Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

178.Дислокация отрядов белнацпартизанки.Гадлевский.СД.Абвер.Шухевич.Шанько.Линьков.Урбанович.Бульба

Ёрш-10. По итогам нашей "переписки". Пусть сохранится в корне, чтобы не потерялось.

*** По-моему, ключевое: "Усё больш і больш пераконваюся, што трэба гаварыць не пра гераізм удзельнікаў супраціву, а пра трагедыю. Нават арганізацыя М. Вітушкі была створаная нямецкімі спэцслужбамі (і не абвэрам - СД)..."
Абсолютно верно и лучше поздно это признать, чем никогда.
Правда, соневаюсь, чтобы наше нынешнее белорускае "свядомае кола" смогло отказаться от симпатий к коллаборантам в целом, всем своим кругом. Из сект бывает выходят отдельные люди: кто-то через профессионализм, вступивший в конфликт с иррациональной разрушительностью маленького "мирка", кто-то - через чувство собственного достоинства или религию. Но сама секта при этом не факт, что даже ослабляется...

Ёрш
2007-10-29
Прыемна зьдзіўлены вашай увагай да маіх колішніх публікацыяў і ўдзячны за слушныя заўвагі ды ацэнкі. Калісьці ваш артыкул "Людзі зь лесу" (здаецца, у 1992-м у "Пагоні") падштурхнуў да зацікаўленьня гэтай тэмай. Адсочваў і вашыя наступныя публікацыі.
У апошнія гады, калі ўдалося атрымаць дакумэнты з расейскіх і нямецкіх архіваў, прааналізаваць накопленыя матэрыялы, беларускі супраціў і калябарацыя ўжо не разглядаюцца так прымітыўна-спрошчана, як раней. Усё больш і больш пераконваюся, што трэба гаварыць не пра гераізм удзельнікаў супраціву, а пра трагедыю. Нават арганізацыя М. Вітушкі была створаная нямецкімі спэцслужбамі (і не абвэрам - СД)... Аднак я хацеў тэзісна спыніцца на некаторых момантах, якія вы ўздымаеце.

***
Вся фактура - очень интересна. Шанько. Хмара. Взаимоотношения Шухевича и белорусских националистов круга Гадлевского.

Ёрш
2007-10-29
Вельмі цікавая трактоўка дзейнасьці Рыгора Лінькова. Сапраўды, я памыляўся, калі пісаў, што ён быў камандзірам атрада НКВД, насамрэч - ГРУ. Маю зьвесткі, што "маёр Шанько" ад пачатку быў пасланы з-за лініі фронту на Палесьсе для арганізацыі партызанскай барацьбы. Думаю, вас зацікавіць, што ён быў... афіцэрам НКВД, перададзеным у чэрвені 1941-га ў ГРУ. Нібыта, на працягу 1942-га лётаў у Маскву, меў узнагароды. Зараз аналізую атрыманыя дакумэнты і спрабую разабрацца ў гэтай камбінацыі на Палесьсі: беларуская левая партызанка, атрады самааховы (яны часткова вызнавалі сябе беларускімі - гэта яны бралі ўдзел у апэрацыі 1941-га разам з Бульбай, ад левых партызанаў быў хіба што адзін Харэўскі, які і надалей вагаўся), Шанько са сваёй групай, якому ўдалося пры падтрымцы Харэўскага стаць камандзірам левых партызанаў (грамадоўцаў і КПЗБістаў), атрады ГРУ Лінькова, Топкіна. Можна дапусьціць канфлікт Шанько (НКВД-партыя) і Лінькоў (ГРУ). Але вы чыталі ўспаміны Лінькова? Тую яго шматзначную фразу пра сустрэчу з Панамарэнкам у Маскве перад вяртаньнем у 1943-м на Палесьсе і пра атрыманыя важныя даручэньні? Літаральна ўчора знайшоў дакумэнт-сьведчаньне Кляшчова пра зьнішчэньне ў красавіку 1943-га савецкімі партызанамі атрада Лукашука (Суворага) - група Шанька - і нейкага ўкраінскага атрада з Ровеншчыны, які, нібыта, і падбіў Лукашука на бунт супраць савецкага кіраўніцтва. Хмараўцы падавалі сытуацыю інакш.
Пра Шухевіча і Лепельшчыну. Загадак там шмат. У кнізе Пабігушчага чыталі пра падрыў на міне машыны, у якой ехаў Шухевіч? Гэта было летам 1942-га. Адзін былы беларускі паліцыянт, які дзейнічаў у тым жа рэгіёне і кантактаваў з аддзелам Шухевіча сьцьвярджае, што замах быў невыпадковы. Што Гадлеўскі і іншыя менскія дзеячы дамагаліся вываду ўкраінскага батальёну зь Беларусі. Нібыта, украінцы адзначыліся расстрэламі мірнага жыхарства. А тут яшчэ насьпяваў канфлікт на Палесьсі. Дык вось група сяброў БНП, нібыта, і арганізавала гэты тэракт, які сьпісалі на савецкіх партызанаў. Дакумэнтальна гэта не пацьверджана, таму я да гэтай вэрсіі адношуся асьцярожна.

***
Вот за что всегда уважал Ерша - за профессиональную честность и стремление сохранить моральную позицию. Человеку, на текстах которого вырос во многом современный белорусский националистический молодежный радикализм, признать вслух про руководство абвером Родькой и Космовичем во время акции с Бульбой на Полесье олсенью 41г., тем самым еще признать фактически руководство абвером и Бульбой в этой акции - это достойно. Респект.

Ёрш
2007-10-29
Адносіны АУН (б) і БНП былі вельмі складанымі. Калі чыталі інтэрв'ю В. Кука ў часопісе Беларускі Рэзыстанс (2006, № 1(3)), дык адзіны выпадак супрацоўніцтва зафіксаваны ў 1940 г., калі бандэраўцы ў Кракаве дапамаглі беларускаму супраціву надрукаваць падпольны бюлетэнь. Пасьля быў пэрыяд супрацоўніцтва з Бульбай - зусім лягічны. Родзька і Вітушка былі вымушаныя зь ім кантактаваць - яго атрады стаялі побач, а бандэраўскіх там не было, да таго ж і палешукі з самааховы былі, натуральна, за супрацу з бульбаўцамі, адзінаверцамі. Ёсьць і яшчэ адзін момант - апэрацыю ў жніўні 1941 г. Родзька і Бульба праводзілі не самастойна - за імі сачылі немцы. Нават дапускаю, што абвэр і паслаў Родзьку на Палесьсе (для мяне таксама загадка, як ён упраўляўся - у Віцебску і ў палескіх балотах). Маю здымак: лета 1941-га, беларускія самаахоўцы на Палесьсі зь вінтоўкамі, каля іх стаіць у нямецкай форме беларус з абвэра. Відаць, куратар. Таму тыя падзеі не былі стыхійнымі, немцы стараліся трымаць руку на пульсе. Больш пра гэта напісана ў кнізе "Беларускі супраціў".
Не перабольшвайце значэньне асобы Неманцэвіча. Палітыка яго цікавіла, але ён быў вельмі асьцярожным і ня меў вялікага аўтарытэту і падтрымкі ў беларускага нацыянальнага актыву. Нават ліст да Шаптыцкага ад Гадлеўскага вёз ня ён, а сябра БНП а. В. Аношка. Разглядаць Неманцэвіча як пасярэдніка паміж беларускім супрацівам і Клімам Савурам ці Шухевічам - фантастыка. Не перабольшвайце і значэньне ўніятаў - Бабровічы былі спаленыя немцамі. З Далятыч а. Аношка уцёк ад савецкіх партызанаў у Наваградак. Вось і застаўся адзін Неманцэвіч у Альбэрціне.
guralyuk
2007-10-29
Нууу, так четко: Неманцевич - связной я не сказал. Я говорил, что он имел все основания рассматриваться как такой связной, подозреваться. И мало кто в Беларуси в тот момент обладал таким уникальным доступом к информации на стыке белорусским, советских и укранских структур, ведших подготовку вспышки партизанской войны. Такой человек, к слову, и без вербовки является связником, не может не передавать ценную информацию при контактах с заинтересованными соторонами даже на самые невинные темы.
Но мог еще и действительно стать таким связным. Скажем, по итогам совещания у Шептицкого. Ненадолго, правда.

***
Ёрш
2007-10-29
Перамовы Гадлеўскага з Масквой. Вы выказалі цікавыя меркаваньні. Ёсьць над чым падумаць. Вы пішаце, што за Бульбай быў аддзел УНР, а за Гадлеўскім - нічога. А вось гэта няпраўда. Паводле савецкіх зьвестак (і нямецкіх) летам 1942-га - у пачатку восені 1942-га прыхільнікі (не будзем гаварыць пра арганізаваныя структуры) Гадлеўскага былі практычна ва ўсіх беларускіх вайсковых і паліцыйных фармацыях, ён асабіста і праз сваіх людзей вёў перамовы з камандзірамі партызанскіх атрадаў з розных рэгіёнаў Беларусі. На жаль, мне недаступныя дакумэнты з асабістай трохтомнай справы Гадлеўскага, якая захоўваецца ў адным архіве ў Маскве. Але знаёмы расійскі гісторык пацьвярджае, што пра гэта ў сваіх справаздачах пішуць савецкія агенты.
Пасьля сьмерці Гадлеўскага БНП патрапіла пад нямецкі кантроль (праз Родзьку, які мог бы стаць героем, але выбраў жыцьцё. Пасьля Родзька зробіць яшчэ адзін зігзаг - патрапіць пад савецкі кантроль). Але пра гэта іншым разам.
guralyuk
2007-10-29
Я неправильно понят. Я вовсе не считаю, что за Гадлевским ничего не было. Я же пишу про смысл переговоров сним для совесткой стороны:
- традиция БНР,
- подпольная структура среди коллаборантов, прежде всего БНП,
- переход подпольной структуры одновременно сс переговорами к подготовке партизанки на местах,
- видимо, связь с левой партизанкой на Полесье.
По сравнению с Бульбой у него было мало, но в прицнипе это фигуры сопоставимые. Я так и говорю: Гадлевский - аналог Бульбы. В контексте готовившегося восстания в случае успешных переговоров, последствия для Беларуси могли быть примерно те, что и для Украины.

***
Особо благодарен за бесценное:

Дыслакацыя левых партызанскіх атрадаў на Палесьсі, паводле ўспамінаў іх былых удзельнікаў, была наступная: атрад Шанька - Ружанскі і Пружанскі раёны (якраз у раёне дзеяньня Язэпа Урбановіча, кіраўніка Берасьцейскага камітэта барацьбы супраць нямецкіх акупантаў, пра якога таксама трэба памятаць, дасьледуючы расклад сілаў на Палесьсі); атрад Харэўскага (пераважна раён Камень-Кашырска і Любяшова - яго там і зараз памятаюць вяскоўцы - вынікі сёлетняй экспэдыцыі), атрад Перагуда - раён Ратна, Кобрына, Берасьця, Драгічына, Жабінкі, пазьней - Белавежская пушча; атрад Суворага-Лукашука - Пінск, Давід-Гарадок, Лунінец, Камень-Кашырск; атрад Мініча-Хоміча - Кобрын, Берасьце; атрад Таўпекі - Слонім, Быцень, Баранавічы, пасьля боя з савецкімі дэсантнікамі рэшткі атрада адыйшлі ў Аўгустоўскую пушчу; атрад Лясьніка - Кобрын, Янава, Ратна; атрад Бялейкі - Столін, Дубровіца, Давід-Гарадок; атрад Мірона - Быцень, Косава, Ваўкавыск; атрад Патрубейкі - раён Століна, Пінска; атрад Лявона - Ліпічанская пушча; атрад Бякеты - Лідчына (тая самая "Гродзеншчына").
Каля 10 атрадаў падначаліліся савецкаму кіраўніцтву, таму хмараўцы на эміграцыі пра іх не згадвалі. каб "не зашкодзіць" сябрам.
Цяжка сказаць, наколькі можна верыць, што ўсе гэтыя атрады існавалі і былі аб'яднаныя ў "беларускую народную партызанку" (тэрмін, дарэчы, ня мой - хмараўскі). Шукаю іх сьляды ў архівах і на месцах. Вось пашанцавала з Барысам Лукашуком. Значыць, быў такі атрад. Дарэчы, у даведніку "Партизанские формирования Белоруссии..." згадваецца атрад імя Суворова (с. 607), але пра яго першага камандзіра аўтары-складальнікі прамаўчалі. У архіўных дакумэнтах знайшоў згадку, як камуністычнае падпольле з Берасьця ў 1942-м пасылала сувязнога ў атрад пад Кобрын, а партызаны адмовіліся яго прыняць, адправілі назад. Камуністы пра гэта з крыўдай пасьля паведамілі ў сваёй справаздачы.
...Што да дыслакацыі, дык спаслацца можна на наступную публікацыю: Стасевіч Ю. Беларуская Народная Партызанка // Беларускі голас (Таронта), 1975, Люты. № 230.
Вас цікавяць кантакты дзейнікаў на Палесьсі з АК. Трэба пашукаць у Варшаве справаздачы Грамадзкага антыкамуністычнага камітэту. У траўні 1943-га ён паведамляў: "В мае акция [красных партизан] усилена, некоторые поставки посланы воздухом (командиры, инструкторы, вооружение, боеприпасы). Присутствующие партизаны рыскают по всей территории Полесья без ограничений. Появляются в предместьях городов (Брест, Пинск Кобрин)... Украинцы и местные [партизанские отряды] очень злобно настроены к полякам - убивают, грабят, также и к немцам, а украинцы, кроме того, борются с советскими отрядами..."
Дзесьці ў маіх запісах ёсьць выпіска з успамінаў удзельніка АК на Палесьсі, якія я чытаў у польскім архіве. Ён піша, як цяжка было ўтрымаць самастойнасьць польскім партызанскім групам, якія не супрацоўнічалі з савецкімі партызанамі. Апошнія за любы кошт намагаліся палякаў альбо падначаліць, альбо зьнішчыць. Арыштаваных камандзіраў польскіх груп нават высылалі самалётам у Маскву.
І ўсё ж мяне цікавіць роля Урбановіча ў падзеях на Палесьсі. Урбановіч кантактаваў з камандзірамі левых і прапаноўваў ім агульны антыфашыстоўскі фронт, да якога яны схіляліся. Урбановічу Лінькоў, нібыта, сказаў, што меў загад на ліквідацыю Шанька ад Панамарэнкі... А ў ліпені 1944-га загіне Урбановіч, ужо пасьля вызваленьня.
Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments