Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

170. Ёрш-7. "Беларуская национальная партизанка".Шавель.Харевский.Хмара.Линьков.

Очень много нужного. Разберу подробно.
Пока же:

- Сомнительно чтобы самостоятельный партизанский отряд восточнее Борисова был уничтожен Линьковым. Нигде не встречал упоминаний про перемещения Линькова в сторону Борисова. Он находился на Князь-Озере с лета 42г. и перемещался либо в районе него либо - позднее - западнее. Любой несоветский партизанский отряд, который был связан происхождением с коллабрантами Борисова должен был попасть под почти непреодолимое подозрение в том, что он является ягд-командой, немецким подставным отрядом. В Борисове была очень крупная и важная точка абвера и школа. В случае с отрядом "Соколова" похоже на такую ягд-команду или на то, что приняли за ягд-команду. В любом случае: совесткая партизанка управлялась из ЦШПД либо шла по линии ГРУ. Никаких иных отрядов быть не могло, т.к. советские партизаны действовали в интересах фронта, управление ими было централизовано. Лишь поначалу в 41-частично 42гг. была возможна стихийная борьба. С совесткими партизанами в силу этого могли быть либо союзные либо варждебные отношения. Иногда - недолго - нейтралитет. Интересы фронта требвоали диверсий и т.п. деятельности в немцеком тылу без оглядки на иные мотивации местных антинемецких сил.

- Ёрш и его информаторы кардинально ошибаюьтся по Линькову. Линьков не имел отношения к НКВД. Его отряд подчинялся ГРУ. А созданные им отряды, как отряд Ермаковича под Лепелем или Бринского под Ковелем также имели особый отдельный статус от отрядов ЦШПД или УШПД. Отряды НКВД так или иначе входили в структуру ЦШПД.

- Если убрать националистическую терминологию Ерша, по-моему в большинстве случаев искусственную, тогда многие события заиграют совсем иными цветами. Еще вернусь к теме но если очень грубо: Объединенные антифашистские комитеты на западном Полесье и Подляшье имели собственные связанные с ними партизанские отряды. Эти комитеты и отряды состояли в основном из членов левых партий в межвоенной Польше, прежде всего КПЗБ. ОАК являлись основной антинемецкой структурой на Полесье и Подляшье в 41-42гг.

Если следовать фактуре Ерша, правильнее сказать, что интеграция ОАК и этих партизанских отрядов в организованное советское партизанское движение прошла со сложностями. Часть отрядов отказалась подчиниться советскому командованию и была уничтожена. Часть - согласно Ершу ок. 10 отрядов - перешла в состав советских партизанских соединений. Согласно Ершу Линьков изначально относился к этим отрядам настолько хорошо, что предложил их главе стать своим заместителем, т.е. еще и выводил эти отряды из-под контроля местных партийцев и НКВД (под ГРУ).

В послевоенной советской политике и идеологии ОАК рассматрвиаются очень сочувственно, как крупная местная инициатива, которая влилась со временем в общую подпольную и антифашистскую борьбу. Генерал НКВД Бельченко даже пишет об особой близости НКВД и ОАК (КПЗБ).

Возможно, конфликт у Линькова возник с теми отрядами, котореы были связаны своим возникновением с акцией Бульбы и Родьки с Витушкой на Полесье в 41г. Эти отряды должны были представлять из себя относительно нелояльную севетским партизанам силу, должны были иметь контакт с Бульбой напрямую и - возможно, с немцами или коллаборантами. Судя по Ершу - так оно и было (Сакович), часть из них после действий Линькова ушла к коллаборантам в БКА и т.п. структуры. Они также подпадали под подозрение в связи с прекращением перемирия между советскими партизанами и Бульбой в начале 43г. А также - в связи с общим ходом событий - возникновением бюандеровской УПА, усилением в ЗБ Армии Крайовой, усилением и организационным офрормлением советских партизан и подполья, интересами приблизившегося фронта.

Ведущая роль Линькова в решении проблемы подчинения стихийно возникших левых белорусских партизанских отрядов организованной советской партизанке - очень интересно.

- Интуиция меня не подвела: Громадовцы и Сакович действительно были связаны с левоориентированной партизанкой на Полесье. Похоже, именно с той ее частью, которая Линькову отказалась подчинитсья и была несколько на отдалении от ОАК, была связана с акцией на Полесье 41г.

Беларускі нацыянальны рэзыстанс у гады Другой сусьветнай вайны, Пагоня, 1995, № 33, 1-7.09, № 34, 8-14.09, № 36, 29.09-5.10, № 37, 6-12.10.

1. Уступ

Ужо паўстагодзьдзя прайшло пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны, але да гэтага часу не сказана яшчэ ўся праўда пра антынямецкі супраціў на Беларусі. Дзесяткі пасьляваенных гадоў камуністычныя гісторыкі стваралі міт пра выключную ролю бальшавіцкай партыі ў кіраўніцтве антынямецкім падпольлем і партызанскім рухам, не дапускаючы аніякай рэвізіі ў гэтым пытаньні. Толькі беларускія і польскія эміграцыйныя гісторыкі ды непасрэдныя ўдзельнікі ваенных падзей, якія апынуліся на Захадзе, асьмельваліся выступаць са сваёй, не падобнай на афіцыйную, трактоўкай таго зацятага змаганьня, што ішло на абшарах нашай Бацькаўшчыны. Але яны адразу ж шальмаваліся бальшавіцкаю прапагандаю, як нямецкія калябаранты, нацыянал-фашысты, забойцы і... фантазёры. Так, калі не заставалася аргумэнтаў супраць іх канцэпцыяў, у ход ішло абсурднае абвінавачаньне ў фантазіраваньні...

На пачатку 1990-х гг. на Беларусі пачалі многа пісаць пра польскае нацыянальнае падпольле і партызанку 1941-44 гадоў. Пасьля гэтага прыйшла чарга ўкраінскага нацыяналістычнага руху, які ў ваенныя часы базіраваўся на беларускім Палесьсі. Але вось пра беларускі нелегальны рух маўчалі. Юры Туронак прысьвяціў Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП) у сваёй кнізе “Беларусь пад нямецкай акупацыяй” толькі адну балонку тэксту, ды й яшчэ падтрымоўвае вэрсію аб сувязях партыі з абвэрам.

Найбольш цікавую і кампэтэнтную характарыстыку беларускаму нацыянальнаму падпольлю дала Галіна Кнацько (“Листопадовцы” // Народная газета, 1994, 25 жніўня). Яна пісала:

“Беларускі нацыянальны рух у цэлым таксама ня быў адзіным. Яшчэ ў 1940 годзе ў ім стварыліся тры плыні. Адна ў барацьбе за незалежнасьць рабіла стаўку на нацыянал-сацыялістычную партыю Нямеччыны; другая, спадзеючыся легальна атрымаць уладу, ішла на саюз з грамадзянскімі акупацыйнымі ўладамі; трэцяя аддавала перавагу нелегальнай дзейнасьці. Беларускае нацыянальнае падпольле знаходзілася ў найбольш уразьлівым стане. Нярэдка ягоныя лідэры легалізаваліся, знаходзячыся на службе акупантаў, выношвалі ідэі барацьбы за незалежнасьць.

Пра ўсе гэтыя рухі і напрамкі было вядома нямецкім спэцслужбам, якія сыстэматычна наносілі ўдары або сваімі рукамі, або рукамі супраціўнікаў, спрытна іграючы на слабасьцях і супярэчнасьцях”.

Беларускіх гісторыкаў на эміграцыі было вельмі мала, а тыя, што працавалі, знаходзіліся ў розных палітычных лягерах. З гэтай прычыны яны ў сваіх дасьледаваньнях адлюстроўвалі, перш за ўсё, інтарэсы той палітычнай групоўкі, да якой належалі. Таму было шмат суб'ектыўнасьці, замоўчваліся адныя эпізоды і празьмерна ўсхваляліся іншыя...

Сапраўды, нелегальны рух быў неаднародным і гэтая неаднароднасьць (упрост да варожасьці) была перанесеная ў эміграцыю. Яскрава характэрызуе гэта дачыненьні Рады БНР і хмараўскай Грамады. Рада БНР усяляк папулярызавала Беларускую Незалежніцкую Партыю, але ні словам не ўспамінала пра нелегальную Грамаду і Беларускую Народную Партызанку. Хмараўцы ж, наадварот, усяляк расхвальвалі сваё падпольле і партызанку, а БНП абвінавачвалі ў сувязях з абвэрам (атрымоўвалася, што толькі Грамада была паўнавартаснай нелегальнай арганізацыяй). У выніку, за 50 гадоў на эміграцыі так і не было зроблена дасьледаваньня, у якім прысутнічалі б усе дзейнікі нацыянальнага рэзыстансу, а не асобныя партыі і групы. Дарэчы, гэткая ж сытуацыя была і ў украінскай эміграцыі. У выдадзеных у Канадзе двух тамах “Літопису УПА” замоўчваецца дзейнасьць ОУН палк. Мельніка і Палескай Сечы УПА ат. М. Бараўца (Тарас Бульба). З беларускіх эміграцыйных гісторыкаў, у справе вывучэньня нацыянальнага рэзыстансу, найбольш зрабілі Юрка Стасевіч (Грамада) і Вацлаў Пануцэвіч (бээнэравец). Першы друкаваў свае работы ў газэце “Беларускі голас” (Таронта), а другі — у часопісе “Беларуская Царква” (Чыкага). Паміж імі ішла палеміка, да якой падключаліся і камуністы. Менскі “Голас Радзімы” і канадзкія пракамуністычныя (кадэбісцкія) газэты асабліва зацята наскоквалі ў сваіх “разоблачениях” на хмараўцаў, бо тыя падчас нямецкай акупацыі, сапраўды, зрабілі ці не найбольш для незалежнасьці Беларусі, чымсьці іншыя арганізацыі. Адна толькі Беларуская Народная Партызанка не давала спакою і камуністычным ідэолягам, і кагэбісцкім кіраўнікам.

Сёньня мы паспрабуем стварыць агульную карціну дзейнасьці нацыянальных падпольных арганізацыяў і партызанскіх аддзелаў у змаганьні за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.

2. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі — кіраўнік і ідэоляг беларускага вызвольнага руху

У міжваенным часе найбольш пасьлядоўным правадніком незалежніцкіх ідэй у беларускім вызвольным руху быў кс. В.Гадлеўскі. Ён ня толькі гуртаваў вакол сябе беларускіх нацыяналістых-незалежнікаў, але і распрацоўваў ідэалёгію руху. Другою асобаю гэткага масштабу і незалежніцкай ідэалёгіі быў былы кіраўнік Беларускай партыі сацыялістых-рэвалюцыянэраў Тамаш Грыб, але ён памёр у 1938 г. у чэскай Празе.

У той час, калі беларускія дзеячы “хісталіся” ад палянафільства да камунізму й нават фашызму, кс. Гадлеўскі праводзіў строга незалежніцкую палітыку. Калі ў 1936 годзе Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя на чале з кс. Адамам Станкевічам пайшла на паваду ў камуністых, далучыўшыся да акцыі антыфашыстоўскага народнага фронту, перайменаваўшы БХД на Беларускае Народнае Аб’яднаньне, кс. В.Гадлеўскі арганізоўвае сваю незалежніцкую групу пад назовам “Беларускі Фронт” і выдае газэту пад гэткаю ж назваю. Сябры ягонае групы (Мікола Шкялёнак, Мікола Шчорс і інш.) у гады другой сусьветнай вайны прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі Беларускага Антыгітлераўскага Рэзыстансу.

Пачатак другой сусьветнай вайны актывізаваў дзейнасьць групы кс. Гадлеўскага. Правадыр беларускіх незалежнікаў разумеў, што гісторыя дае яшчэ адзін шанц для адбудовы незалежнае Беларускае дзяржаўнасьці і яго трэба скарыстаць. Напрыканцы 1939 г. у Вільні была заснаваная кс. Гадлеўскім Беларуская Незалежніцкая Партыя*, у кіраўніцтва якой уваходзілі таксама і Станіслаў Грынкевіч (старэйшы), Часлаў Ханяўка, М. Шкялёнак і інш. У 1940 г. кіраўніцтва партыі перабіраецца ў акупаваную немцамі Польшчу, дзе распачынае актыўную арганізацыйную працу. Ксёндз Гадлеўскі піша праграму БНП, як нелегальнай арганізацыі, якая мусіла змагацца за незалежную Беларускую Дзяржаву.

Адначасова кс. В. Гадлеўскі дзейнічае афіцыйна, як кіраўнік нацыяналістычнай арганізацыі “Беларускі Нацыянальны Фронт” (БНФ), праграму якой выдае ў Варшаве і распаўсюджвае сярод беларусаў Нямеччыны, Чэхаславаччыны, Генэральнай губэрні й Францыі. БНФ зьяўляўся легальным прыкрыцьцём падпольных структураў БНП. У гэты час групы партыі дзейнічалі ў Польшчы (М. Шчорс, кс. Пётр Татарыновіч, Вітаўт Тумаш, Ч. Ханяўка, Мікола Ждановіч, Барыс Стрэльчык, Пётр Ластаўка, Баляслаў Манкевіч і інш.), у Нямеччыне (М. Шкялёнак, Мікола Абрамчык, Анатоль Шкутка, Станіслаў Грынкевіч (малодшы) і інш.), у Францыі (Лявон Рыдлеўскі і М. Абрамчык — апошні да выезду ў Бэрлін), у Рыме (Часлаў Сіповіч), у Празе (Васіль Захарка). Беларускія вайскоўцы з польскага войска, вызваленыя немцамі з лягераў для ваеннапалонных, далучаюцца да кансьпірацыйнай БНП (Усевалад Родзька, Рыгор Зыбайла і інш.).

Няпярэдадні нямецка-савецкай вайны, 19 чэрвеня 1941 году ў Бэрліне быў утвораны Беларускі Нацыянальны Цэнтар на чале з Міколам Шчорсам, як правобраз будучага Беларускага Ўраду. Яшчэ заставаліся спадзяваньні, што немцы будуць спрыяць адраджэньню беларускае дзяржаўнасьці. Але гэтыя ілюзіі зьніклі хутка пасьля пачатку вайны.

3. Арганізацыі Беларускага Рэзыстансу

Падпольная барацьба заўсёды мае шмат заблытаных і цяжка зразумелых балонак. Невялікая колькасьць архіўных дакумэнтаў, якія захаваліся (да якіх і сёньня няма вольнага доступу), і ўспамінаў нямногіх жывых сьведак тых падзеяў не здымаюць усіх пытаньняў. У большай ступені гэта датычыць Беларускага нацыянальнага Рэзыстансу.

Глыбокая каньспірацыя прыводзіла да такіх сытуацый, калі некаторыя сябры падпольля ня ведалі ў якой яны былі арганізацыі. Напрыклад, Іван Касяк ужо на эміграцыі пісаў у адным выпадку, што ён быў сябрам БНП, у другім — сябрам Партыі Беларускіх Нацыяналістых (ПБН). Былі выпадкі, калі некаторыя дзеячы мелі падвойнае сяброўства ў падпольных арганізацыях. Так, кіраўнік нелегальнай Грамады Юльян Саковіч быў сябрам ЦК БНП, а старшыня ЦК ПБН Ян Станкевіч, па некаторых зьвестках, быў і актыўным сябрам БНП. Вацлаў Іваноўскі, адзін з кіраўнікоў ПБН, па зьвестках І. Касяка, у 1942 г. увайшоў у БНП, што выклікала пратэст Саковіча і Касяка (Заўвагі да артыкулу аб Іваноўскім // Беларуская думка (ЗША), 1984, № 29).

Партыя беларускіх нацыяналістых

Дзейнасьць гэтай падпольнай арганізацыі дасканала вывучыў Ю. Туронак. У сваіх дасьледаваньнях (Беларуская праблема ў палітыцы лёнданскага лягеру; Беларусь пад нямецкай акупацыяй; В. Іваноўскі і адраджэньне Беларусі) ён адстойвае думку, што ПБН была адзінай праўдзівай кансьпірацыйнай арганізацыяй.

ПБН была ідэяй Я. Станкевіча і В. Іваноўскага, якія арыентаваліся на заходніх саюзьнікаў і іх вырашальную ролю ў арганізацыі пасьляваеннага ладу ў Эўропе. Арганізацыяй структураў партыі Ян Станкевіч займаўся ў 1940-41 гг. у акупаванай немцамі Варшаве “з апазыцыйна настроеных да палітыкі Шчорса і Гадлеўскага сяброў варшаўскага Беларускага камітэту”. У склад ПБН увайшлі і разьведчыкі польскага падпольля (Дабжыньска, Кастравіцкі, Буткевіч).

Станкевіч спрабаваў выйсьці на заходніх саюзьнікаў праз польскае падпольле, але тое адмаўляліся весьці перамовы з нешматлікай ПБН. Толькі ў лістападзе 1941 года, калі Іваноўскі стаў бурмістрам Менску, палякі ўбачылі, якія магчымасьці для падпольнай дзейнасьці дае супрацоўніцтва з групай Станкевіча. Пачаліся перамовы, якія, аднак, ні да якіх вынікаў не прыводзілі.

Паводле ліпеньскага 1942 г. акоўскага рапарту ў Лёндан, ПБН налічвала 500 чалавек. ЦК партыі складаўся з 12 чалавек (8 заходнікаў і 4 усходніка (нацдэма), і яго ўзначальваў Станкевіч. Партыя будавалася з “пяцёрак”, якія былі ў большасьці раёнаў Генэральнага камісарыяту “Беларусь”.

Грамада

Восеньню 1941 г. з ініцыятывы каманданта беларускай паліцыі Менскай акругі Юльяна Саковіча паўстала нелегальная Грамада. Гэта была падпольная арганізацыя былых сябраў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Сам Саковіч, аграном па адукацыі, у маладосьці сымпатызаваў камунізму, шмат гадоў праседзеў у польскіх турмах за палітычную дзейнасьць. Перад вайной быў арыштаваны НКВД, але выжыў і, разьвітаўшыся з камуністычнымі ілюзіямі, пачаў актыўна дзеіць на пачатку нямецкай акупацыі.

Выкарыстаўшы нібы інструктаж правінцыйных кіраўнікоў Беларускай Народнай Самапомачы, Саковіч склікаў у Менску былых грамадоўцаў для ўзнаўленьня арганізацыі. На нарадзе было 9 чалавек (Саковіч, Сяргей Хмара (Сіняк), Васіль Лукашык, Іван Гелда, Васіль Пінскі (Вір), Юрка Стасевіч і іншыя). Было пастаноўлена дзейнасьць арганізацыі строга закансьпіраваць. Грамада будавалася з “троек” і непасьведчаных ува ўсё прыхільнікаў. Спрэчка ўзьнікла толькі ў пытаньні супрацоўніцтва зь нямецкай грамадзянскай адміністрацыяй. Было вырашана да наступнай канфэрэнцыі (яна адбылася напрыканцы 1942 г.) пакінуць гэтую справу адкрытай на адказнасьць паасобных сябраў.

Грамада мела сваю сувязную сетку па ўсёй Заходняй Беларусі, пачынаючы Менскам, Пінскам, Берасьцем, Беластокам і Вільняю, аднак не налічвала больш 50 дзейных сяброў (па-за партызанскімі аддзеламі). Выканаўчая “пятка” Грамады складалася з Саковіча, Хмары, Віра, атаманаў Якуба Харэўскага і Язэпа Таўпекі.

Неабходна адзначыць, што савецкія спэцслужбы нейкім чынам выйшлі на Грамаду, але яны памылкова вызначылі кіраўнікоў арганізацыі. А. Салаўёў піша пра “руководителя “Белорусской Громады” Фабиана Акинчица” і “руководителя “белорусской народной громады” Владислава Козловского” (Они действовали под разными псевдонимами. Мн., 1994). Але ні Акінчыц, ні Казлоўскі ня мелі з Грамадою аніякіх кантактаў, бо да іх, як нацыянал-сацыялістых, беларуская кансьпірацыя ня мела даверу.

Беларуская Незалежніцкая Партыя

З пачаткам нямецка-савецкай вайны на Беларусь з Варшавы прыбылі сябры БНП для працы ў грамадзянскай адміністрацыі. Да іх далучыліся жаўнеры Першага Штурмовага Зьвязу — аддзела дэсантнікаў, арганізаванага ў Польшчы з ініцыятывы кс. Гадлеўскага, і скінутага ў БССР перад пачаткам вайны. На Беларусі наладжвалася кансьпірацыйная сетка БНП. У шэрагі партыі ўліліся былыя вязьні савецкіх турмаў (Юльян Саковіч, Барыс Рагуля, Лявон Савёнак, Антон Шукелойць і інш.).

У жніўні (або верасьні) 1941 г. у Варшаве адбыўся зьезд партыі, на якім кс. В. Гадлеўскі прапанаваў праект праграмы кансьпірацыйнай працы. Праект гэты быў прыняты і былі толькі спрэчкі адносна кандыдата на выезд за мяжу. У Лёндан павінны былі ехаць кс. Гадлеўскі і М. Абрамчык. Але кс. Гадлеўскі палічыў свой выезд перадчасным. У Швэцыю праз Нарвэгію паехаў удзельнік Першага Штурмовага Зьвязу Альбэрт Асоўскі, які зьвязаўся зь беларускай эміграцыяй у ЗША.

У сярэдзіне верасьня 1941 г. Усевалад Родзька арганізоўвае падпольле БНП у Менску. Былыя вязьні бальшавіцкіх турмаў успрымалі яго, як галоўнага арганізатара партыі. Родзька ж правадырства ў БНП кс. Гадлеўскага не раскрываў.

Існавалі й меншыя арганізацыі і групы, якія гінулі або ўліваліся ў большыя партыі. Газэта “Бацькаўшчына” пісала 18 красавіка 1948 г.: “…за часамі нямецкай акупацыі ў падзямельлі існавалі, дзеялі, змагаліся й несьлі ахвяры і іншыя, таксама незалежніцкія партыйныя арганізацыі, а не адна толькі БНП”. Міхась Зуй успамінаў, што восеньню 1941 г. да яго прыехаў з Глыбокага былы студэнт Львоўскай палітэхнікі Аўген Аскерка і прапанаваў далучыцца да тайнай арганізацыі беларускіх патрыётаў для барацьбы з польскімі шавіністамі. Што гэта была за арганізацыя — невядома.

4. Беларуская нацыянальная партызанка

Замоўчваючы нацыянальную партызанку, камуністыя баяліся выкрыцьця сваіх злачынстваў. Атрымоўвалася, што спэцгрупы НКВД і бальшавіцкія партызаны ваявалі ў першую чаргу ня супраць нямецкіх акупантаў, а супраць беларускага вызвольнага руху і арганізаваных ім нацыянальных партызанскіх аддзелаў.

У 1993 г. у Маскве ў выдавецтве “Посев” выйшла кніга ўспамінаў дарадчыка ген. Уласава Штрык-Штрыкфэльда, у якой ён піша, што на Беларусі і Смаленшчыне антынямецкі партызанскі рух меў і антыкамуністычны характар. Былыя энкавэдысты адразу ж кінуліся апратэстоўваць гэтую тэзу. В. Шлееў пісаў: “А вось тое, што гэты партызанскі антынямецкі рух у большай ступені быў “антыкамуністычна” накіраваны, адносіцца да чарговых, далёкіх ад ісьціны выдумак. Праўдзівасьць гэтай выдумкі, калі мець на ўвазе Беларусь і Расею, не прыймаючы на увагу Заходнюю Ўкраіну і Прыбалтыку, дзе пасьля далучэньня ў 1939 годзе да Савецкага Саюзу існавалі іншыя ўмовы, нікому не ўдасца даказаць” (Имя им — преступники // Ветеран, 1994, № 4, студзень). Ну што ж, паспрабуем аспрэчыцьтэзу тав. Шлеева і дакажам праўдзівасьць “выдумкі” Штрыкфэльда.

На думку беларускага эміграцыйнага гісторыка Міколы Перасьвета, нацыянальны партызанскі рух узьнік пасьля таго, як беларускія дзеячы расчараваліся ў нямецкай палітыцы ў дачыненьні да Беларусі. Перасьвет піша, што “ужо напрыканцы 1941 году на Беларусі пачаў тварыцца незалежны нацыянальны партызанскі рух. Галоўнай мэтай гэтага новага ўзброенага пратэсту беларускага народу зьяўлялася барацьба за нацыянальнае вызваленьне беларускага народу, барацьба на два фронты: як супраць савецкага партызанскага руху, так і супраць нямецкіх акупацыйных войскаў. Даволі ў хуткім часе ідэалёгія гэтага руху запаланіла розум і сэрцы мільёнаў беларусаў. Рух гэты стаў масавым, што выразна занепакоіла нямецкія акупацыйныя ўлады” (Весткі Інстытута Беларусаведы (Ляймэн, Нямеччына), 1990, № 5). Тэза пра мільёны беларусаў, прыняўшых ідэалёгію руху, падлягае сумніву. Па-першае, фізычна было немагчыма за гэткі кароткі прамежак часу распаўсюдзіць ідэалёгію па ўсёй тэрыторыі Беларусі; па-другое, у народу не было жаданьня масава ісьці ў партызанку ды змагацца зь немцамі, хто б іх да гэтага не заклікаў. Тым ня менш, ужо ў 1941 г. практычна па ўсёй Беларусі паўсталі дзясяткі патрыятычных аддзелаў, якія змагаліся зь немцамі або праводзілі выключна акцыі па самаабароне.

Партызанская акцыя Ўл. Шавеля

Яшчэ на Варшаўскім зьезьдзе БНП кс. В. Гадлеўскі прапанаваў у пэрспэктыве стварэньне нацыянальных партызанскіх аддзелаў. Праўдападобна, першай акцыяй БНП была партызанка юрыста Ўладзімера Шавеля. Супрацоўнік абвэра, камандант беларускай паліцыі Менскай акругі, сябра Галоўнай Рады Беларускае Народнае Самапомачы, ён вельмі пасьпяхова змагаўся супраць бальшавіцкіх дывэрсантаў. Але на пачатку 1942 году сабраў сваіх людзей і пайшоў у бярэзінскія лясы ды пачаў стварэньне нацыянальнае партызанкі на ўсход ад Барысава. Ці была акцыя Шавеля рашэньнем ЦК БНП, ці гэта была ўласная ініцыятыва Ўладзімера — невядома.

Актыўным удзельнікам партызанкі быў былы бурмістар г. Бярэзіна Анатоль Сакалоў. Яны пачалі выдаваць падпольны часопіс на рататары і прыступілі да вярбоўкі дабраахвотнікаў. На дзейнасьць беларускіх партызанаў хутка выйшлі савецкія партызаны і прапанавалі сустрэчу. На спатканьні беларускія камандзіры былі пастраляныя энкавэдзістамі. Уратаваўся толькі адзін Сакалоў, які дабраўся да Вільні. Ёсьць падставы меркаваць, што партызанку Шавеля зьнішчыў палк. Р. Лінькоў (“Льдоў”, “Баця”), які выконваў інструкцыі Масквы.

Некалькі цікавых рысак да партрэту Шавеля дадаюць успаміны К. Гержыдовіча, які сустракаўся зь ім у 1941 г. у акупаваным Менску: “[Шавель] уважліва на мяне паглядзеў і адказаў наступнае: “А я перад вайной быў памочнікам пракурора гораду Менску”. І дадаў фразу, у канцы якой асёкся: “Хачу дапамагчы адраджэньню Беларусі. Але мне цяжка зь немцамі, мне зь імі вельмі цяжка…”. Пазьней, знаходзячыся ў партызанскім атрадзе, я чуў, што быццам бы гэты паліцыйны начальнік застрэліў з пісталета немца-афіцэра, што быў ён зьвязаны зь вядомым у Беларусі “агентам усіх імпэрыялістычных разьведак” ксяндзом Гадлеўскім… Мутная гісторыя, і дзе схаваныя яе канцы — невядома” (Народная газета, 1994, 9-11 ліпеня).

Язэп Малецкі ў кнізе “Пад знакам Пагоні” даў Шавелю кароткую характарыстыку: “…шчыры Беларус, маламоўны, але разважны, дзейны чынам у важных сытуацыях”.

Наступныя спробы ствараць партызанскія аддзелы БНП прадпрымала ў 1943-44 гг.

Беларуская Народная Партызанка

На пачатку нямецкай акупацыі грамадзянскую адміністрацыю і паліцыю ў Зах. Беларусі апанавалі палякі, якія распачалі антыбеларускі тэрор. Былыя працаўнікі польскай дэфэнзывы і паліцыі складалі сьпісы ўсіх вядомых ім беларусаў, дзейных у міжваенны час на грамадзкім і культурна-асьветніцкім палетку, ды падавалі іх немцаў як “камуністаў”. Так былі расстраляныя сотні беларускіх патрыётаў. Іншыя ўцякалі ў лясы і стваралі партызанскія групы, у першую чаргу, для самаабароны.

Вясною 1942 г. гэтыя партызанскія групы папоўніліся сотнямі ўцекачоў ад гітлераўскага тэрору. Некаторыя ўцякалі ў лес цэлымі сем’ямі. Зьявіліся камандзіры, нярэдка з афіцэраў Чырвонай Арміі — беларусаў. На тэрыторыі Піншчыны, Целяханшчыны, Ражаншчыны і Слонімшчыны беларускія атрады налічвалі разам з сем’ямі больш 3000 партызанаў. Бальшавіцкіх партызанаў тут было мала і складаліся яны з чужога элемэнту (акружэнцы, наехаўшыя перад вайною камуністыя і энкавэдысты). Хапала і марадзёраў, што рабавалі сялянаў, гвалцілі сялянак, правакавалі немцаў на крывавыя рэпрэсіі над цэлымі вёскамі. Нямала іх зьнішчыла сялянская самаабарона, іншых вылоўлівалі партызаны.

Нелегальная Грамада Саковіча вясною 1942 г. наладзіла сувязь з незалежнымі партызанскімі аддзеламі з мэтаю аб’яднаньня іх пад адзіным кіраўніцтвам. Ужо ў чэрвені 1942 г. каля Івацэвічаў, на хутары адбылася першая канфэрэнцыя камандзіраў патрыятычных лясных аддзелаў. У ёй бралі ўдзел 8 атаманаў (3 — з Ражаншчыны, 1 — з Косаўшчыны, 1 — з Целяханшчыны, 1 — з Ліпічаншчыны і 2 — з Піншчыны) і 2 прадстаўнікі Грамады. На канфэрэнцыі была ўтворана “Лава атаманаў” (камандзіраў), якая каардынавала дзейнасьць партызанскіх аддзелаў.

Канфэрэнцыя прыняла як сваю палітычную плятформу Акт 25 сакавіка 1918 году — праграму Беларускай Народнай Рэспублікі. Асноўныя напрамкі дзейнасьці партызанкі былі наступныя:

“1. Нашай мэтай ёсьць захаваньне боездольнай збройнай сілы ў якнайбольшай цэласьці да часу, калі пры развале і абезьсіленьні акупанта і ягонага супраціўніка нам прыдзецца бараніць свой народ і ягоную незалежнасьць ад спробаў захопу нашае бацькаўшчыны іншымі акупантамі.

2. Таму берагчы якмага нашых партызанаў ад устраганьня ў непатрэбныя збройныя дзеі з акупантам, што можа давесьці да людзкіх стратаў і зьнішчэньня паасобных нашых збройных групаў.

3. Збройны супраціў праводзіцца толькі тады, калі акупант нападзе на наш аддзел, або суседні наш аддзел, ці на вёску, зьвязаную з нашымі атрадамі.

4. Суадносіны з падпарадкаванымі сав[ецкаму] кіраўніцтву атрадамі: нэйтралітэт. Збройны супраціў, калі яны ўвойдуць, нягледзячы на забарону, у зону аседку нашага аддзелу. Збройная расправа з марадзёрамі, пасьля папярэджаньня, калі яны рабуюць вёскі ці падводзяць іх пад нямецкую расправу сваімі правакацыйнымі дзеяньнямі”.

Пасьля некалькіх папярэджаньняў бальшавіцкім партызанам, з “Лаваю атаманаў” скантактаваўся кіраўнік берасьцейскага камуністычнага антыфашыстоўскага камітэту, былы вучань Віленскай беларускай гімназіі Язэп Урбановіч. Яго добра ведалі і аднесьліся да прапановы аб супольным антыфашыстоўскім фронце з даверам. Урбановіч паабяцаў дапамогу мэдыкамэнтамі і зброяй, а таксама ўстанаўленьне кантроля над савецкімі партызанамі праз парашутыстых з Масквы.

У сувязі са скіданьнем на Палесьсе парашутыстых НКВД і ўзмацненьнем антыпартызанскіх акцыяў нямецкіх карных аддзелаў, была скліканая ў лістападзе 1942 г. 2-я канфэрэнцыя “Лавы атаманаў”. Яна пастанавіла ўтварыць Галоўны Штаб Беларускага Партызанскага Руху (Беларускае Народнае Партызанкі) на чале з маёрам Іванам Шанько, найстарэйшым рангаю камандзірам атраду з Ражаншчыны. “Лава атаманаў” надала Шаньку рангу палкоўніка і прызначыла ягонымі намесьнікамі атаманаў Харэўскага і Лукашука (Суворы).

У 1943 г. пачалася крывавая акцыя зьнішчэньня народнае партызанкі спэцгрупамі НКВД і бальшавіцкімі партызанамі, якой кіраваў палкоўнік Рыгор Лінькоў. У гэты час пад началам палк. Шанько знаходзілася да 5 тысячаў партызанаў. Энкавэдысты пайшлі на хітрасьць і запрасілі на сустрэчу камандзіра беларускіх партызанаў. Шанько прыехаў на перамовы толькі з адным ад’ютантам. Пра тое, што адбылося ў Ражанскай пушчы, успамінае атаман Якуб Харэўскі (Новік): “[Лінькоў] безцэрымонна зажадаў, каб ён [Шанько] падпарадкаваўся яму, як былы савецкі маёр і падпарадкаваў яму атрады. Затое прапанаваў яму месца свайго памочніка ў кіраўніцтве партызанскім рухам Палесься, вызначаючы сябе на кіраўніка гэтага руху. Калі Шанько адказаў яму, што ані ён асабіста, ані Беларускі партызанскі рух яму, як высланьніку СССР, не падпарадкуецца, Ільдоў выхапіў наган і стрэліў у грудзі палкоўніка Шанько…”.

Энкавэдысты, з дапамогаю правакацыяў, хлусьні і тэрору, зьнішчаюць кіраўнікоў беларускіх партызанскіх аддзелаў і падпарадкоўваюць сабе партызанаў. Поўнасьцю былі зьнішчаныя атрады атаманаў Суворага (Лукашука), Лясьніка і інш. Ад тэрору бальшавікоў загінулі: атаман Канстанчук, Уладзімер Альшэўскі, Язэп Урбановіч (у ліпені 1944 г., ён абяцаў Лінькову, што той адкажа за ўсе свае злачынствы) і шмат іншых. Частка беларускіх партызанаў выйшла зь лесу і далучылася да Беларускае Самааховы, а пасьля — Беларускае Краёвае Абароны. Да 10 атрадаў былі падпарадкаваныя савецкаму кіраўніцтву і атрымалі назовы: “імя Сталіна”, “імя Кірава”… Летам 1944 г. яны былі кінутыя на фронт, у штрафбаты, каб “адкупіць віну” і ўжывых засталося ня шмат людзей. Засталіся незалежнымі лічаныя аддзелы, якія ваявалі яшчэ колькі гадоў супраць камуністых. На Захад прабіліся атрады Харэўскага (імя ат. Нябабы), Перагуда і Таўпекі.

Нацыянальная партызанка ва ўсходняй і цэнтральнай Беларусі

Незалежныя партызанскія аддзелы паўсталі пад кіраўніцтвам беларускіх эсэраў на Смаленшчыне і Браншчыне. Ю. Саковіч паведаміў аб гэтым кіраўніцтва Беларускае Народнае Партызанкі. Дзеля наладжаньня сувязяў у далёкі рэйд на Смаленшчыну быў высланы аддзел атамана Кавалёва (былога капітана савецкага войска), які складаўся амаль цалкам з “усходнікаў”. Але ён не дайшоў да месца і быў зьнішчаны спэцгрупамі НКВД у цэнтральнай Беларусі. Прадстаўніком паліткіраўніцтва БНПартызанкі ў Смаленск павінен быў ехаць Васіль Вір (Пінскі), але ён быў арыштаваны немцамі ў Пінску. Выдалі яго, як беларускага патрыёта, што перашкаджаў украінізацыі Піншчыны, украінскія нацыяналістыя. Перамовы з “усходнікамі” удалося правесьці ў Віцебску з дапамогаю старшыні ЦК БНП Родзькі. В. Вір успамінае, што ўсе “усходнікі” гаварылі па-расейску, але лічылі сябе беларусамі і стаялі за незалежнасьць Беларусі. Былі яны са Смаленшчыны і з-пад Нэвелю.

Немцы ў 1943-44 гг. распачалі энэргічныя спробы наладзіць супрацоўніцтва з незалежным беларускім партызанскім рухам. Вір піша, што “усходнікам” акупанты “часта давалі вольную руку дзеяньня”.

Але жорсткія нямецкія рэпрэсіі “зьменшылі вастрыню антаганізму паміж савецкім і беларускім незалежным партызанскім рухам. Дзе-нідзе дайшло нават да паразуменьняў аб сумеснай барацьбе супраць нямецкіх карных экспэдыцыяў. У большасьці ж выпадкаў дайшло да заключэньня няпісаных паразуменьняў аб узаемным прыхільным нэйтралітэце. Масква ж разглядала гэтыя паразуменьні ў якасьці першага кроку да поўнага падпарадкаваньня беларускага нацыянальнага партызанскага руху сваім вялікадзяржаўным амбіцыям” (Весткі Інстытута беларусаведы, 1990, №5).

Неўзабаве пачалі дзейнічаць вышкаленыя энкавэдыстыя, выконваючы інструкцыі Масквы. Добра ўзброеныя, маючыя падтрымку з-за лініі фронту і мясцовых бальшавіцкіх партызанаў, яны нішчылі аддзелы народнае партызанкі як “ворагаў народу”, “нямецкіх агентаў” і г. д. На жаль, нам вядомы лёс толькі аднаго бранскага атраду пад назовам “Вольнасьць”, які ня здаўся чэкістам і загінуў у баі.

Калі Смаленшчына і Браншчына былі занятыя савецкім войскам, ацалелыя беларускія партызаны распачалі барацьбу з новым акупантам — бальшавіцкім. На Браншчыне партызанка актыўна дзеяла да 1947 г., а на Смаленшчыне і пазьней. Смаленскія лесавікі выдавалі газэту “Пад абцасам маскалёў”.

У цэнтральнай Беларусі нацыянальная партызанка таксама была зьнішчаная бальшавікамі. Тут дзеяў вопытны дывэрсант Ваўпшасаў, па загаду якога быў расстраляны “за адмову падпарадкавацца” атрад атамана Іванова на Бягомельшчыне. Засталіся ўжывых толькі два маладыя партызаны, якія “раскаяліся”.

Лёс беларускай нацыянальнай партызанкі быў трагічны. Нягледзячы на тое, што беларусы арганізаваліся раней за ўкраінцаў, яны не змаглі абараніцца ад агрэсіўнага савецкага партызанскага руху і дывэрсійных атрадаў НКВД. Але ўявім сабе, што ў лес пайшлі да партызанаў аддзелы самааховы, паліцыі ды і, наогул, беларускія патрыёты, якія працавалі легальна. У гэтым выпадку арганізаваўся б моцны партызанскі рух, які змог бы канкураваць і з савецкімі, і з польскімі партызанамі. Але гісторыю ня зьменіш… Бальшавікі зрабілі яшчэ адно злачынства над Беларускім Народам і безпасьпяхова спрабавалі замясьці крывавыя сьляды…

5. БНП — авангард беларускай кансьпірацыі

Дзесьці напрыканцы 1941 г. — у пачатку 1942 г. адбылася структурная перабудова падпольля БНП. Ксёндз Гадлеўскі прыступае да арганізацыі ўжо нелегальнага антыфашыстоўскага й антыкамуністычнага “Беларускага Народнага Фронту”. Гэта была вельмі пашыраная арганізацыя, якая “аб’ядноўвала вялікі круг беларускай інтэлігэнцыі і шляхам вуснай прапаганды выясьняла ўсю шкоднасьць нямецкай палітыкі”. Г. Няміга адзначае, што кс. В. Гадлеўскі тварыў БНФ “адначасна з школьнай дзейнасьцю (ён быў генэральным школьным інспэктарам — С. Ё.), а часта і пры ейнай дапамозе”. Я. Каранеўскі (псеўда Станіслава Станкевіча) піша, што БНФ інсьпіраваў “усе выступленьні беларускіх легальных дзейнікаў у абароне беларускага народу. Гэтак, напрыклад, зь яе ініцыятывы на зьезьдзе кіраўнікоў Беларускай Народнай Самапомачы ў Менску 21.3.1943 неспадзявана для немцаў і пастаўленага імі шэфа гэтае арганізацыі было зложана дамаганьне злучэньня ўсіх беларускіх этнаграфічных земляў і прызнаньня дзфяржаўнай незалежнасьці Беларусі” (часопіс “Рух” (Нямеччына), 1946, № 1).

В. Пануцэвіч піша, што Беларуская Незалежніцкая Партыя была часткаю БНФ, у іншым выпадку высоўвае вэрсію пра існаваньне дзьвюх незалежніцкіх партыяў.

Кіраўніком БНП становіцца Родзька. На думку кс. Гадлеўскага, партыя павінна была працаваць сярод моладзі і беларускіх нацыянальных партызанаў, а таксама вайскоўцаў самааховы і паліцыянтаў.

У ліпені 1942 году ў Менску ў доме Ю. Саковіча адбыўся зьезд БНП. Многія лічылі, што гэта ўстаноўчы зьезд і толькі Родзька, Гінько й пару іншых ведалі пра існаваньне партыі з 1939 г. На зьездзе зайшла дыскусія аб назьве арганізацыі. Саковіч прапанаваў назву “Грамада”, але большасьць падтрымала “Беларускую Незалежніцкую Партыю”. Праграма і статут, якія прапанаваў Родзька, не былі цалкам прынятыя і перапрацоўваліся сябрамі ЦК.

У Цэнтральны Камітэт БНП увайшлі наступныя асобы: У. Родзька — старшыня ЦК, Б. Рагуля — камандзір Наваградзкага беларускага эскадрону, Міхась Рагуля (псеўда “Чорны”) — рэдактар віцебскай газэты “Беларуская старонка”, Янка Гінько — кіраўнік БНС у Глыбокім, Францішак Аляхновіч (савецкая выведка называла яго “правай рукой” ксяндза Гадлеўскага) — рэдактар віленскай газэты “Bielaruski Holas”, Аляксей Сянькевіч — рэдактар газэты “Голас вёскі”, Рыгор Зыбайла — кіраўнік БНС у Слоніме, Ю. Саковіч — кіраўнік Менскага акруговага камітэту БНП. У ЦК ужо тады маглі ўвайсьці Дзьмітры Касмовіч і Міхаіл Вітушка, якія знаходзіліся ў Смаленску, Хведар Ільяшэвіч — рэдактар беластоцкай газэты “Новая дарога”.

БНП выдае і распаўсюджвае антынямецкія ўлёткі, а са студзеня 1943 году — “Бюлетэнь БНП” (яго рэдагаваў М. Рагуля). Беларускай кансьпірацыяй выкарыстоўвалася й беларуская легальная прэса, з дапамогай якой падтрымліваўся пастаянны кантакт паміж незалежнікамі ў Бэрліне, Варшаве, Менску, Вільні, Празе, Парыжы і Осла. Рабілася гэта праз зашыфраваную перапіску, дзеля чаго выкарыстоўваліся рубрыкі “Шукаюць” і “Наша пошта”, а таксама некаторыя артыкулы. Перапіска гэтая існавала ў тых газэтах, рэдактарамі якіх былі сябры нацыянальнага падпольля (бэрлінская “Раніца” — В. Тумаш, М. Шкялёнак і інш., менскі “Голас вёскі” — А. Сянькевіч, віленскі “Bielaruski Holas” — Ф. Аляхновіч, беластоцкая “Новая дарога” — Хв. Ільяшэвіч і інш.).

БНП праводзіла агітацыю і сярод савецкіх партызанаў. Пісьменьнік У. Калесьнік успамінаў, як трапіў яму ў рукі ў Налібоках “прысланы невядома кім ворган Беларускай Незалежніцкай Партыі “Бюлетэнь”. Выданьня таго я ня мог прачытаць, ляжаў паранены, у зямлянцы было цёмна. Папрасіў у мяне начальнік штаба Чубрык пачытаць і не вярнуў. Хтосьці яго сьцібрыў. Мабыць, трапіў “Бюлетэнь” асобааддзельцам у рукі” (часопіс “Беларусь”, 1994, № 10).

У сьнежні 1942 г. беларуская кансьпірацыя панесла цяжкую страту — нямецкім гестапа быў арыштаваны і расстраляны кс. Гадлеўскі. Парыжская газэта “Беларускія навіны” пісала 25 сьнежня 1945 г.: “[гэстапаўцы] доўга Яго мучылі, дабіваючыся выдачы кіраўнікоў правінцыяльных групаў, якія ўжо актыўна дзеялі супроць акупанта.

Але дарма! Гадлеўскі памёр так, як паміраюць вялікія змагары, як памёр Кастусь Каліноўскі.

Сваім жыцьцём Ён прыкрыў усе сьляды і ніткі кансьпіратыўнай арганізацыі. Кінутая Ім ідэя — заснаваная Ім БНП... — разгортывала сваю працу ад Смаленску аж да Бэрліну, і акупанты ня выкрылі яе кіраўнікоў, аж да свайго собскага скананьня.

Постаць Гадлеўскага застанецца ў Беларускім Вызвольным Руху як адна з бліскучайшых постацяў — нязломнага барацьбіта, Вялікага Патрыёта і Вялікага Мучаніка за Волю свайго Народу, за Волю Беларусі.

Вечная Яму Памяць!”

Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments