Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

177. Подробности о контакте Гадлевского с НКВД. Показания сотр. Барановичского СД. Арсеньева.Кушель

Ерш-9. Ёрш про Гадлевского подробнее.
Значит, показания сотрудника Барановичского СД, подтверждающие информацию о переговорах Гадлевского с совесткими партизанами. Я бы смотрел шире: раз в провинциальном СД были в курсе, значит, по Гадлевскому шла разработка СД в масштабе всего Гебитскомиссариата и его арест почти 100% обязательно был сопряжен со связанными акциями СД в других частях Вайсрутении. Забавно, но эта информация вводится в оборот Ю.Туронком.

Ерш приходит к той же мысли, что Гадлевский имел контакт с НКВД по своим соображениям: разгромленные структуры Минского подполья сами фактически не имели связи с Центром и т.д.

Кушель и Арсеньева - еще довоенные агенты НКВД? Очень интересно. В 42г. их мог активизировать только Ваупшасов. Свою агентурную сеть в Минске он строили по его словам именно посредством активизации довоенной агентурной сети НКВД. И удалось это ему по его словам за 2 недели. Есть и фамилии офицеров отправлденных в сам городо Ваупшасовым с этой целью (активизации старых агентов). Других спецгрупп НКВД в Минске летом 42г., вроде, не было. Если так, то можно прояснять даты переговоров Гадлевского с НКВД: после прибытия в Мн. посланных им офицеров, т.е. действительно летом 42г.

Значит, согалсно Ершу: Решение о переговорах с НКВД "белорусские националисты" приняли в июне 42г. (как вышли на связь?). Сами переговоры начались в июле 42г. Все совпадает с графиком по Бульбе. Просто к Бульбе Медеведе с Лукиным шли по лесам дольше.

Просто сенсационно, всё:

"Паводле савецкіх дасьледчыкаў, рашэньне аб пачатку перамоваў з беларускімі нацыяналістамі было прынятае ў канцы чэрвеня 1942 году. А ўжо 10 ліпеня НКГБ паведамляў аб усталяваньні кантактаў і высунутых групай Гадлеўскага патрабаваньнях “культуралягічнага і рэлігійнага характару”. *Тамсама, 320. Савецкія агенты пыталіся ў “цэнтра”: Да якіх межаў магчыма пагаджацца на патрабаваньні Гадлеўскага? Адказ Масквы высьвятляе яе мэты і адносіны да перамоваў: “Трэба прымаць ўсе ўмовы Гадлеўскага, апрача тых, што могуць выклікаць ягонае падазрэньне і выкрываюць нашыя структуры на акупаваных тэрыторыях”. *Тамсама, 322. Па зьвестках СД, “савецкае падпольле лёгка пайшло на кантакт”. Гэта ня дзіўна, бо перамовы былі санкцыянаваныя на самым высокім узроўні ў Маскве. Савецкія прадстаўнікі патрабавалі ад В. Гадлеўскага “рэальных крокаў у барацьбе зь немцамі”. Паводле інфармацыі нямецкіх спэцслужбаў, наступствам гэтых перамоваў і заключаных дамоўленасьцяў было масавае ўзьнікненьне восеньню 1942 г. у Зах. Беларусі “антыфашыстоўскіх беларускіх групаў”. Яны арганізоўвалі невялікія дывэрсіі на камунікацыях, распаўсюджвалі ўлёткі антынямецкай скіраванасьці. Гэстапа стала вядома, што некаторыя з удзельнікаў гэтых падпольных групаў служылі ў беларускай паліцыі, працавалі ў грамадзянскай адміністрацыі і ў школах. *Паведамленьне былога супрацоўніка Баранавіцкага СД Г. Лістапад 2005 г."

Совпадает с моими предположениями: решение о переговорах с Бульбой-Гадлевским было принятов в Мск. в июне 42г. как один из результатов создания ЦШПД 30.05. Контакт устанавливался соответственно через НКВД, а не ГРУ.

Если СССР действительно соглашался со всеми политчисекими и культурными требованиями Гадлевского - это значит, что скорее всего такое же согласие долен получать и Бульба. Гадлевский и Бульба требвоали примерно одного и того же: признания суверенитета провозглашенных в 1918 году народных республик культурно-языковой белоруссизации\украинизации, религиозной свободы и т.д. Бульба мог и соврать в воспоминаниях, что "Совесткий Генштаб" не ал согласия на эти требования. Соврал же он о Медведеве, о том, что вел переговоры с НКВД и ЦШПД, а не с ГРУ-Генштабом КА.

Совпадает с моим предположением тоже предположение, что Гадлевского немцам сдали в нужный момент, ибо немцам информация о нем пришла через немецких агентов, работавших в советском подполье. Кстати, интересно кто это мог от немцев сидеть в агентурной сети КНВД (Ваупшасова)? Есть некоторые сомнения...

Гадлевский ищет контакт с западными союзниками. Через АК, католическую иерархию через Каунас и напрямую через группу Сианкевича - неудачно. Обратился за этим к НКВД.
***
Помимо 20 тысяч резервистов,которых отправили на советский фронт из немецкого тыла из Витебской области, партизаны отправляли Красной армии еще и продукты и т.д. Суражские ворота работали в двух направлениях. Полная модель обстановки на всем театре боевх действий. если бы партизанское восстание произошло по той схеме, которой готовилось на осень - зиму 42-43гг.


***
З кнігі С. Ярша і С. Горбіка "Беларускі Супраціў" (Львоў, 2006, с. 60-66.):
Перамовы з прадстаўнікамі савецкай выведкі
Летам 1942 г. В. Гадлеўскі зьдзейсьніў неадназначны крок — устанавіў кантакт з савецкім падпольлем (пакуль дакладна невядома, хто першы праявіў ініцыятыву ў справе перамоваў — Гадлеўскі альбо савецкія выведнікі. Абодва бакі ў той час былі ў іх зацікаўленыя). Ягонай прапановай было “агульнае змаганьне зь нямецкімі акупантамі”. *Паведамленьне былога супрацоўніка Баранавіцкага СД Г. Лістапад 2005 г. Відавочна, што гэтая прапанова супрацоўніцтва ўпісвалася ў пляны групы Гадлеўскага па разгортваньні вясной 1943 г. антынямецкай збройнай барацьбы. Савецкі партызанскі рух, умацаваны спэцатрадамі ГРУ Чырвонай Арміі і НКГБ, у сярэдзіне 1942 г. уяўляў сабой у цэнтральнай і ўсходняй Беларусі значную вайсковую сілу. Летам 1942 г. савецкія партызаны правялі на Віцебшчыне мабілізацыю, у выніку якой пераправілі праз лінію фронту для службы ў Чырвонай Арміі 20 тысячаў мужчынаў. *Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, “Беларусь”, 1993, б. 98.

Няма дакладнай інфармацыі, на каго непасрэдна выходзіў Гадлеўскі. Па некаторых зьвестках, ён вёў перамовы з “прадстаўнікамі савецкай выведкі ў Беларусі”, а наладзіць кантакты зь імі дапамог Ф. Кушаль. *Паведамленьне былога супрацоўніка Баранавіцкага СД Г. Лістапад 2005 г. Кушаль яшчэ перад вайной быў завэрбаваны НКГБ СССР у якасьці агента, атрымаў псеўданім “Крымскі” і ў траўні 1941 г. быў накіраваны з Масквы “для працы” ў Беларусь. Вядома, што ў 1943-1944 гг. Ф. Кушаля і яго жонку Натальлю Арсеньневу (агент НКГБ “Казьбіч”) няўдала спрабавала выкарыстаць для выведнай дзейнасьці савецкая дзяржбясьпека. *Борисов И. Охота Цанавы за Арсеньевой. Менск, Выд. В. Хурсік, 2004, б. 106-173. СД мела інфармацыю пра кантакты Ф. Кушаля восеньню 1941 г. — летам 1942 г. з кіраўнікамі шэрагу выведна-дывэрсійных групаў НКГБ. *Паведамленьне былога супрацоўніка Баранавіцкага СД Г. Лістапад 2005 г. Аднак пра іх дзейнасьць у гэты пэрыяд у Менску і Менскай вобласьці вядома вельмі мала.
Выхад В. Гадлеўскага менавіта на прадстаўнікоў НКГБ найбольш верагодны, бо ў абмен на дапамогу ў антынямецкай барацьбе, ён “прасіў ў савецкага кіраўніцтва дапамогі ў навязваньні афіцыйных кантактаў з амэрыканскім і ангельскім урадамі”. *Паведамленьне былога супрацоўніка Баранавіцкага СД Г. Лістапад 2005 г. Зь менскім камуністычным падпольлем такія перамовы ня мелі сэнсу, бо яно ня мела сувязі з Масквой. Яе спрабавалі ўстанавіць праз згаданыя вышэй спэцгрупы і Менскі падпольны абкам КП(б)Б. З Масквой менскае камуністычнае падпольле кантакту так і не наладзіла, а з падпольным абкамам двухбаковая сувязь існавала толькі на працягу жніўня 1942 г. *Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. т. 5, Менск, 1999, б. 168.

У былым архіве ЦК КПСС у Маскве захоўваецца цікавы дакумэнт, які ў нейкай ступені пралівае сьвятло на пачатак перамоваў паміж кс. В. Гадлеўскім і прадстаўнікамі савецкіх спэцслужбаў. Гэта рукапіс кнігі (манаграфіі) “Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі БССР. 1941-1944 г.г.”. Яна складаецца з трох пераплеценых тамоў машынапісных аркушоў з агульнай нумэрацыяй — усяго 8200 лістоў тэксту. Відавочна рукапіс неаднойчы правілі, адну інфармацыю выкрэсьлівалі, іншую дадавалі. Калі ўлічваць апошнія праўкі, можна зрабіць выснову, што кніга рыхтавалася да “30-годзьдзя Перамогі”.
Паводле згаданай працы, ініцыятарам перамоваў з нацыянальнымі групоўкамі на акупаваных тэрыторыях быў Дзяржаўны камітэт Абароны СССР. Менавіта на ягоную пастанову аб “злучэньні ўсіх анціфашыстоўскіх сілаў” спасылаюцца савецкія дасьледчыкі ”. *“Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі БССР. 1941-1944 г.г.”. Т.1, б. 371.
Ці мелі сэнс перамовы Гадлеўскага, як аднаго зь лідэраў беларускай кансьпірацыі, з савецкімі прадстаўнікамі? Відаць, так, хаця, ідучы на іх, ён моцна рызыкаваў. Летам-восеньню 1942 г. становішча на савецка-нямецкім фронце было хутчэй на карысьць Нямеччыны, чым Савецкага Саюзу. У ліпені-верасьні 1942 г. ішлі цяжкія для Чырвонай Арміі баі пад Сталінградам. Праз тэрыторыю Беларусі адбываліся інтэнсіўныя перасоўваньні рэзэрваў Вэрмахту ў накірунку Сталінграду. Таму Масква патрабавала ад сваіх спэцгрупаў у Беларусі ня толькі разьведвальнай інфармацыі, але і актывізацыі дывэрсійнай дзейнасьці на найважнейшых камунікацыях чыгуначнага, воднага транспарту і на шасэйных дарогах. *Соловьев А. Они действовали под разными псевдонимами. Менск, “Навука і тэхніка”, 1994, б. 45. Для выкананьня гэтай задачы НКГБ і ГРУ ня мелі дастатковых сілаў, асабліва ў Заходняй Беларусі.

Перамогі немцаў на ўсходнім фронце значна зьмянілі іх адносіны да супрацоўніцтва зь беларускім нацыянальным рухам. Ужо не было гаворкі пра стварэньне беларускай дзяржавы пад пратэктаратам Нямеччыны. Больш таго, тэрыторыя Беларусі была падзеленая на некалькі частак, немцы кідалі сюды ўкраінскія, летувіскія і латыскія збройныя фармацыі, нібыта, для барацьбы з партызанамі, а ў рэальнасьці праводзіліся карныя акцыі супраць беларускага цывільнага насельніцтва. Усе гэтыя факты былі вядомыя савецкім спэцслужбам. Таму НКГБ, даючы сваім агентам інструкцыі па вядзеньні перамоваў зь беларускімі нацыяналістамі, загадвала “ціснуць на нацыянальныя пачуцьці”. *“Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі БССР. 1941-1944 г.г.”. Т.1, б. 369.
Паводле савецкіх дасьледчыкаў, рашэньне аб пачатку перамоваў з беларускімі нацыяналістамі было прынятае ў канцы чэрвеня 1942 году. А ўжо 10 ліпеня НКГБ паведамляў аб усталяваньні кантактаў і высунутых групай Гадлеўскага патрабаваньнях “культуралягічнага і рэлігійнага характару”. *Тамсама, 320. Савецкія агенты пыталіся ў “цэнтра”: Да якіх межаў магчыма пагаджацца на патрабаваньні Гадлеўскага? Адказ Масквы высьвятляе яе мэты і адносіны да перамоваў: “Трэба прымаць ўсе ўмовы Гадлеўскага, апрача тых, што могуць выклікаць ягонае падазрэньне і выкрываюць нашыя структуры на акупаваных тэрыторыях”. *Тамсама, 322. Па зьвестках СД, “савецкае падпольле лёгка пайшло на кантакт”. Гэта ня дзіўна, бо перамовы былі санкцыянаваныя на самым высокім узроўні ў Маскве. Савецкія прадстаўнікі патрабавалі ад В. Гадлеўскага “рэальных крокаў у барацьбе зь немцамі”. Паводле інфармацыі нямецкіх спэцслужбаў, наступствам гэтых перамоваў і заключаных дамоўленасьцяў было масавае ўзьнікненьне восеньню 1942 г. у Зах. Беларусі “антыфашыстоўскіх беларускіх групаў”. Яны арганізоўвалі невялікія дывэрсіі на камунікацыях, распаўсюджвалі ўлёткі антынямецкай скіраванасьці. Гэстапа стала вядома, што некаторыя з удзельнікаў гэтых падпольных групаў служылі ў беларускай паліцыі, працавалі ў грамадзянскай адміністрацыі і ў школах. *Паведамленьне былога супрацоўніка Баранавіцкага СД Г. Лістапад 2005 г.

Спроба наладзіць “афіцыйныя кантакты з амэрыканскім і ангельскім урадамі” праз Маскву гавораць пра бязвыніковасьць падобных намаганьняў, якія раней рабіліся праз польскае падпольле (перадусім няўдалыя перамовы Яна Станкевіча з прадстаўнікамі Галоўнага камандаваньня Арміі Краёвай), а, магчыма, і праз каталіцкую герархію ў Коўне. З аднаго боку яе можна ахарактарызаваць як акт адчаю, бо, як сьведчыць Ю. Сабалеўскі, галоўнай палітычнай арыентацыяй беларускай кансьпірацыі “была ўвязка з Захадам і шуканьне там дапамогі ў справах беларускага вызваленьня, як ад папярэдніх, так і ад нямецкіх акупантаў”. *Сабалеўскі Ю. Мае ўспаміны аб сьв. памяці кс. В. Гадлеўскім // Незалежная Беларусь, 1953, № 1(7), студзень. Да таго ж удзельнікі падпольля патрабавалі ад Гадлеўскага канкрэтнага адказу: ці ёсьць кантакт з Ангельшчынай? А ён “даваў вельмі невыразныя тлумачэньні”. *Тамсама. В. Гадлеўскі разумеў, што наладжваньне ягонай групай сувязі з ангельскімі ўрадавымі коламі будзе садзейнічаць яднаньню ўсіх нацыянальных сілаў, іх падтрымцы пляну разгортваньня шырокамасштабнай антынямецкай барацьбы. Падтрымка Ангельшчынай Беларускага нацыянальнага Супраціву павінна была спыніць ваганьні многіх беларускіх дзеячоў, якія ўсьведамлялі немагчымасьць самастойна (без падтрымкі Захаду, якую, напрыклад, мела польская Армія Краёва) весьці збройную барацьбу супраць нямецкіх акупантаў.
Зь іншага боку, перамовы з Масквой паказваюць, што В. Гадлеўскі вельмі рэалістычна ацэньваў савецкі ўплыў у Беларусі. Ужо летам 1942 г. у савецкім партызанскім руху і падпольлі на тэрыторыі Беларусі налічваліся дзесяткі тысячаў чалавек. Арганізацыя вясной 1943 г. беларускага нацыянальнага партызанскага руху прывяла б да сутыкненьня з гэтай сур'ёзнай сілай, якая мела падтрымку з-за лініі фронту.
Пасьля нямецкіх карных экспэдыцыяў з паленьнямі вёсак і расстрэламі мірнага жыхарства, у лес пайшлі тысячы беларускіх сялянаў. Многія зь іх уліліся ў склад савецкіх партызанскіх атрадаў. У № 2 “Бюлетэня БНП” В. Гадлеўскі згадваў беларускую моладзь, якая “ідучы часта за фальшывымі бальшавіцкім лёзунгамі, безадказна нішчыла свой-жа ўласны актыў”. Важным зьяўляецца сьцьверджаньне Гадлеўскага пра зьмену настрояў насельніцтва Беларусі, якая адбылася ў сярэдзіне 1942 г.: “аснаўная маса народу пахіснулася ў сваёй веры ў будучыню Беларусі”. Якраз гэтую веру і хацеў вярнуць народу Гадлеўскі і асабліва вялікія спадзяваньні ўскладаў на моладзь, якая стойка трымала “фронт супраць польскай, бальшавіцкай ці расейскай прапаганды” ў чаканьні “баявога кліча — за Незалежную Беларусь”. Беларускі Рэзыстанс, 2005, № 1 (2), б. 72-73.

Адной з мэтаў кантактаў В. Гадлеўскага з прадстаўнікамі Масквы магла быць спроба спыненьня распальваньня ў Беларусі грамадзянскай вайны. На працягу 1941—1942 гг. савецкімі партызанамі было забіта ў Беларусі амаль 5 тысячаў паліцыянтаў і “здраднікаў радзімы”, прычым гэты тэрор меў тэндэнцыю да ўзрастаньня. *М. Ш. Статыстыка тэрору // Беларускі Рэзыстанс, 2005, № 1 (2), б. 131. Нездарма В. Гадлеўскі пісаў у № 2 “Бюлетэня БНП” такія радкі: “Мы ня маем права прымаць удзелу ў самазьнішчэньні альбо дапусьціць да яго, да барадзьбы беларуса-партызана з беларусам-валасным старшынёй, беларуса-паліцыянта з беларусам-партызанам. Сёньня мы ўсе беларусы зпад аднаго бела-чырвона-белага сьцягу, злучаныя адною ідэяю барадзьбы за незалежную Бацькаўшчыну, а кожная стрэльба ў беларускіх руках — гэта адзін козыр болей у вырашаючым розыгрышу”.
Прадстаўнікі савецкіх спэцслужбаў маглі пралічыць магчымае разьвіцьцё сытуацыі ў Беларусі ў выпадку рэалізацыі пляну Гадлеўскага па разгортваньні беларускага нацыянальнага партызанскага руху, як гэта зрабілі і нямецкія спэцслужбы (гл. далей). Нявыключана, што было прынятае рашэньне пра ліквідацыю Гадлеўскага. Дакладна вядома толькі, што інфармацыя пра яго перамовы з савецкай выведкай трапіла ў рукі нямецкіх спэцслужбаў ад агентаў СД, якія працавалі ў камуністычным падпольлі. Але гэта мог быць і адмысловы “зьліў” інфармацыі ў разьліку на хуткую рэакцыю нямецкіх карных ворганаў.

http://guralyuk.livejournal.com/864073.html
Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments