Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

221. Семашка-3. Задачи Вахляжа и его краткая история. Линьков в польско-британском контексте.

Интересная версия по задачам Вахляжа. Я бы ее поставил под сомнение. Она не учитывает соглашение между ГРУ и польской разведкой. Но хорошо, предположим, так и было. Тогда выходит: в феврале 42г. несмотря на согглашение с СССР о взаимопомощи Польша (Сикорский) и Британия создали структурное подразделение польской разведки Вахляж и начали заброску его офицеролв на оккупированную немцами территорию с задачами:
- оседлать своими резидентурами основные транспортные аретрии и узловые пункты восточнее совсетко-польской ганицы 1921-1939гг. с целью подготовиться к диверсиям на этих пунктах после того, как Красная армия погонит немцев и двинется на запад и пересечет эту "старую" границу. Предполагалось, что тогда в Польше вспыхнет всеобщее восстание во главе с Армией Крайовой, а Вахляж уничтожит в тылу Красной армии 25 объектов (мостов и т.д.) и поможет АК остановить КА на старой границе.
- На территории восточнее старой границы, даже еще восточнее, грубо по линии З.Двина-Днепр Вахляж создает свою потенциально диверсионную сеть. А западнее, между старой и новой (1939-1941) советско-польской границами создает свой как бы тыл, где диверсионных операций не проводит, а только с него кормится.

Вывод у автора: Вахляж - аванюра. Немцы Вахляж в контрразведывательной акции вскрыли, его остатки растворились в польской разведке, в АК в конечном счете.

По-моему, очень странная версия. Слишком авантюрно и идеологизированно. Не похоже на Британские спецслужбы. А стратегическое планирование и обеспечение Вахляжа - все таки Британское дело. Тем более6 зачем немцам вскрывать такую сложную и обширную сеть, если она на деле ориентирована на обеспечение интересов немецких войск против наступающей Красной Армии в случае успеха КА? Польское восстание - это мелочь для регулярной армии по сравнению с возможно победоносной КА, диверсии в тылу КА - это полюс немцам в деле подавления планируемого польского восстания.

Кроме того, незаметно реалньой подготовки Вахляжа к крупным дивесрионным актам. для таких актов Вахляж должен быть снабжен в большом количестве не раведчиками. а диверсантами. Диверсантьы должны базироваться в лесу близ транспортных узлов, которые должны параллизовать. Диверсанты должны быть окружены крупными по численности партизанскими отрядами, чтобы удерживаться в районах будущих диверсий несмотря ни на какие действия немцев по их подавлению. Должно идти крупное снабжение взрывчаткой и всем необходимым для действий дивесрионных подразделений. Численность партизаснких отрядов, обеспечивающих диверсантов должна быть достаточной для конценрирвоанного удара по объекту уничтожения, чтобы гарантированно разгромить его охрану и объект взорвать. Должна идти подготовительная диверсионная деятельность мелкими группами, чтобы реально быть готовыми к большой акции во время "Ч". т.е. должна быть та же работа которую, провели на Волыни и в Западной Беларуси советские партизаны. Разумеется итакже должна быть дипломатичпсекя договоренность между СССР и правиельством Польши и Британии о праве Британии стимулировать такую крупномасштабную стратегичски важную деятелньность внепосредственном оперативном тыле немцекихармий, действующих против СССР.

Ничего этого не было. То есть никакой диверсионной структурой Вахляж не являлся и не задумывался. В лучшем случае, Вахляж был прежде всего полсько-британской разведывательной сетью на территориях восточнее старой совестко-польской границы, которая действовала законспирированно от ГРУ, ибо нарушала соглашение между ГРУ и полськой разведкой о нежелательности действий поляков в непосредственной близости от линии фронта. Все попытки создать сильные диверсионные подразделения не удались, да и не могли удастся при имевшемся планировании его деятельности. А наиболее успешной деятельность Вахляжа оказалась как раз там, где он согалсно Семашке и действовать особо был не обязан - между старой и новой границами, где была социальная база для польской организации.

В любом случае, Вахляж был автономен от остальной АК на местах. Часто действовал на территориях, где отсутстввоало компактное значителньое польское население, т.е. во враждебной себе культурной среде. Скорее всего имел связь с Лондоном, минуя обычные каналы АК и полськой разведки. Управлялся в основном специально подготовленными офицерами, десантированными из Британии.

Больше похоже на относительно небольшую разведывательную сеть Британии для контроля ситуации на Восточном Фронте. Скорее всего, эта сеть пользовалась связью через Серебрянный бор и выполняла. Во всяком случае была обязана выполнять согласно соглашению Польша-ГРУ задания ГРУ. Видимо, под нее в основнмо и создавали узел в Серебрянном Бору. В ситуации 42 г. подо Ржевом и под Сталинградом и отсутствия в тылу немцев сильной разведсети ГРУ в первой половине 42г. такая независимая напрямую от Линькова и НКВД разведывательная структура в немецком оперативном тылу могла быть вполне ценной. А рухнула она в таком случае, похоже, после того как Линьков (ГРУ), передвинувшись на Князь-Озеро создал собственную сильную разведывательно-диверсионную сеть в немецком тылу и собственную систему связи. После прихода на Волынь совестких партизан крупными силами в начале 43г. смысл в контакте с Вахляжем для ГРУ должен был отпасть вообще.

Интересно, как Вахляж контактировал с заговорщиками в вермахте на Восточном фронте? И контактировал ли? Должен был, по идее, раз был фактически структурой британской.

И не понятно пока по участию польской разведки обоих типов в переговрном процессе по всеобщему восстанию в немцеком тылу между ГРУ, украиснкими националистами всех типов (Бульба и т.д.) и белорусскими (чуть ли ни все заметные коллаборанты) в 42г. В переговорах с бульбой мелькает польский фактор, Бульба вел переговоры и с поляками. Непонятно, правда, пока, с кем именно - с Вахляжем, просто полськой разведкой, с местным руководством АК?

В любом случае, надо признать, что с весны 42г. в Беларуси по всей ее территории, на Полесье, всей Волыни и в галиции действовала набирающая силу разведывательная система АК, представлявшая интересы прежде всего Британии. В первом полугодии 42г. эта система скорее всего превосходила своим размахом систему ГРУ и НКВД вместе взятых. Но во втором полугодии 42г. совесткие разведывательые и диверсионные системы стали гораздо мощнее ее и росли по нарастающей. Поворотный период - рейд Линькова на Полесье июнь-август 42г.

Может быть весь самовольный рейд Линькова и был вызван тем, что он взял на себя нарушение соглашения между ГРУ и полськой разведкой, начав создание разведывательно-диверсионной сети ГРУ в тылу немцев на территории, где согласно соглашению деятельность польской разведки допускалась? (Шел-то он сначала на Выгоновское озеро, между старой и новой границами)


***
* Вахляж (польск.) - веер.

26 "ціхацёмных" накіравалі ў "Вахляж". Гэта кодавая назва спецыяльнага падраздзялення ЗВЗ - АК для правядзення дыверсіяў і разведкі на акупаваных немцамі заходніх тэрыторыях Савецкага Саюза. Рашэнне пра стварэнне "Вахляжа" было прынята ў жніўні 1941 г.

У той час, калі ў Варшаве закладвалі падмуркі новай канспіратыўнай арганізацыі, польскі ўрад у Лондане перажываў глыбокі крызіс. У сувязі з новай сітуацыяй, узніклай ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны, СССР аўтаматычна аказаўся ў адным з палякамі і саюзнікамі антыгітлераўскім лагеры. Вайна СССР з Германіяй у палітычных колах Англіі была ўспрынята з энтузіязмам.

Нагадаем: к таму часу гордая Англія, галава вялізнай імперыі, дашчэнту была замучана татальнымі бамбардзіроўкамі. Брытанцы вельмі баяліся прамога нямецкага ўварвання непасрэдна на тэрыторыю Англіі. Савецка-польскае пагадненне "Майскі-Сікорскі" ад 30 ліпеня 1940 г., а пасля і ваенны дагавор ад 14 жніўня 1941 г. пра стварэнне ў СССР польскай арміі, якая павінна была змагацца з Германіяй поруч з Чырвонай Арміяй, былі падпісаны з адпаведным націскам англійскіх кіраўніцкіх колаў, якія выдатна разумелі, што зыход Другой сусветнай вайны вырашыцца не на Захадзе, тым болей не за акіянам, а на Усходзе.

Усходняя палітыка Сікорскага выклікала буру пратэстаў з боку кансерватыўных сілаў польскай вярхушкі, і перш-наперш - прыхільнікаў санацыі (пілсудчыкаў). Падпісанне пагаднення "Майскі-Сікорскі" з'явілася сігналам для новай франтальнай атакі на Сікорскага і яго аднадумцаў. У пагадненні пытанне пра будучую савецка-польскую граніцу было пакінута адкрытым. Іменна за гэта пачалі крытыкаваць кіраўніка ўрада, якога абвінавацілі ў тым, што не змог дабіцца ад СССР гарантыі вяртання да граніцаў, устаноўленых Рыжскім мірным дагаворам 1921 г.

На знак пратэсту з падпісаным пагадненнем тры міністры - Аўгуст Залескі, Мар'ян Сейда і генерал Казімір Саснкоўскі - падалі ў адстаўку. Безумоўна, і Сікорскі падзяляў апаску сваіх палітычных праціўнікаў, што будучыня польскіх граніцаў застаецца невядомай, але ў той час, калі вырашаўся лёс сусветнай цывілізацыі, ён зыходзіў з наступных фактаў: 1. Быў не зусім адпаведны момант для распачынання калатнечы пра граніцы; 2. За першым пагадненнем будуць наступныя; 3. Час выбівацца да размовы з вялікім суседам; 4. Без памогі СССР любое польскае пытанне не вырашыцца ні зараз, ні пасля.

Канешне, гэтую сітуацыю добра разумелі і англічане, найбольш прадбачлівыя прыхільнікі Сікорскага, але з імі пагаджаліся далёка не ўсе. Адвечны гонар і імперская прага атрымаць шмат пры наймалых уласных высілках бралі верх. Дальнабачнага, цвярозага палітыка Сікорскага замшэлыя кансерватары гатовы былі разарваць. Крытыкавалі ўсё больш смела.

У верасні 1941 г. у Лондане стала вядома, што на пачатку кастрычніка для перагавораў з польскім урадам сюды прыбудзе прадстаўнік савецкага генштаба. Меркавалася, тэмай размоваў стане пытанне пра аказанне Захадам СССР хуткай і канкрэтнай дапамогі. Тут і за акіянам разумелі: без СССР яны не ўцалеюць. Не загінуць Іваны, загінуць Джоны. Адзіная рэальная сіла супраць немцаў - СССР. У Англіі і ЗША нават прамысловасць усё яшчэ не перабудавалася на ваенны лад. Пазнейшыя падзеі - час адкрыцця другога фронту - пацвердзілі такія меркаванні.

Захад збіраўся памагчы не проста адступалай Чырвонай Арміі, каб нейкім чынам умацаваць Усходні фронт, Захад збіраўся памагчы сабе.

У той час саюзнікі не маглі ці не хацелі (спрэчка гісторыкаў пра гэта ідзе да сённяшняга часу) эфектыўна аблегчыць становішча СССР - ні ў плане адкрыцця другога фронту, ні масіраванымі бамбардзіроўкамі прамысловых цэнтраў Германіі. Як адзіную рэальную магчымасць для аказання нейкай дапамогі Чырвонай Арміі тады ў Лондане разглядалі дыверсіі на лініях забеспячэння немцамі Усходняга фронту, а тыя пераважна праходзілі (90 %) праз тэрыторыю акупаванай Польшчы.

Стан арганізацыі, узбраення і кадравага складу Саюза ўзброенай барацьбы, наймацнейшай польскай канспіратыўнай арганізацыі, а практычна ў той час - летам 1941 г. - адзінай, якую можна было браць у разлік, не пакідалі ілюзій: правядзенне шырокамаштабных дыверсій пад сілу толькі ЗВЗ. Летам "Вахляж" існаваў яшчэ толькі ў плане штаба генерала "Грота". Нягледзячы на гэта, іменна з ім, "Вахляжам", які знаходзіўся ў зародкавым стане, лонданскае камандаванне польскімі ўзброенымі сіламі, падштурхоўваннае англійскім урадам, звязвала свае пачынанні па аказанню рэальнай дапамогі Чырвонай Арміі.

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. Шыфроўка (рапарт № 54) генерала Сікорскага галоўнаму каменданту ЗВЗ генералу "Гроту" ад 6 верасня 1941 г.: "Чакаю ад вас, пан генерал, паведамлення, ці зможа ЗВЗ арганізаваць іншыя дыверсіі (акрамя тых, што вяліся да гэтага часу. - Дапушчэнне аўтара) з больш шырокім радыусам дзеяння на савецкіх тэрыторыях - на ўсход ад польска-савецкай граніцы 1939 г.".

Адказ галоўнага каменданта ЗВЗ у Лондан 22 верасня 1941 г., у якім прадстаўлены план арганізацыі 'Вахляжа":

"1. Прынцыпы арганізацыі.

Стварэнне дыверсійна-сабатажнай і партызанскай сеткі на ўсход ад польскай дзяржаўнай граніцьт ідзе поўным ходам пад назвай "Вахляж".

Будуць дзейнічаць 5 рэгіёнаў:

1. Поўдзень Украіны

2. Поўнач Украіны

3. Палессе

4. Беларусь

5. Інфлянты*

*Тэрыторыя не толькі ў Латвіі вакол Даўгаўпілса, але і частка тэрыторыяў Пскоўскай, Ленінградскай абласцей - Дапушчэнне аўтара.

Для кожнага раёна прадугледжваецца кіраўніцтва, падбіраюцца людзі для знішчэння аб'ектаў, правядзення дыверсій і партызанскіх групаў.

Цэнтральнае кіраўтцтва пры галоўнакамандаванні ў Вацлаве**.

**Вацлаў - кодавая назва Варшавы.

Сетка сувязі цэнтра з раёнамі, адрозная ад ЗВЗ*** і сеткі ўсходняй разведкі Навучанне спецыялістаў пакуль што ў Варшаве, хутка - у раёнах.

*** ЗВЗ (Саюз узброенай барацьбы).

2. Заданні "Вахляжа".

Аператыўныя:

а) падрыхтаваць знішчэнне чыгуначных і шасэйных камуніканыяў, выканаць гэта ў прызначаны тэрмін. Прадбачу выкананне гэтай задачы найпазней, як пярэдадзень паўстання;

б) праводзіць бягучыя дыверсійныя акцыі на камунікацыях, складах і знішчэнне асабовага саставу ў рамках, якія не будуць перашкаджаць выкананню галоўнага задання. У прынцыпе "Вахляж" супраць немцаў, аднак можа быць прыдатным і супраць Расіі.

3. Стан цяперашні:

а) цэнтр створаны,

б) адбор людзей для раёнаў працягваецца;

в) навучанне ідзе ў цэнтры;

г) эмісары і арганізатары ў раёны часткова высланыя;

4. Ацэнка магчымасцяў.

Сёння цяжка прадбачыць, што можам выканаць. Пакуль спрыяльныя магчымасці вырысоўваюцца на Белай Русі. Толькі на 1.01.42 буду поўнасцю ведаць наттгьт тттанцьт, перыяд да 4 (чацвёрты квартал -Я. С.) лічу за пробны, мантажны, пасля гэтага тэрміну распачнём акцыю.

5. Неабходнасць дапамогі:

а) дасылка нам людзей, падрыхтаваных для вядзення дыверсіяў (спецыялісты па ўзрывах мастоў, знішчэнню чыгуначных саставаў і аўтамашынаў, які добра ведаюць адну з наступных моваў: украінскую, беларускую, рускую, нямецкую (апрача польскай.- Я С);

б) падрыхтоўка да 1 лютага 42 забеспячэння раёна 1-5 дыверсійнымі матэрыяламі і людзьмі з дапамогай авіятранспарту;

в) неадкладная дастаўка вызначаных 100 тысяч долараў на Усход і сістэма забеспячэння грашыма не знізу, а зверху,

г) уся акцыя "Вахляжа" праводзіцца без сувязі, дзе б там ні было, з Саветамі.

Каліна*".

* Генерал Стэфан Равецкі ("Грот").

У канцы лістапада 1941 г. начальнік польскага штабу вярхоўнага галоўнакамандавання ў Лондане генерал Тадэвуш Клімецкі накіраваў галоўнаму каменданту ЗВЗ дырэктыўнае пісьмо:

"У сувязі з аператыўным планам, які змешчаны ў рапарце № 54, перадаю частку дырэктывы вярхоўнага галоўнакамандуючага, датычнай змены сітуацыі ў сувязі з савецка-нямецкай вайной і гарантыямі бяспекі ў адносінах з Савецкай Расіяй. Гэтае пытанне застаецца актуальным і надалей, бо, нягледзячы на дагавор, няможна быць пэўнымі пра пазіцыю Расіі ў адносінах да Польшчы пры паражэнні Германіі Можа стварыцца такая сітуацыя, што ў той час, калі краіна (Польшча.-Я С.) распачне ўзброеную вялікую акцыю супраць немцаў, Чырвоная Армія пажадае перайсці граніцу Польшчы без згоды польскага ўрада, паставіць нас перад здзейсненым фактам.

НВ** прытрымліваецца такой думкі, пгго ў выпадку такога ўступлення Чырвонай Арміі на нашу тэрыторыю, гэты акт павінны быць расцэнены як варожы і напаткаць узброенае супраціўленне з нашага боку, мэта якога - перад вачыма ўсяго свету падкрэсліць наша выключнае права на забеспячэнне непарушнасці граншаў сваёй айчыны.

** НВ - вярхоўны галоўнакамандучы генерал Сікорскі.

У сувязі з гэтым перадаю Вам, пан генерал, наступныя дырэктывы, вельмі важныя з палітычнага пункту гледжання.

1. Узброенае супраціўленне павінна быць падрыхтаваным, па магчымасці моцным, на лініі польска-савецкай граніцы ў верасні 1939 г.

2. Вельмі важна, каб далей, у глыбіні Савецкіх войскаў, раёны Вільні і Львова маглі абараняцца (ад Саветаў.- Я С.) доўгі час, нават у ізаляцыі. Выкарыстанне іншых магчымасцяў арганізацыі супраціўлення НВ пакідае, пан генерал, на Ваша вырашэнне.

Пры адсутнасці адпаведных загадаў НВ, якія б нанава арыентавалі Вас, пан генерал, пра намеры Савецкай Арміі, трэба будзе дзейнічаць у залежнасці ад таго, як савецкія войскі пачнуць ставіцца да грамадскіх і ваенных уладаў нашай краіны..."*

* У раздзелах, якія прысвечаны "Вахляжу", дакументы цытуюцца па польскаму выданню манаграфіі Цэзарыя Хлябоўскага "Вахляж" (Варшава, 1985 г.).

У гэтай і другой перапісцы выразна дае знаць ранейшая варожасць і недавер з боку польскіх кіраўніцкіх колаў у адносінах да СССР, няўпэўненасць да патэнцыяльнага саюзніка ў сумеснай барацьбе супраць немцаў. Няма вольнае Польшчы, СССР ужо 5 месяцаў сам сцякае крывёю ў небывалай па сваіх маштабах вайне з фашысцкай Германіяй і перамолвае нямецкія сілы, а былыя настроі яшчэ не змяніліся ў стане польскай эміграцыі ў Англіі і цэнтрах падполля ў Польшчы. Не прайшла крыўда на верасень 1939 г.

Так, холад недаверу да сталінскага кіраўніцтва па-ранейшаму існаваў, але адкрытая варожасць супраць СССР, якая была да 22 чэрвеня 1941 г., паступова прыйшла ў сутыкненне з патрэбай цвярозай ацэнкі палітычнай сітуацыі. Перш за ўсё на гэта паўплывала стойкасць і мужнасць Чырвонай Арміі. Напоперак прагнозам многіх заходніх палітыкаў і стратэгаў СССР не стаў на калені перад знішчальнымі ўдарамі гітлераўскай браніраванай машыны і, нягледзячы на вельмі цяжкія страты ў людзях і тэхніцы, а таксама страту вялізнай тэрыторыі, не здаўся ганебна, як Францыя і другія краіны, а мужна трымаўся. Не толькі супраціўляўся восенню 1941 г., але і перайшоў узімку 1941/42 гг. да часткова ўдалых атакоўных дзеянняў. СССР звязваў на Усходнім фронце 90 % нямецкіх сілаў, багата дывізіяў сатэлітаў Рэйха. Гэта дазволіла добра перадыхнуць заходнім саюзнікам. Нанава ацаніць сітуацыю.

На трохі свабаднейшы ад былога польскага гневу і эмоцыяў погляд істотна паўплывалі візіт генерала Сікорскага Сталіну ў снежні 1941 г., абвяшчэнне польска-савецкай дэкларацыі пра дружбу і ўзаемную дапамогу, вызваленне з савецкіх лагераў і турмаў дзесяткаў тысяч палякаў, фармаванне на тэрыторыі СССР статысячнай арміі генерала Уладыслава Андэрса**.

** У выніку лонданскіх палітычных інтрыгаў і інсінуацыяў польская армія пад кіраўніцтвам генерала Андэрса не прыняла ўдзелу ў баях на Усходнім фронце, а ў адпадведнасці з савецка-польскімі дамовамі 21 ліпеня 1942 г. была эвакуіравана за мяжу - на Блізкі Усход. Палякі бераглі сваіх людзей( Бераглі сілы для будучай барацьбы? Няведаем.- Я. С).

Усё гэта не магло не адбіцца і на дзейнасці ЗВЗ. У яго кіраўніцтве на пераломе 1941/42 гг. наступіла змена настрояў, з'явілася пачуццё неабходнасці выконваць саюзніцкі абавязак не на словах, а на справе. Хопіць змагацца за пальшчызну на словах. Справаў не было. Гэта разумелі ў ЗВЗ. Адна з галоўных задач канкрэтнай барацьбы з немцамі ў сувязі з гэтым ускладвалася на "Вахляж".

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 дэпешы № 499 штаба генерала Сікорскага "Гроту" ад 5.02.1942 г.: "Каліна". У сувязі з сітуацыяй на Усходнім фронце пажадана максімальна не дапускаць руху нямецкага транспарту. У сувязі з вышэйсказаным НВ загадвае ўзмацніць акцыі сабатажу ў раёнах вузлоў: Ваўкавыск - Баранавічы, Брэст - Жайнка, Здалбунаў - Львоў - Краснае. Спрадвечныя польскія гэрыторыі беражыце. "Хан"*.

* Тадэвуш Рудніцкі.

У адказ на радыёграму № 499 генерал "Грот" адсылае радыёграму № 98 ад 16.02.1942 г.: "Галоўнакамандуючаму. На 499 паведамляю, што аддаў загад на правядзенне сабатажу таксама на вузлах Маладзечна і Вільня".

Трэба заўважыць, што хаця загады былі аддадзены, дыверсійныя акцыі "Вахляжа" пачаліся дзесьці праз два месяцы, не раней.

Калі падсумаваць сказанае, можна зрабіць наступны вывад. У планах польскага галоўнакамандуючага "Вахляж" прызначаўся для дзеянняў на карысць савецкага фронту, чаго ў той час настойна дамагаліся англійскія ўлады. Але гэта адзін, чыста знешні бок справы. 3 другога боку, і гэта трымалася ў сакрэце, заданні "Вахляжа" былі звязаны з падрыхтоўкай польскім урадам у Лондане і кіраўніцтве ЗВЗ - АК у Польшчы ўсеагульнага ўзброенага паўстання. Мы вызвалім сябе самі. Не поўнасцю, то хоць сталіцу. Але - самі. Без "праклятых" Саветаў і маскалёў. У вызвольным паўстанні "Вахляжу" адводзілася роля прыкрыцця такога паўстання ў глыбіні краіны, прыкрыцця з Усходу - ад адступоўных немцаў і наступоўных Саветаў.

"Вахляж" таксама павінны быў збіраць інфармацыю - у цесным супрацоўніцтве з 2-ім (разведвальным) аддзелам польскага генштаба - пра вермахт і пра асабовы склад і ўзбраенні Чырвонай Арміі. "Вахляж" павінны быў працаваць і на карысць англійскай разведкі.

У канцы жніўня 1941 г. галоўны камендант ЗВЗ ("Грот") прызначае кіраўніком "Вахляжа" падпалкоўніка Яна Уладаркевіча ("Даміана"), начальнікам штаба - падпалкоўніка Адама Рэмігіуша Грахольскага ("Доктар", "Інжынер", "Валігура", "Брохвіч"). У канцы сакавіка ў часе інспекцыйнай паездкі ў Львоў Ян Уладаркевіч раптоўна памёр. 3 сярэдзіны красавіка абавязкі кіраўніка выконвае Адам Грахольскі, у канцы мая ён зацвярджаецца на гэту пасаду пастаянна. Штаб узначаліў маёр Стэфан Рыхтэр ("Тумры"). Яны кіравалі "Вахляжам" да апошніх дзён яго існавання.

Тэрыторыю будучых дзеянняў падзялілі - у агульных рысах - на дзве вялізныя зоны. Першая - тылавая, служыла чымсьці накшталт трампліна для вылазкаў у раёны намечаных баявых дзеянняў. Гэтую зону з захаду абмяжоўвала ракадная лінія з Ліды праз Беласток, Брэст, Ковель да Львова. 3 Усходу яе замыкала савецка-польская граніца да верасня 1939 г.

Другая зона - тэрыторыя дыверсіяў і прыкрыцця: на ўсход ад даваеннай савецка-польскай граніцы, па лініі Заходняя Дзвіна (у далейшым - Дзвіна.- Я. С), Днепр (з пэўнымі пераходамі яе, аднак без пераходаў на поўнач лініі Даўгаўпілс - Полацк). На поўдні такая лінія цягнулася праз Цярнопаль, Днепрапятроўск, Ізюм над Данцом.

Абедзве зоны (ад Варшавы да Дзвіны і Дняпра) былі разбіты на пяць участкаў. Калі кінуць позірк на карту магчымых дзеянняў дыверсійных арганізацыяў, стрэлкі прамяніста разыходзяцца ад Варшавы ва ўсходнім накірунку. У савакупнасці малюнак умоўных знакаў на карце нагадваў веер. Адсюль, паўторымся, і назва арганізацыі - "Вахляж" ("Веер").

Пранумараваныя з поўдня на поўдзень участкі мелі свае радыусы дзеяння, пераважна ўздоўж чыгунак і шасэйных аўтамагістраляў. Прадугледжвалася, што каманды, накіраваныя на кожны з гэтых участкаў, павінны былі "апякаць" іх, пачынаючы з тэрыторыі першай зоны і канчаючы паласой у тыле нямецкіх войскаў прыкладна ў раёнах Дзвіны і Дняпра, уключаючы ракадныя лініі праз усе пяць участкаў з поўдня на поўнач. Першы і другі ўчасткі ахоплівалі Украіну, трэці - тэрыторыю па лініі Брэст - Пінск - Давід-Гарадок - Мазыр - Гомель. Участак чацвёрты ўключаў раёны Ліды, Мінска, Барысава і Оршы. Дыяпазон дзеяння ўчастка пяць: трохкутнік па лініі Вільня - Даўгаўпілс - Полацк.

У адпаведнасці з планам на кожным участку дыверсійныя акцыі павінны былі выконваць дасканала і ўсебакова падрыхтаваныя групы: 1-4 ці 1-6 чалавек. Ім дазвалялася дзейнічаць самастойна. У часе польскага паўстання намечанага на лета 1942 г., спецгрупам уздоўж чыгункаў і дарогаў стратэгічнага прызначэння, якія вялі да мастоў на Дзвіне і Дняпры, загадвалася правесці дыверсійныя акцыі адначасова. Варыянт "А" (план-мінімум) прадугледжваў знішчэнне 45 мастоў, у тым ліку 15-стратэгічнага прызначэння. Чатыры з іх планавалася ўзарваць на Дзвіне, у раёне Яльца, дзе адлегласць паміж Дзвіной і Дняпром каля 60 кіламетраў, дзесяць - на Дняпры і трыццаць мастоў - на васьмі пад'яздных дарогах да гэтых рэкаў па іх абодвух баках.

Па варыянту "Б" (план-максімум) намячалася ўзарваць альбо спаліць дадаткова сто мастоў на васьмі важнейшых магістралях, пралеглых з Усходу на Захад і ўздоўжкі дзвюх ракадных дарогаў. Пасля выканання заданняў дыверсійныя групы павінны былі стаць зародкамі партызанскіх атрадаў, мэта якіх - не дапусціць аднаўлення руху на разбураных лініях камунікацыяў, усялякімі спосабамі дэзарганізаваць тыл, нішчыць боезапасы і г. д.

Такім чынам, аператыўныя дзеянні "Вахляжа" павінны былі папярэднічаць выкананню ім сваёй галоўнай задачы ў канчатковай фазе вайны - стаць перашкодай на шляху немцаў і рускіх, усяго, што магло адмоўна паўплываць на намечаны зыход узброенага паўстання ў Польшчы.

Што й казаць, надзеі на спецыяльную дыверсійную арганізацыю ўскладваліся вялікія. Але "чалавек плануе, а Бог вынікуе". Альбо, датычна дыверсантаў, скажам так: з велькай хмары дождж малы. Пачатковыя і канчатковыя вынікі дзейнасці "Вахляжа" аказаліся несувымернымі з напланаванымі задачамі і панесенымі стратамі. Усе планы і планікі лонданскіх у прынцыпе мудрых і адданых радзіме людзей зачастую аказваліся бурбалкамі. Ляціць - вялікая, вабная; не паспела датыкнуцца да сцяблінкі, ніткі, падлогі - лопнула. Пшык!

Планаванне барацьбы "Вахляжа" выявіла тое, што ведаюць усе разведкі свету: армія ўсё вырашае. Не дыверсант. Шкоду, калецтвы прынесці ён можа, перамогу - не.

Змена сітуацыі на Усходнім фронце, пераацэнка камандаваннем АК канцэпцыі ўсеагульнага польскага ўзброенага паўстання (мыльная бурбалка.- Я. С.) і, нарэшце, расшыфроўка сеткі "Вахляжа" нямецкай разведкай прывялі да яго ліквідацыі. Прыйшлося спешна перадаваць кадры і ўзбраенне ў распараджэнне штабоў адпаведных акругаў АК.

Тым не менш людзі з "Вахляжа" правялі шэраг вялікіх дыверсійных акцый супраць немцаў. На беларускай зямлі многія мужныя барацьбіты, удзельнікі гэтых акцыяў, загінулі. "Вахляж" для беларускага чытача - невядомая старонка гісторыі. Падзеі, звязаныя з дзейнасцю "Вахляжа", безумоўна, заслугоўваюць, каб пра іх распавядаць падрабязней.

"Вахляж" і Армія Краёва не проста звязаныя - непадзельныя. Адно выйшла з другога. Адвага і бяздумнасць перапляліся невыпадкова.
Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments