожидали исхода войны на фронтах, зачищая свои территории под шумок войны от "чужих" и воевать всерьез не рвались.

***
Белорусские националисты из БНП в 42г. особым ресурсом к антинемецкой деятельности не обладали. Но доступ к какой-то информации у ни был. Они и были интересны скорее всего для разведки как носители этой информации и полезных контактов. В этой плоскости и горели время от времени, как Гадлевский. Хотя при каких-то обстоятельствах, видимо, могли увести в лес местную полицию, как это произошло с украинскими полицейскими на Волыни и Полесье в апреле 43г., которых ОУН "забрала" в УПА.

***
По интересующей теме и периоду: Родька с лета 42г. - весьма самостоятельный в орг.вопросах лидер БНП. Бургомистр Витебска. В летом 42г. прошло два собрания членов руководства БНП: в Минске - реорганизационный БНП Съезд (по другой версии учредительный) и 29-30.07.42 - в Витебске собрание Родьки, Касмовича, Витушки в развитие принятых решений. Непонятно, правда,в какой последовтельности. Похоже, в Минске собрание было раньше. Видимо, Касмович с Витушкой в минском собрании не участвовали, Родька их вводил в курс принятых решений сам.

Где-то в это время должен был быть заметный контакт Родьки с Шухевичем. Совещание или переговоры: взаимно проинформироватсья, скоординироваться. Скорее всего, в Витебске.

***

Сяргей Ёрш

[Сяргей Ёрш, Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998. — 186 с. — (Архіў Найноўшае Гісторыі)]Сяргей Ёрш, Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998. — 186 с. — (Архіў Найноўшае Гісторыі) 

Поўная карціна

Дасьледчыкі, якія вывучаюць гісторыю паваеннага антысавецкага Супраціву ў Беларусі, сутыкаюцца са складанаю задачай, бо яны пазбаўленыя магчымасьці працы зь вельмі важным корпусам крыніц — архівамі КГБ, якія з 1995 году ў Беларусі зноў вярнуліся да свайго нармальнага прыроднага стану — абсалютнай закрытасьці для грамадзкасьці. Праўда, часам асобныя факты і сэнсацыйныя зьвесткі са сховішчаў КГБ прасочваюцца на старонкі афіцыйнай (так называюць у Беларусі дзяржаўныя мэдыі, якія ўсе зноў сталі падлягаць вельмі жорсткай цэнзуры) прэсы. Але перад гэтымі публікацыямі (некаторыя зь іх названыя ў гэтай кніжцы) стаяць вельмі простыя прапагандысцкія задачы — вдпаведна адбываецца падбор фактаў і даюцца прадказальныя інтэрпрэтацыі. Праўда, аднойчы я спаймаў сябе на дуіцы, што праз свае відавочныя ідэалагічныя задачы гэтыя публікацыі ў выніку працуюць супраць сябе — бо агучваюць для шырокай публікі саму тэму антысавецкага беларускага Супраціву і выцягваюць з патаемных сховішчаў цікавую фактуру.

Гісторыкі, якія паводле ідэалагічных прычынаў ня маюць доступу да архіваў КГБ, больш увагі надаюць іншым крыніцам — прыватным успамінам і эміграцыйным друкаваным крыніцам. Мэтадалягічна гэта вельмі цікава, бо часам вусныя крыніцы могуць даць больш за пісьмовы дакумэнт: вусныя крыніцы пазбаўленыя фармалізацыі пісьмовых і перадаюць міжасабовыя адносіны.

Аўтар кнігі пра Беларускую Незалежніцкую Партыю Сяргей Ёрш ужо ня першы год зьбірае ўспаміны пра антысавецкі Супраціў. Праз сыстэматызацыю і публікацыю ўспамінаў аўтар уводзіць ва ўжытак новыя крыніцы. Больш шырока, чым іншыя гісторыкі, якія публікуюць свае працы, Сяргей Ёрш карыстаецца эміграцыйнымі пэрыёдыкамі.

Улічым, што эміграцыйныя крыніцы могуць перадаваць інфармацыю таксама суб’ектыўна, зважаючы на палітычны падзел у беларускай эміграцыі. Апроч таго, для беларусаў у выгнаньні была патрэба прыцягнуць большую ўвагу Захаду да падзей у Беларусі. Часам удакладненьня патрабуюць ня самі факты падзеяў, а іх маштабы. Яшчэ адзін фактар закрытасьці інфармацыі — кансьпірацыя.

Такім чынам, поўную карціну гістарычных падзеяў мы можам атрымаць у выніку вэрыфікацыяў трох відаў крыніцаў — архіўных, вусных, эміграцыйных. Таксама ёсьць патрэба працы з дакумэнтамі заходніх спэцслужбаў. Сяргей Ёрш праводзіць параўнаўчы аналіз сьведчаньняў, адкідае зусім сумніўныя. Але голад на дакумэнты мы ўсё яшчэ доўга будзем адчуваць.

Тэма паваеннага Супраціву ставіць і іншыя праблемныя пытаньні — калябарацыі, каляніяльнай палітыкі савецкіх уладаў, беларускага Рэзыстансу ў шырокім кантэксьце (ад 20-х гадоў да 50-х).

Трымаючы ў рукох том пад назваю Вяртаньне БНП, мы маем перад сабою кнігу, дзе ўпершыню ў Беларусі сабраная ды сыстэматызаваная інфармацыя пра Беларускую Незалежніцкую Партыю, уведзеныя ва ўжытак новыя крыніцы пра гэтую арганізацыю-лідэра антысавецкага Супраціву. Ведаючы настойлівасьць аўтара не сумняюся, што Архіў Найноўшае Гісторыі зможа надалей прапанаваць грамадзкасьці новыя зьвесткі і дасьледаваньні па гісторыі беларускага Рэзыстансу.

Алег Дзярновіч,
дырэктар Архіву Найноўшае Гісторыі
Ад Аўтара

Заканчваецца стагодзьдзе, ужо ідзе восьмы год пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі, але да гэтага часу застаецца забароненай тэма Беларускага Супраціву бальшавіцкім акупантам у 1940-50-я гады. Камусьці вельмі ня хочацца, каб маладыя пакаленьні беларусаў-патрыётаў ведалі пра сваіх папярэднікаў і іх гераічнае змаганьне за волю й незалежнасьць…

Пра Беларускую Незалежніцкую Партыю, якая стаяла ў той час на чале беларускага вызвольнага руху, сёньня вядома вельмі мала. Шмат якія эпізоды яе дзейнасьці супярэчліва апісваюцца гісторыкамі, а некаторыя назаўсёды застануцца таямніцай. Напрыклад, дзейнасьць генэрала Вітушкі, праўдападобна, нам прыйдзецца вывучаць больш па легендах ды ўспамінах людзей, чымсьці па дакумэнтах, якія маглі не захавацца… А між іншым, БНП заслугоўвае таго, каб пра яе пісалі дасьледаваньні. Адных толькі партыйных дакумэнтаў хопіць на некалькі тамоў!

БНП пакінула значны сьлед у найноўшай гісторыі Беларусі. На працягу яе дзейнасьці на Бацькаўшчыне і ў эміграцыі ў шэрагах партыі налічвалася шмат тысяч беларусаў, многія зь якіх паклалі свае жыцьці на аўтар Бацькаўшчыны…

Пры падрыхтоўцы гэтай кнігі аўтар атрымаў дапамогу ад сябраў БНП Кастуся Шышэі, Мікалая Рулінскага, Барыса Рагулі, Андрэя Вайтовіча, Паўла Гуза, Віктара Сікоры, Янкі Жамойціна, сьв. пам. Міхася Зуя. Аўтар удзячны і сп. Юрыю Туронку за копіі “Бюлетэняў Беларускай Незалежніцкай Партыі”.



ПРЫСЯГА БЕЛАРУСКАЙ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЙ ПАРТЫІ

Прысягаю на Бога, што буду верным да сьмерці свайму Народу і Бацькаўшчыне, буду аддана і самаахвярна змагацца за незалежнасьць Беларусі і за шчасьце і волю Беларускага Народу. Уступаючы ў рады БНП, прысягаю ня здрадзіць яе спраў і тайнаў ані словам, ані чынам, хоць бы мяне чакалі найбольшыя спакусы і мукі. За справу БНП прысягаю аддаць у кожную хвіліну жыцьцё, бо ведаю, што яе справа — гэта справа волі і шчасьця Беларускага Народу і Бацькаўшчыны, і што сяньня толькі ў шчыльных радох БНП мы здабудзем незалежнасьць Беларусі і дамо адпор нашым ворагам. Ведаю, што за здраду спраў і тайнаў партыі кожны яе сябра караецца сьмерцю. Ад сяньняшняга дня — я актыўны змагар і працаўнік БНП.

КАРОТКІ НАРЫС ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЙ ПАРТЫІ

Гісторыя Беларускай Незалежніцкай Партыі доўгі час вывучалася толькі “спэцамі” з КГБ. Але іх “дасьледаваньні” пакуль недаступныя беларускім гісторыкам. І тут няма нічога дзіўнага, бо больш за дзесяцігодзьдзе БНП і КГБ зь пераменным посьпехам вялі паміж сабою збройную барацьбу. Беларуская Незалежніцкая Партыя змагалася за вольную й незалежную Беларусь, а КГБ быў карным органам акупацыйнай бальшавіцкай улады. БНП знаходзілася ў глыбокім падпольлі, дзейнічала ў антысавецкіх партызанскіх аддзелах, разьлічваючы толькі на свае сілы. За КГБ стаяла ўся бязьмежная чырвоная імпэрыя…

Дык што гэта была за партыя, што за людзі яе стварылі? І сёньня пра гэта вядома вельмі мала. Афіцыйная беларуская гістарыяграфія ў асноўным абмінала гэтую тэму. Упершыню БНП на Беларусі згадвалася ў “Всенародной партизанской войне в Белоруссии против фашистских захватчиков” (Менск, 1951.Ч. 2) Л. Цанавы, які непасрэдна дапытваў арыштаваных кіраўнікоў і шараговых сябраў партыі. Васіль Раманоўскі ў кнізе “Саўдзельнікі ў злачынствах” (Менск, 1964) надаў БНП больш увагі: была пададзена ягоная трактоўка паўстаньня партыі, скажона апісана яе дзейнасьць. Беларускую Незалежніцкую Партыю згадвалі й іншыя савецкія выданьні, якія кляймілі яе, аблівалі брудам, абвінавачвалі сябраў БНП ва ўсіх сьмяротных грахох…

Беларускія эміграцыйныя гісторыкі пісалі пра Беларускую Незалежніцкую Партыю няшмат. Па-першае, многія сябры партыі, якія апынуліся за мяжой, з розных прычынаў не хацелі падаваць у друк свае ўспаміны. Па-другое, вельмі цяжка было знайсьці дакумэнтальныя крыніцы па гісторыі партыі, асабліва па першых гадох яе дзейнасьці. Па-трэцяе, многія кіраўнікі БНП загінулі або знаходзіліся ў бальшавіцкіх канцлягерох ці антысавецкай партызанцы. Ну й самая галоўная прычына — надзвычайная сакрэтнасьць, якая існавала вакол дзейнасьці партыі на Бацькаўшчыне й на эміграцыі. Бо чэкісты вельмі ўважліва чыталі эміграцыйныя выданьні ды шмат пра што пісаць у масавых газэтах нельга было. Толькі Вацлаў Пануцэвіч і Іван Касяк спрабавалі асьвятліць гісторыю Беларускай Незалежніцкай Партыі, але й яны сутыкнуліся шмат зь якімі цяжкасьцямі. Напрыклад, І. Касяк амаль у кожнай сваёй публікацыі блытаў БНП і “Арганізацыю (Партыю) беларускіх нацыяналістаў”.

Да гэтага часу яшчэ канчаткова ня вызначана дата заснаваньня БНП. Савецкія гісторыкі, некаторыя сябры БНП цьвердзяць, што Беларуская Незалежніцкая Партыя была створана ў 1942 годзе. Толькі эміграцыйны гісторык Вацлаў Пануцэвіч трымаўся іншай думкі. Ён лічыў, што БНП арганізавалася напрыканцы 1939 году ў Вільні, і сярод яе заснавальнікаў былі а. Вінцэнт Гадлеўскі, Мікола Шкялёнак, Станіслаў Грынкевіч (старшы), Часлаў Ханяўка ды іншыя.* Вэрсыю Пануцэвіча падтрымоўваюць і архіўныя дакумэнты, якія гавораць пра існаваньне праграмы партыі ўжо ў 1940 годзе й што яна была надрукавана ў першым нумары бюлетэню беларускіх эмігрантаў.**

З чэрвеня 1940 году В. Гадлеўскі разам з сваёй групай знаходзіўся ў Варшаве, дзе арганізоўвае падпольныя структуры, для прыкрыцьця якіх стварае легальны “Беларускі Нацыянальны Фронт” (БНФ). Менавіта як кіраўнік Фронту ён выступае перад нямецкімі ўладамі. У 1940 г. Гадлеўскі піша праграму Беларускай Незалежніцкай Партыі “дзеля дэтальнага зьвязаньня пад прысягай сяброў у вернасьці яе ідэалёгіі й кіраўніцтву”. У гэты час у БНП уваходзіць шмат маладых патрыётаў, якія пазьней адыграюць вялікую ролю ў Беларускім Рэзыстансе.

З пачаткам нямецка-савецкай вайны Беларуская Незалежніцкая Партыя пераносіць сваю дзейнасьць на Бацькаўшчыну. У шмат якіх акругах стварыліся падпольныя групы БНП. Напрыканцы жніўня 1941 года ў Варшаве адбылася нарада кіраўніцтва партыі. В. Гадлеўскі прапанаваў актыву праект праграмы падпольнай дзейнасьці, які амаль цалкам быў прыняты. *** Пачаўся пошук сувязі з заходнімі хаўрусьнікамі.

У 1942 годзе адбылася рэарганізацыя беларускай кансьпірацыі. На лідара БНП высоўваецца Ўсевалад Родзька, які працягвае дзейнічаць пад палітычным кіраўніцтвам а. Гадлеўскага. Сам Гадлеўскі прыступае да стварэньня нелегальнага “Беларускага Цэнтральнага (Народнага) Фронту” — масавай арганізацыі, якая “аб'ядноўвала вялікі круг беларускай інтэлігенцыі і шляхам вуснай прапаганды выясьняла ўсю шкоднасьць нямецкай палітыкі”. **** Увосень 1942 г. В. Гадлеўскі спрабаваў залажыць кіруючы цэнтар Беларускага Рэзыстансу, але не пасьпеў…

Тым часам, улетку 1942 г. у Менску прайшоў зьезд БНП. Многія яго ўдзельнікі ўспрымалі зьезд, як заснавальніцкі. Праўдападобна, так абставіў справу Родзька на даручэньне а. Гадлеўскага. Аднак партыя ўжо існавала й дзейнічала, несла першыя ахвяры… У той час паўстала неабходнасьць пашырыць актыў БНП і ейныя ўплывы на беларускае грамадзтва, сфармаваць дзейны Цэнтральны Камітэт, зацьвердзіць партыйныя праграму й статут. Тут Ус. Родзьку давялося сутыкнуцца зь немалымі цяжкасьцямі, бо вельмі ж розныя людзі трапілі на зьезд… Не раскрываючы кіраўніцтва а. Гадлеўскага, Родзька падаваў сябе як галоўнага арганізатара партыі.

Да восені 1942 г. быў сфармаваны ЦК БНП, які ачоліў Родзька, а таксама пяць акруговых камітэтаў партыі. Вядома, што менскі акруговы камітэт ачоліў Юльян Саковіч, а віленскі — Францішак Аляхновіч. Распачаўся выхад падпольнага “Бюлетэню БНП”. Рабіліся спробы арганізацыі нацыянальнага партызанскага руху.

У сьнежні 1942 году гэстапа арыштавала й закатавала а. Вінцэнта Гадлеўскага, кіраўніка й ідэоляга Беларускага Рэзыстансу. Гэтая цяжкая ахвяра дорага каштавала падпольнаму руху. Шмат якія сувязі абарваліся, бо іх трымаў асабіста Гадлеўскі. Фактычна, 22-гадовы Усевалад Родзька мусіў ачоліць Беларускі Рэзыстанс на Беларусі.

Структуры БНП паўсталі й на Браншчыне і Смаленшчыне, дзе ў 1942-43 гг. дзеялі сябры ЦК БНП Міхал Вітушка й Дзьмітры Касмовіч. Нават некаторыя “змагары з нацыяналізмам” прызнаюць гэты факт. Анатоль Бадулін і Ігар Карпаў пісалі, што Касмовіч стварыў “Белорусскую националистическую партию” на Смоленщине и Брянщине”.***** Менавіта маёр Дз. Касмовіч, ад імя ЦК БНП, у лістападзе 1943 года выслаў двух дэлегатаў-вайскоўцаў на Ўкраіну, дзе бандэраўская АУН праводзіла канферэнцыю паняволеных народаў.

Ус. Родзька ўвесь час нямецкай акупацыі цесна супрацоўнічаў з абвэрам ды выкарыстоўваў гэтую супрацу ў партыйных мэтах. Менавіта за гэты момант ягонай дзейнасьці і “ўхапіліся” савецкія гісторыкі, якія сьцьвярджалі, што БНП была нібыта інсьпіравана нямецкай вайсковай разьведкай. Аднак гэта пакуль ня спраўджана фактамі. Адзін з сябраў БНП пісаў на эміграцыі, што “перад абвэрам Родзька не выступаў як праваднік БНП, але як камандзер спэцыяльнай беларускай групы, накіраванай на змаганьне з савецкім ворагам”.******

Напэўна ўжо ў 1943 годзе Родзька, пры дапамозе абвэру, пачаў рыхтаваць дывэрсыйныя групы, складзеныя з сябраў БНП, для антыбальшавіцкай барацьбы. Асабліва гэтая дзейнасьць ажывілася зімой-вясной 1944 года. Аднак, наўрад ці атрыманая ад немцаў колькасьць зброі й боепрыпасаў была значнай. Фактычна, БНП назапашвала зброю ўласнымі сіламі.

У 1943 годзе ў Вільні Родзька меркаваў правесьці “беларускі зьезд”, сабраўшы на яго найбольш дзейных прадстаўнікоў існуючых беларускіх легальных і нелегальных арганізацый. Зьезд праводзіўся з дазволу абвэру й быў пакліканы абмеркаваць існуючую сытуацыю ды магчымасьці антыбальшавіцкай барацьбы. Усевалад Родзька плянаваў у рамках зьезду правесьці й нейкую нелегальную нараду. Аднак цывільныя нямецкія ўлады й гестапа Генэральнага камісарыяту “Беларусь” перашкодзілі выезду ў Вільню большасьці дэлегатаў. Таму пляны Родзькі былі сарваныя й прайшла толькі ня вельмі прадстаўнічая нарада.*******

Восеньню 1943 году ЦК БНП запрасіў на Беларусь з Бэрліну старшыню Рады БНР Міколу Абрамчыка. Магчыма, плянавалася стварэньне цэнтральнага органу Беларускага Рэзыстансу. Аднак Абрамчык пасьля вяртаньня зь Беларусі быў арыштаваны гестапа й дэпартаваны ў Парыж, дзе ўтрымоўваўся пад хатнім арыштам.

Напрыканцы чэрвеня 1944 году, напярэдадні Другога Ўсебеларускага кангрэсу ў Менску, сабраўся ЦК БНП, які меркаваў падрыхтаваць антынямецкае паўстаньне. Аднак з розных прычынаў яно не адбылося, бо запанавала думка, што гэта будзе самагубствам. Тым больш, што да Менску ўжо падыходзіла Чырвоная Армія. Кіраўніцтва незалежнікаў вырашыла частку сябраў партыі —вайскоўцаў — перакінуць ва Ўсходнюю Прусію, дзе фармаваўся беларускі дэсантны батальён “Дальвіц”. На Беларусі, апрача падпольных групаў, было пакінута й некалькі ўзброеных аддзелаў, якія павінны былі стаць асноваю беларускага паўстанчага руху.

Пачынаючы з верасня 1944 г. парашутысты БНП перакідваліся на Бацькаўшчыну. На нарадзе Цэнтральнага камітэту Беларускай Незалежніцкай Партыі, якая адбылася 25 верасьня 1944 году ў Бэрліне, было прынята рашэньне, у адпаведнасьці зь якім на Беларусь павінны былі вярнуцца й два сябры ЦК БНП Міхал Вітушка й Усевалад Родзька. Дзьмітры Касмовіч быў прызначаны кіраўніком Замежнага сэктару БНП. На пачатку 1945 году Касмовіч ды іншыя сябры партыі былі пасланыя на Захад дзеля ўсталяваньня сувязі з аліянтамі.********

Яшчэ ў 1944 годзе паўстаў праект Беларускай Вайсковай Арганізацыі (БВА), у якую меркаваў рэарганізаваць БНП Ус. Родзька. Усе дэсантнікі “Дальвіцу” лічыліся яе сябрамі. Аднак невядома, ці сапраўды яна паўстала, ці засталася толькі праектам. Напрыклад, у красавіку 1945 году ў Бэрліне на канферэнцыі БНП у чарговы раз абмяркоўвалася справа БВА. Аднак, магчыма, у сувязі з арыштам ды гібельлю Родзькі рэарганізацыі БНП у БВА так і не адбылося. Бо ў пасьляваенны час на эміграцыі дзейнічаў Замежны сэктар БНП. Дзейнічала БНП і на Беларусі.

Пасьля капітуляцыі Нямеччыны атрад Ус. Родзькі прабіваўся з Чэхіі на Беларусь. Частка яго дайшла да Бацькаўшчыны і ўлілася ў беларускі партызанскі рух, але сам Родзька быў арыштаваны чэкістамі ў Беластоку. На допытах ён выдаў частку актыўных дзеячоў БНП, якія засталіся на Бацькаўшчыне. Многія сябры БНП былі арыштаваны, у рукі НКВД трапіла шмат і дэсантнікаў “Дальвіцу”. Аднак разьбіць цалкам партыйныя структуры бальшавіцкія карныя органы ня здолелі. БНП на Бацькаўшчыне ўзначаліў генэрал Міхал Вітушка, які здолеў арганізаваць і падпольны, і партызанскі антыбальшавіцкі рух. На Беларусі БНП актыўна змагалася з акупантамі да 1956 году.*********

На эміграцыі Замежны сэктар БНП пад кіраўніцтвам Дз. Касмовіча сьпярша праводзіў актыўную работу. Была ўсталявана сувязь з партыйнымі структурамі на Бацькаўшчыне, якія дзейнічалі падпольна. Аднак, у сярэдзіне 50-х гадоў сытуацыя зьмянілася. БНП на эміграцыі фактычна ўлілася ў Беларускі Вызвольны Фронт, арганізаваны ўсё тым жа Касмовічам. Пры гэтым ніякіх заяваў пра ліквідацыю партыі не было. І сёньня многія сябры БНП на эміграцыі й на Бацькаўшчыне застаюцца вернымі сваёй партыі, яе ідэалёгіі, яе дэвізу “Беларусь перадусім!”.


* Пануцэвіч В. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі // Спадчына, 1993, № 5. Б. 85.
** НАРБ, ф. 4, воп. 33а, спр. 524, а. 185.
*** Кс. Вінцэсь Гадлеўскі // Спадчына, 1993, № 6. Б. 70; Кс. Вінцэнты Гадлеўскі, аснавапаложнік беларускага рэзістансу // Беларускія навіны (Парыж). 1945. 25 сьнежня. № 1.
**** Каранеўскі Я. Пад гнётам нямецкага фашызму // Рух (Зах. Нямеччына, у выходных дадзеных адмыслова, у мэтах кансьпірацыі, пастаўлена “Італія”), 1946. № 1. Б. 15.
***** Бадулин А., Карпов И. Господа рвутся к власти // Белорусская нива, 1998. 12 сакавіка.
****** Сакольскі. Некаторыя нясьціпласьці // Беларускі голас (Таронта), 1966. Красавік.
******* Тамсама.
********Kasiak I. Byelorussia. Historical outline, London, 1989 г.
*********Сьв. памяці Дзімітры Касмовіч // Беларуская думка (ЗША), 1992, № 37.

Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments