Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

222. Семашка-4. Провал попытки Вахляжа создать в 42г.точки опоры близ Пинска и Бреста

Конспектирую и синхронизирую.

Давыд-Городок это крупное местечко бли старой советско-польской границы в весьма труднодоступной местности. Летом 42г. именно в эту местность чуть севернее Давыд-Городка и пришел Линьков на Князь-Озеро. А в самом начале 43г. у Линькова набирался снаряжением на ледовом аэродроме Ковпак. В мае 43г. километров 100 восточнее Давыд-Городка состоялась конференция партизанских отрядов, выступивших в конце месяца на Западную Украину (св.20 тысяч чел.). В начале 42г. в районе Давыд-Городка действовавл отряд Коржа, выросший затем в самое крупное в Бларуси партизанское соединение. А немного южнее Давыд-Городка располагалась зона действий близкого савуру отряда Коробки, с которого собственно УПА и началась. Вероятно там же была школа по подготовке кадров УПА, которой командовал Савур в течение 42г.

Значит, март 42г., сошел снег. Вахляж решает создать свой партизанский отряд в районе Д-Г. Севернее Д-Г еще сидит где-то у Старобина Корж, спасая выдающего агентурщика-совсеткого партизана всей 2МВ секретаря Минского подпольного обкома партии Козлова. Клещев, секретарь подпольного писнкого обкома партии, кажется, уже убеждает Коржа передвинуться ближе к Пинску к Д-Г. т.е. и развернуться тут (убедил в конце концов). Савур и Коробка южнее Д-Г спокойно готовят "УПА. Еще южнее - Бульба начинает партизаснкую войну против немцев, имея агентурную сеть в районе Д-Г. еврейские гетто еще не уничтожены. Пинское гетто немцы оценивают как основной источник партизанского движения. Близ Д-Г действуют небольшие менстные партизанские группки разных толков.

В мае 42г. отряд Ваххляжа насчитывает св. 20 чел поляков, в основнмо переброшенных из Варшавы, которые втянули в свой состав несколько десятков местных жителей. Здесь было немного католиков. Создается база для деятелньости Вахляжа в восточных районах Беларуси. Отряд начал небольшие диверсии на коммуникациях, не получив до конца мая ни одного килограмма взрывчатки. Июнь-июль отряд проводит несколько диверсий на ж\д, в т.ч. проникая восточнее 2старой границы". Середина июля - отряд проводит диверсию в близ Бреста на трассе Брест-Ковель у Малориты. Малоритское подразделение получает попытку подпитки людьми из брестского Вахляжа. Т.е. в районе Пинска и Бреста Вахляж создал к середине июля два отряда обеспечения, способных также проводить диверсии на коммуникациях.

В течение лета-осени оба отряда во взаимодействии с подпольем в городах проводили диверсии на дорогах и т.п. акции. Скорее всего, в это время в этом регионе это были наиболее активные дивесрионные подразделения среди всех типов партизан. Однако в тчение лета ситуация изменилась: между Брестом и Пинском активизировалась близкая к Шухевичу группа Качинского ("Лозовое казачество", по версии Шухевича перваый отряд УПА, отсюда 14.10.42 - дата оснвоания УПА). Корж передвинулся под пинск и вошел в конфликт с Козловым. Клещев стал активно влиять близ Пинска. Линьков двнулся в конце мая к выгоновскому озеру, но был развернут на князь-Озеро севернее Давыд-Городка, где осел примерно в июле. В августе там же создан крупнейший узел связи ГРУ (Банов). Бринский (зам.Линькова) действует близ Барановичей с юга. Группа Медведева десантирвоана восточнее Давыд-Городка и осела близ Сарн-Ровно. В сентябре начались ее переговоры с Бульбой о союзе. Бульба ведет диверсионную и пропагандиссткую деятельность против немцев. Гадлевский и др. белорусские коллаборанты вступили в переговоры с совсеткимип артизанами о союзе против нецмев. Ваупшасов воссоздал агентурную сеть НКВД в Минске после двух провалов партийного подполья. Кеймах передвинулся с севера к минску и начал работаьь по Минску отдельно сам (ГРУ). Шухевич курсирует по Волыни и всей ЗУ, пока его батальон под Лепелем воюет с бригадой Заслонова. С конца августа батальон Шухевича сталкивается с трехкратно превосходящей его по чсисленности новой бригадой "Дубава" (Лобанка).

В ноябре 42г. под угрозой провалов часть полського подполья покидает Брест и др. города, перемещается в лес. Отряд под Давыд-Городком часто стоит в самом городке (?). Гетто в Д-Г еще не ликвидировано. Основная задача отряда - действия в сторону Гомеля. создание агентурной сети в Гомеле. У отряда откуда-то имеются рельсовые мины. такие мины выпускались в СССР. Похоже, отряд имел снабжение по линии Линькова. Линьков уже прочно сидит на Князь-Озере и принимает сбрасываемые с самолетов грузы. Бульба с октября имеет перемирие с совесткими партизанами. Украинцы под Лепелем по сути собрались в райцоне Лепеля и еле сдерживают позиции под ударами партизан. Готовится их роспуск и эвакуация из-под Лепеля на ЗУ. В середине ноября - провал польского отряда и всего Вахляжа под Давид-Городком: аретсованы важные лидеры. На квартире одного из них в самоим Давид-Городке найдены английская радиостанция и рельсовые мины.

Вопрос: почему радиостанция поляков находится в самом Давид-Городке, а не в лесу? Зачем в Давид-Городке дома держать рельсовые мины, если никакой ж\д там нет, а сам городок в целом контролируется полицией? Фактический разгром Вахляжа под Пинском. Он совпал с общим разгромом Вахляжа немцами и решением АК о переводе его остатков напрямую в структуры АК.

Январь 43г. - остатки Вахляжа освобождают из Пинской тюрьмы арестованное свое местное руководство. В ответ немцы в течение февраля 43г. фактически уничтожают остатки Вахляжа как в Пинске и Пинском регионе, так и в Бресте. Фактический конец АК на Западном Полесье.

К февралю 43г.: ОУН принимает решение о создании УПА и начинает этот процесс, а также резню поляков на Волыни и Полесье. Медвдев )совесткие партизаны разрывают нейтралитет с бульбой в ответ на его переговоры с немцами и проч. и атаукуют его. Бульба атакуется также ОУНовской УПА. Шухевич уже бежит из тюрьмы во Львове и прибывает в УПА, как и значительная часть песонала выведенного в конце декабря 42г. из-под Лепеля украинского батальона. Корж разворачивается под писнком. Ковпак весь яныварь зимует у Линькова снаряжаясь на ледовом аэродроме для новых рейдов. На Волынь и Полесье в конце 42г. прибывают соединения Ковпака и Сабурова. Медвдеев прочно цепляется возле Ровно на полськом анклаве. Бринский прибывает под Ковель с Князь-Озера. Бегма с Князь-Озера прибывает под Ровно (?) Готовится конференция совсетких партизан на Уборти (май 43г.). Немцы уничтожаются у Сталинграда и бегут на запад. Очередная битва за Ржев не удается, но создает важный военно-психологический фон.

***

Да вясны 1942 г. "Вахляж" перажываў арганізацыйны перыяд. 3 сакавіка 1942 г. дыверсійныя групы пачалі пранікаць на тэрыторыю Беларусі. Першым пачаў "абжывацца" ўчастак 3-Беларускае Палессе. Сюды прыбыла група ў складзе чатырох чалавек: "ціхацёмныя" капітан Альфрэд Пачкоўскі ("Ваня"), падпаручнік Ян Марэк ("Бэбі"), паручнікі Збігнеў Пясэцкі ("Орлік") і Збігнеў Бэнкевіч ("Забаўка"). У маі на ўчастак 3 было перакінута з Варшавы яшчэ каля 20 чалавек. Яны ўцягнулі ў "Вахляж" некалькі дзесяткаў мясцовых жыхараў. Усяго на палескім участку, па няпоўных даных, было 156 членаў гэтай арганізацыі. У асноўным аселі ў трох гарадах - Брэсце, Пінску, Лунінцы. У Давыд-Гарадку, ля былой савецка-польскай граніцы, стваралася дыверсійная база для рэйдаў ва ўсходнія раёны Беларусі.

Да канца першай дэкады мая 3-ці ўчастак не атрымаў ніводнага кілаграма выбуховых рэчываў, але група пачала дзейнічаць. 11 красавіка на Каралеўскім канале (Пінск - Антопаль) узарвала рачны манітор з нямецкім патрулём.

26 мая на паўтаракіламетровым адрэзку ўздоўж шашы Мінск - Брэст знішчылі лінію ваеннай тэлефоннай сувязі. Акцыяй кіравалі капітан "Ваня", падхарунжы Збігнеў Слончыньскі (Жбік") і вахмістр Міхаіл Жаўняровіч ("Гарда"). Група - 11 чалавек - сутыкнулася з нямецкай ваеннай калонай. Было забіта 5 немцаў, у тым ліку капітан вермахта, і адзін баец з "Вахляжа" - Часлаў Нуркевіч-Яскольскі ("Гжыб"). Бадай, гэта першая ахвяра, якую панёс "Вахляж" на беларускай зямлі.

2-3 мая каманда ўчастка 3 зрабіла рэйд па-за межы "сваёй" тэрыторыі - на чыгунку Мінск-Гомель. У сямі месцах разбурылі чыгуначнае палатно і ўзарвалі рэйкі пад эшалонам. Прыкладна ў той час, 17 мая, група капітана "Вані" абстраляла запальнымі кулямі нямецкі эшалон на лініі Мінск - Лунінец. Ён перавозіў гарматы і некалькі платформаў з прасаваным сенам. Як аказалася, пад сенам былі замаскаваны 4 цыстэрны з авіябензінам. Пасля чарговага выстралу адна з цыстэрнаў узарвалася, увесь эшалон ахапіла полымя. Цікава было б даведацца, колькі польскіх гераічных учынкаў прыпісалі сабе беларускія партызан, мужанцы, лясныя браты, барацьбіты, помсціўцы? Эпітэт можна выбраць любы, але што такое прысваенне магло быць, не выключаецца. Мы ведаем нямала выпадкаў, як па аднаму ўзрыву на мосце ішлі ў Маскву тры розныя данясенні. Думаецца, забіралі сабе справы другіх людзей не толькі ўсходнікі, а і заходнікі, то бок палякі прысвойвалі чужыя подзвігі. Такое высвятленне яшчэ чакае сваіх архівістаў-даследчыкаў. 3 кожным днём дыверсіі на ўчастку 3 набіралі тэмп. На пачатку чэрвеня 1942 г. у Брэст прыбыла з Варшавы новая група з 6 чалавек. Падмацаваная трыма ўзрыўнікамі з мясцовай каманды "Вахляжа", 1 ліпеня група пад кіраўніцтвам падпаручніка "Бэбі" рушыла на чыгунку ў раён Капцэвічаў. Два дні бесперапыннага маршу. Група сходу прыступіла да выканання задання. Пры ўзрыве ваеннага эшалона паравоз сышоў з рэйкаў і пацягнуў за сабой з высокага насыпу некалькі вагонаў. "Бэбі" быў перакананы, што гэта эшалон з ваеннай амуніцыяй і боепрыпасамі, загадаў абстраляць першы вагон, у якім звычайна ехалі канваіры. Але як на бяду ўвесь цягнік аказаўся запоўнены пяхотай. Яна імгненна адкрыла кінжальны агонь з аўтаматаў.

Вахляжаўцы адскочылі ў лес і пачалі зваротны бег. Тым часам немцы абвясцілі пра дыверсію ўсе бліжэйшыя гарнізоны. Пачалося праследаванне. Калі дыверсанты спыніліся перадыхнуць у нежылым напаўразваленым будынку, іх абкружыла паліцыя. Пачаўся штурм. У часе перастрэлкі загінуў падпаручнік Мікалай Сацэвіч ("Татуньця").

Трэніраваным ,вопытным падрыўнікам усё ж удалося вырвацца з кальца акружэння. Група раздзялілася натрая, далей парашылі прабірацца па некалькі чалавек. Не ўсім пашчаслівіла дайсці да Брэста. У сутычках з паліцыяй былі забіты Вітольд Громельскі ("Вітэк"), Міхаіл Жаўняровіч ("Гарда"), параніла Збігнева Ваякоўскага ("Пшэдваёвец").

12 ліпеня група пад камандаваннем капітана "Вані" для правядзення чарговай дыверсійнай акцыі накіравалася пад Маларыту. У час агляду імі чыгуначнага палатна нечакана пад'ехаў маларыцкі ландрат Штраўх са сваім братам-капітанам вермахта, які знаходзіўся ў адпачынку. Група адкрыла агонь. Братоў і шафёра-салдата забілі на месцы.

Праз два дні, у час урачыстага пахавання Штраўхаў, 18 чалавек з "Вахляжа" на дзвюх грузавых машынах выехалі з Брэста на тое самае месца, дзе сутыкнуліся з немцамі. Замініравалі рэйкі і залеглі шбач у лесе. Чакалі некалькі гадзінаў, прапусцілі два кантрольныя патрулі. Нарэшце з боку Брэста паказаўся ваенны эшалон. Калі наскочыў на міну, паравоз сышоў з рэйкаў, вагоны пачалі нагруваш- чвацца адзін на другі. 3 узарванага цягніка пачалася страляніна. Група адышла. Ад шальной кулі загінуў сувязны Ян Тшэцяцкі.

Напэўна, няма патрэбы спыняцца на кожнай дыверсійнай акцыі паасобку, паколькі, як мы ўжо змаглі пераканацца, яны ў прынцыпе нагадваюць адна другую: рэйды, засады, узрывы, перастрэлкі, пагоні, акружэнні і ... чалавечая кроў. На нашу думку, ёсць сэнс назваць важнейшыя акцыі "Вахляжа". Коратка, у храналагічным парадку. Яны пададзены на аснове дакументальных даных і сведчанняў непасрэдных удзельнікаў падзеяў (Цэзарый Хлябоўскі. "Вахляж". Варшава, 1985).

30 ліпеня 1942 г. група Мар'яна Пшысецкага ўзрывае ваенны эшалон на лініі Пінск - Лунінец, уступае ў бой з аховай.

1 жніўня 1942 г. група Збігнева Ваякоўскага ўзрывае рэйку на лініі Брэст - Баранавічы, пускае пад адхон ваенны эшалон пад Бярозай.

13 жніўня 1942 г. Комплексная акцыя 3-га ўчастка: спалены шасэйны мост на лініі Пінск - Брэст у Кобрыне, пушчаны пад адхон паравоз, узарвана чыгуначнае палатно на лініі Брэст - Баранавічы, зроблены наезд эшалона на паравоз у выніку ўмысна няправільнага пераводу стрэлкі на лініі Брэст - Гомель.

Жнівень 1942 г., трэцяя дэкада. Спроба разборкі артылерыйскіх снарадаў для набыцця ўзрыўных рэчываў, выкраданне немца-мінёра, расстрэл яго ў часе аблавы.

16 верасня 1942 г. група паручніка Люцыяна Шыдлоўскага зрывае на ўсход ад Лунінца ваенны эшалон, які ішоў у напрамку Гомеля.

26 верасня 1942 г. група аховы штаба 3-га ўчастка пад кіраўніцтвам сяржанта Альбіна Знаеўскага ("Знайды") узрывае рэйкі на чыгунцы Мінск - Брэст у раёне Жабінкі.

30 верасня 1942 г. Тая ж самая група разбурае чыгуначнае палатно на лініі Мінск - Брэст у раёне Бярозы.

Побач з правядзеннем дыверсій "Вахляж" прымаў энергічныя захады па збору разведвальных дадзеных. У 1941 г. брэсцкай групе сабатажу на чыгунцы пад кіраўніцтвам Станіслава Закшэўскага ("Жучка"), у якую, дарэчы, уваходзілі людзі розных нацыянальнасцяў - палякі, беларусы, рускія, украінцы і нават немцы,-удалося завязаць кантакт з італьянскім капралам Алімпіо Цуронэ. Ен служыў у ваеннай камендатуры Брэсцкага чыгуначнага вузла, з'яўляўся намеснікам нямецкага каменданта капітана Брунера. Праз гэты вузел на Усходні фронт накіроўваліся і італьянскія часці. У камендатуры патрэбны быў прадстаўнік італьянскіх ваенных уладаў. Таму капрал апынуўся ў Брэсце. Група Закшэўскага ўстанавіла тры важныя акалічнасці, якія ахарактырызавалі Алімпіо: ён ніколі не быў прыхільнікам фашызму, употайку ненавідзеў свайго фанабэрыстага начальніка (апошні таксама ставіўся да італьянца з пагардай) і пакінуў на радзіме шматдзетную сям'ю, на ўтрыманне яе ўвесь час не хапала грошай. А тут італьянцу прапанавалі долары, і яны, у спалучэнні з дзвюма першымі акалічнасцямі, зрабілі сваю справу. Цуронэ пачаў супрацоўнічаць з "Вахляжам".

3 мая да верасня 1942 г. ён пастаўляў інфармацыю пра ўсе эшалоны, якія кіраваліся праз Брэст на Усходні фронт. Польскі даследчык Цэзары Хлябоўскі сцвярджае, што гэта былі бясцэнныя даныя, бо Алімпіо меў доступ да сакрэтных пакетаў. У іх гаварылася пра напрамак руху цягнікоў, колькасную і якасную характарыстыку эшалонаў, нумары палкоў, дывізій, і, бывала, прозвішчы камандзіраў, пра перавозкі зброі і тэхнікі, напрыклад, колькасць платформаў, занятых танкамі, станцыю адпраўкі і прызначэння.

У верасні Цуронэ перавялі з Брэсцкай камендатуры на Усходні фронт, і 3-ці ўчастак "Вахляжа" страціў цэнную крыніцу інфармацыі. Цраўда, у нейкай ступені гэтая страта пакрывалася данымі, якія ўдавалася вывуджваць з дапамогай людзей, працавалых у Брэсцкім драмтэатры. Частымі гасцямі на спектаклях былі нямецкія афіцэры, генералы і чыноўнікі высокага рангу. Змест іхніх канфідэнцыяльных гутаркаў у час знаходжання ў ложы для ганаровых гледачоў станавіўся вядомым кіраўніцтву "Вахляжа".

На ўсё гэта патрэбныя былі грошы, і немалыя. У прынцыпе дзейнасць "Вахляжа" нядрэнна фінансавалася валютай з Лондана. Але сродкаў усё ж не хапала, да таго ж на пачатку ліпеня 1942 г. правалілася сувязная, якая везла з Варшавы ў Брэст валюту для патрэбаў 3-га ўчастка. Падхарунжы Вайноўскі ("Матор") тады быў асабістым шоферам брэсцкага надляснічага. Даведаўшыся аб правале сувязной, прапанаваў "Ваню" арганізаваць засаду на шашы Брэст - Высокае, калі ён будзе везці свайго шэфа з грашыма (каля 50 тысячаў карбаванцаў) для выплаты зарплаты рабочым лясной гаспадаркі. Так і зрабілі. Група Ваякоўскага затрымала аўтамабіль, немца абяззброілі, грошы забралі.

Недзе каля 25 кастрычніка 1942 г. у час адной з засадаў затрымалі грузавік, які вёз трох чыноўнікаў з апарату Пінскага староства. Разам з імі ехала і жанчына-немка. Аказалася, яны везлі з пінскага філіяла ў брэсцкі банк знятыя з абароту на Піншчыне савецкія рублі для далейшага іх выкарыстання ў прыфрантавой зоне (курс маркі да рубля ў той час складаў 1:10). Машыну спалілі разам з грашыма, у немцаў адабралі зброю, абутак і расстралялі. Жанчыну адпусцілі. Ніхто падумаць не Мог, што гісторыя будзе мець працяг. Годам пазней капітан "Ваня" ехаў у Варшаве на трамваі "Толькі для немцаў". У тым жа трамваі ехала жанчына з разбітага грузавіка. Яна пазнала "Ваню", падняла лямант. Той мусіў на хаду выскачыць з трамвая і ледзь-ледзь паспеў схавацца.

У верасні 1942 г. "Ваня" атрымаў заданне асабіста ад кіраўніцтва "Вахляжа" Адама Грахольскага прывесці ў выкананне смяротны прыгавор ураджэнцу Дзівіна Яну Кухце. Гэта быў небяспечны агент гестапа. 3 яго непасрэдным удзелам немцы раскрылі падпольныя антыфашысцкія арганізацыі ў Львове, Роўна і Брэсце. Пасля здрадніка накіравалі на Палессе для знішчэння партызанскага руху ў Кобрынскім і Пінскім раёнах. Начальнік штаба 3-га ўчастка Аляксандр Ківале ("Клебан") к таму часу ўжо ведаў пра правакатарскую дзейнасць Кухты і падтрымаў рашэнне Цэнтра. У прынцыпе падобныя акцыі выконвалі спецкаманды, падпарадкаваныя штабу акругаў ЗВЗ - АК, але на Палессі гэткай не было.

Прывяла прыгавор у выкананне група ў складзе чатырох чалавек - Ян Маціеўскі, Ежы Вайноўскі і два паліцэйскія з Кобрына, якія працавалі на "Вахляж". Маціеўскі і Вайноўскі прыехалі ў Кобрын на легкавушцы, якую апошні "пазычыў" у свайго шэфа надляснічага. Сустрэліся са "сваімі" паліцэйскімі. Тыя праінфармавалі, што на кватэры Кухты якраз сёння нарада тайных супрацоўнікаў гестапа, і таму зручны момант расквітвацца з усімі разам. Сапраўды, пры шчодра накрытым стале сядзела пяць мужчынаў і адна жанчына. Маціеўскі страляў з аўтамата. Ніхто не паспеў падняцца з-за стала. Прывезлі ў Брэст 6 камплектаў дакументаў і 6 адзінак караткаствольнай зброі.

Паміж тым над камандай 3-га ўчастка пачалі згушчацца хмары. Яшчэ ў пачатку жніўня 1942 г. у Брэст дайшла чутка пра арышт і змяшчэнне ў Пінскую турму ўсёй групы Пшысецкага - 5 чалавек. У канцы ліпеня ён вывеў сваіх хлопцаў на чыгунку Пінск - Лунінец, каля раз'езда Лоўча ўзарвалі поезд, які ішоў з Брэста на Усход. Паравоз зляцеў з рэйкаў, ахова адкрыла агонь.

У пошуках зброі вахляжаўцы смела кінуліся да вагонаў. Замест яе знайшлі кансервы і каньяк. Адышлі са здабычай у маёнтак Клобы, непадалёку Парахонска, распачалі выпіўку. Тым часам паднятыя па трывозе немцы з навакольных жандармерыяў арганізавалі аблаву. Не выключана, што хтосьці данёс пра месца падрыўнікоў. Раптоўны налёт жандармерыі на маёнтак заспеў усіх моцна п'янымі.

Павярхоўны вобыск не даў вынікаў, але ўсіх пяцярых усё роўна павезлі ў Пінск для допыту. Змясцілі ў камеру папярэдняга зняволення пры жандармерыі - у падвале казармаў па вуліцы Альбрэхтаўскай, там даведаліся, што тут сядзіць і Ядвіга Снапко. Яна па загаду Пшысецкага даволі часта хадзіла на "чорны" рынак мяняць вахляжаўскія долары на рублі, нядаўна была затрымана паліцэйскімі.

Доўга сядзець нікому не давялося. Сумелі разарваць краты на акне і ўсе ўцяклі. Хаваліся ў Брэсце. Двое з іх - Тадэвуш Гарашча ("Марынаж") і Станіслаў Грабоўскі ("Каро") знайшлі прытулак на вуліцы Дамброўскага, на гарышчы інтэрната работнікаў арганізацыі "Тодта". Ім было забаронена пакідаць сховішча. Але рызыкнулі, выйшлі на рынак. Тут іх зноў арыштавалі. Хоць катавалі, хлопцы нікога не выдалі. Праз некалькі тыдняў, 1 снежня 1942 г., былі расстраляныя ў Брэсцкай турме.

У верасні гестапа напала на след кіраўніка базы "Вахляжа" ў Аранчыцах Эдварда Яшніцкага, арыштавала яго і разграміла базу. Прыкладна ў той час паступілі першыя сігналы, што гестапа пачало "паляванне" на камандзіра 3-га ўчастка капітана "Ваню". У сувязі з пачатымі праваламі ён вырашыў эвакуіраваць з Брэста ў Варшаву рэзервовую сетку "Вахляжа" і паручніка Збігнева Бянкевіча ("Забаўку"). Пачаў настойліва дамагацца адклікання яго з участка.

У час знаходжання ў Варшаве "Ваня" далажыў кіраўніцтву, што, нягледзячы на націск штаба, павялічыць маштаб дыверсій не ўдаецца. Усе спробы "зачапіцца" за Гомель, стварыць там базу - адна з галоўных задач 3-га ўчастка - правальваюцца.

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 данясення камандзіра 3-га ўчастка капітана Альфрэда Пачкоўскага ("Вані") ад 17.10.1942 г. кіраўніку "Вахляжа" палкоўніку Адаму Грахольскаму: "Унікнуўшы глыбей у мясцовую сітуацыю, прыходзіш да вываду, што ў цяперашні момант нам тут няма работы. Уся іншыятыва на нашым участку застаецца ў савецкіх руках. Калі, аднак, ёсць неабходнасць выканаць ролю прыкрыцця, то, на маю думку, належыць на пагранічныя тэрыторыі Польшчы (маюцца на ўвазе граніцы да верасня 1939 г.- Я. С.) заслаць афіцэраў, якія падбяруць сабе кадры з ліку мясцовага насельніцтва. АсесцД на савецкіх тэрыторыях практычна немагчыма, па-першае, бо нашы людзі слаба альбо зусім не валодаюць рускай мовай, і, горш за ўсё, дэканспіруюць сябе знешнім сваім выглядам.

Узарваць рэйкі і загінуць - гэта не геройства. Ужыцца ў мясцовае асяроддзе - вось дзе майстэрства. Мы ўжо балансуем некалькі месяцаў і, на жаль, не бачу ніякіх вынікаў нашай працы, горш таго - адяы трагічныя выпадкі і велізарныя выдаткі. Цалкам разумею, што ва ўсякай акцыі прадугледжваюцца ахвяры, але найперш трэба зрабіць пералік вартасці аб'екта на валюту чалавечага жыцця. Хоць савецкія партызанскія атрады вялікія па колькасці і ўзброеныя "да зубоў", яны за славаю не гоняцца, а дзейнічаюць з разлікам".

Калі меркаваць па зместу данясення, то сёння, з вышыні часу, мы можам упэўнена, без усялякіх нацяжкаў, сказаць, што капітан "Ваня" быў чалавекам цвярозага розуму. У сваіх высновах абапіраўся на рэаліі жыцця. Але нярэдка вышэйшае начальства зыходзіць са сваіх, нібыта вышэйшых інтарэсаў, хаця на паверку гэтыя інтарэсы могуць прынесці больш шкоды, чым выгады. Так было і ў дадзеным выпадку. 3 перыяду побыту "Вані" ў Варшаве паходзіць запіска палкоўніка Грахольскага, якая сведчыць, што кіраўнік "Вахляжа" ўсё яшчэ ўсур'ёз планаваў далейшае пранікненне на Усход, стварэнне аператыўных базаў на савецкіх тэрыторыях да 1939 г., і перш за ўсё ў Гомелі..

Між тым Гомель настойліва, як заклінанне, паўтараецца ў дырэктывах цэнтральнага штаба на працягу ўсяго існавання 3-га ўчастка. Ён - як не дасягнутая мэта дзеяння. У сувязі з гэтым Грахольскі быў настроены не толькі замяніць "Ваню" на пасадзе кіраўніка ўчастка чалавекам, які "больш аптымістычна б глядзеў на перспектыву асваення савецкіх тэрыторый", але і значна абнавіць склад штаба Палескага ўчастка. Толькі неспадзяваны арышт у Варшаве новага кандыдата на пасаду камандзіра Станіслава Вяржбіцкага ("Перса"), да арышту начальніка аператыўнага аддзела "Вахляжа", перапыніў план Грахольскага па замене кадравага складу ўчастка. Ім па-ранейшаму застаўся кіраваць "Ваня".

Нягледзячы на пагрозу правалу "Вані" на Палессі і яго неадна-разовыя просьбы пра адкліканне, ён атрымаў загад вяртацца ў Брэст. Калі яго знаходжанне ў горадзе далей будзе немагчымым, "Ваню" рэкамендавалася перанесці штаб з Брэста ў лес. Больш таго, у сярэдзіне лістапада было прынята рашэнне аб разбудове дыверсійнай базы ў Давыд-Гарадку, умацаванні яе кіраўніцтва паручнікам Мечыславам Экхардтам ("Бацянам"). Яго прыезд у Давыд-Гарадок павінны быў супасці з канцэнтрацыяй невялікіх партызанскіх групаў 3-га ўчастка на землях на ўсход ад савецка-польскай граніцы да 1939 г., а таксама з пашырэннем дыверсіяў у гэтых раёнах.

17 лістапада 1942 г. капітан "Ваня" і паручнік "Бацян" выехалі на аўтамабілі з Варшавы ў Брэст. Там забралі з сабой Пятра Доўнара ("Азора") і вечарам, 17 лістапада, прыбылі ў Давыд-Гарадок. Сустрэліся з былым кіраўніком базы паручнікам Мар'янам Чарнецкім ("Рысем"). На яго кватэры пакінулі чамадан з рэчамі "Бацяна", радыёстанцыю, частку прывезеных з Варшавы ўзрыўных устройстваў і рушылі на выкананне дыверсіі.

Ноччу з 18 на 19 пры пераходзе адной з рэчкаў пад капітанам пэнкнуў лёд, ён зламаў нагу. Таварышы зрабілі яму перавязку і пакінулі ў шалашы ля смалярні, а самі вярнуліся ў Давыд-Гарадок. "Ваню" 20 лістапада ў шалашы захапіла паліцыя, якая прачэсвала мясцовасць у пошуках уцёклых з Давыд-Гарадоцкага гета яўрэяў. Яго пагрузілі на воз і прывезлі ў мястэчка.

"Бацяну" і "Азору" з дапамогай "Рыся" ўдалося раздабыць падводу і паперку ад начальніка мясцовай паліцыі, у якой сцвярджалася, што воз едзе на цагельню, а яго гаспадарам патрэбен пропуск на выезд з горада. 3 гэтай паперкай накіраваліся ў паліцэйскі ўчастак, каб выканаць фармальнасць. "Бацян" зайшоў у памяшканне, "Азор" застаўся пры конях. У гэты час да воза падышлі паліцэйскія і з-за цікавасці адкрылі ляжалы на ім мяшок, у ім знайшлі зброю. Адразу абшукалі "Азора" і "Бацяна".

Далей ланцужок пацягнуўся проста да "Рыся", якога адразу арыштавалі. У час вобыску ў яго кватэры былі знойдзены англійская радыёстанцыя выпуску 1942 г. і рэйкавыя міны. У той жа дзень пад вечар прывезлі "Ваню". У ходзе допытаў ні Пачкоўскі, ні астатняя тройка не прызналіся, што знаёмыя паміж сабою і падтрымлівалі якія-небудзь кантакты.

У тую ж ноч у час допыту загінуў паручнік Мечыслаў Экхардт ("Бацян"). Ён біўся з жандарамі, быў некалькі разоў паранены з пісталета і дабіты жалезным шворнам. Па другіх звестках, пакончыў жыццё самагубствам.

Праз некалькі дзён арыштаваных перавезлі ў Столін, а ў пачатку снежня - у Пінскую турму. Як аказалася, там ужо сядзела Марыя Снапко, сястра ўжо знаёмай нам Ядзвігі Снапко. Марыю арыштавалі ў адплату за ўцёкі сястры 3 дапамогай падкупленых ахоўнікаў арыштаваным акаўцам удалося звязацца з мясцовай сеткай АК.

Вестка пра арышт капітана "Вані" і яго сяброў дайшла да Варшавы 15 снежня 1942 г. Адразу новым кіраўніком 3-га ўчастка быў назначаны "ціхацёмны" капітан Баляслаў Контрым ("Жмудзін"). Ён да вайны служыў афіцэрам паліцыі ў Вільні і Брэсце і добра ведаў мясцовую абстаноўку. Разам з групай суправаджэння "Жмудзін" некалькі разоў прыязджаў у Брэст, але практычна нічога не паспеў зрабіць для ўзнаўлення баявой дзейнасці Палескага ўчастка, бо к таму часу ўжо было прынята рашэнне пра ліквідацыю "Вахляжа". "Жмудзіну" давялося абмежавацца чыста арганізацыйнымі пытаннямі па перадачы кадраў і амуніцыі ў распараджэнне штаба Палескай акругі АК.

Тым часам галоўнае камандаванне АК пачало думаць пра вызваленне вязняў Пінскай турмы. У апошні дзень снежня выкананне гэтага задання было даручана двум "ціхацёмным" - паручнікам Яну Піўніку ("Панураму") і Яну Рагоўскаму ("Чарцы"). Яны падабралі сабе ў памочнікі яшчэ двух "ціхацёмных" - паручнікаў Міхаіла Фіялку ("Казу") і Вацлава Калісту ("Кра") і некалькі радавых акаўцаў. У першыя дні студзеня 1943 г. група выехала на аўтамабілі ў Брэст. Кіраваў акцыяй "Пануры".

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў "ціхацёмнага", начальніка аддзела легалізацыі і тэхнічнага забеспячэння разведцэнтра АК Станіслава Янкоўскага ("Агатона"): "Вясною 1942 г. "Чарка" - Ян Рагоўскі - быў прызначаны на 2-гі ўчастак "Вахляжа", якім кіраваў "Пануры"- Ян Піўнік, яго сардэчны сябра, адзін з першых "ціхацёмных", закінутых у Польшчу. Гэты ўчастак ахопліваў вялізную тэрыторыю, роўную чвэрці Польшчы, з сямю базамі у Роўне, Луцку, Шапятоўцы, Бярдзічаве, Жытоміры і Кіеве.

"Пануры", разважлівы чалавек і добры арганізатар, пачаў дзейнічаць пасля азнаямлення са сваёй тэрыторыяй. Ужо ў маі група была гатова ўзарваць эшалоны на большасці чыгуначных лініяў, пралеглых праз участак. Праблему аператыўнай сувязі - асноўны варунак спраўнай дзейнасці дыверсійных групаў на вялізнай тэрыторыі - "Пануры" вырашыў праз засылку сваіх людзей у дапаможную службу сувязі, арганізаваную немцамі з тутэйшага насельніцтва. Для забеспячэння нармальнага функцыявання і рамонту ваенных тэлефонных лініяў немцы стварылі так званыя камендатуры сувязі, у якія, акрамя ваенных падраздзяленняў, уваходзілі мясцовыя жыхары - з іх арганізоўваліся дапаможныя роты. Свая уніформа і дакументы давалі ім магчымасць без перашкодаў рухацца ўздоўж камунікацыйных лініяў.

Гэта было добрым прыкрыццём для дзейнасці дыверсійных групаў. "Пануры" і "Чарка" спаўна выкарысталі такую аказію. Напрыклад, з 205 чалавек дапаможнай роты ў Роўне было 120 байцоў "Вахляжа", у тым ліку тры афіцэры-дэсантнікі, закінутыя з Англіі. Аднойчы "Пануры" і "Чарка" накіраваліся ў інспекцыйную паездку і былі затрыманы лятучай брыгадай жандармерыі, прызначанай для барацьбы супраць партызанаў.

- Не білі нас, не катавалі,- раскажа мне пазней "Чарка". - Проста не давалі есці. Тры разы ў дзень суп з лісцяў, адзін раз кавалак сухога хлеба.

Праз тыдзень так згаладнелі, што нават перасталі думаць пра ўцёкі. Ад галоднай смерці іх уратавалі два гадзіннікі, за якія начальнік турмы згадзіўся падкарміць і далучыць да групы вязняў, што пад аховаю працавалі на лесанарыхтоўках. Абодва хутка сталі "форарбайтэрамі" (старшымі рабочымі), і паколькі добра наладзілі працу і не білі падначаленых, пачалі карыстацца павагай зняволеных, даверам аховы. Праз два тыдні ўцяклі.

Служыць у "Вахляжы" на сваім участку яны ўжо не маглі, бо чемцы іх шукалі. Пастанавілі вярнуцца ў Варшаву. Пераход на некалькі соцень кіламетраў, праз дзве моцна ахоўныя граніцы, па бездаражы і з абыходам людных месцаў, заняў болей месяца. У перасні мне пазваніла "цётка Антося" (Міхаліна Вішанеўска, удзельніца Варшаўскага падполля АК.- Я. С.) і прапанавала спаткацца за кавай у бары "Марго". 3 бара на вуліцы Вспульнай мы пайшлі ў шпіталь на вуліцы Чырвонага Крыжа. "Чарка" ляжаў абяссілены, апухлы з голаду, у нарывах, з вялікай тэмпературай. У штанах, якія яму прынесла "цётка Антося", трэба было распароць калошы, бо ногі распухлі, што іх нельга было надзець.

- Далі мне ў косці,- усміхнуўся "Чарка", сілы для размовы не меў. Сябра таксама тут лекаваўся.

Я вырабіў для абодвух дакументы. Пілі вітаміны і хутка выздараўлівалі пад клапатлівай апекай Крыстыны Уейскай, кузіны "Чаркі". Неўзабаве пачалі выходзіць у горад.

Дзіўна, але факт: "Пануры", легендарны камандзір партызанскага згрупавання ў Свёнтакшыцкіх гарах, які з трысцінаю ў руцэ смела прахаджаўся ўздоўж рыгаючага агнём нямецкага цягніка, у Варшаве адчуваў сябе няўпэўнена, баяўся. Не давяраў цеснай вуліцы, перагружаным трамваям, фальшывым дакументам. Сялянскаму сыну з Яновіцаў Апатоўскага павета ў вялікім горадзе было не па сабе. Сядзеў на кватэры і сумаваў па сапраўднай справе.

Аднак адпачывалі абодва нядоўга. У снежні 1942 г. камендант АК асабіста даверыў ім вызваленне з Пінскай турмы кіраўніка 3-га ўчастка "Вахляжа", "ціхацёмнага" "Ваню"- Альфрэда Пачкоўскага і яго таварышаў. Заданне вельмі цяжкае. Акцыя павінна была адбыцца за 300 кіламетраў ад варшаўскай базы. Пінская турма добра ахоўвалася. У горадзе знаходзілася больш за тры тысячы ўзброеных немцаў, у тым ліку механізаваная рота для барацьбы з партызанамі".

18 снежня група "Панурага", якая складалася з 16 байцоў "Вахляжа" (9 чалавек далучылася ў Брэсце), зрабіла налёт на турму ў Пінску. Вызваліла арыштаваных польскіх афіцэраў. Гэтую аперацыю польскія даследчыкі лічаць адной з самых бліскучых баявых акцыяў усёй Арміі Краёвай не толькі на "Крэсах Всходніх", але і ў гісторыі польскага супраціўлення ў цэлым.

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. Рапарт галоўнага каменданта АК "Грота" ў польскі генштаб у Лондане: 20.11.42 г. у ваколіцы Давыд-Гарадка арыштавалі трох афіцэраў "Вахляжа", якія накіроўваліся на выкананне даручанага задання. Па майму загаду кіраўнік "Вахляжа" прыступіў да арганізацыі акцыі, каб вырваць іх з рук ворага. У палове снежня мінулага года кур'еры "Вахляжа" ўстанавілі, што арыштаваныя афіцэры знаходзяцца ў турме ў Пінску. На месцы была вывучана магчымасць іх адбіцця, устанавілі сувязь з вязнямі і паведамілі іх аб нарыхтаванай акцыі.

18 студзеня (1943) у перадвячэрнія часы група рушыла да турмы на двух аўтамабілях ("Форд"* і "Опель"). "Пануры" разам з трыма чалавекамі, адзін з іх у нямецкай форме, падехаў да варотаў турмы. Рэшта групы пад кіраўніцтвам "Чаркі" засталася на варце ў двух пунктах ля муроў турмы. Афіцэр, які выступаў у ролі нямецкага ваеннаслужачага, патрабаваў, каб адкрылі вароты. У момант заезду на двор турмы два нашы чалавекі праслізнулі праз вароты і пачалі абяззбройваць стражніка. Ён супраціўляўся і быў забіты з пісталета. Уязныя вароты без прамаруджвання закрылі, месца забітага стражніка заняў чалавек з групы, узброены аўтаматам. Па сігналу клаксона, які падаў "Пануры", праз мур пераскочыла рэшта засталых на вуліцы людзей і маланкава прыступіла да далейшага выканання акцыі. Два чалавекі ўварваліся ў канцылярыю турмы, дзе забілі двух аказалых супраціўленне нямецкіх стражнікаў. Аднаму з нашых прастрэлілі руку. Тым часам "Пануры' разам з перадзетым у нямецкую форму афіцэрам патрабаваў адкрыцця варотаў ва ўнутраны двор турмы. Іх адкрылі Ён раззброіў стражнікаў. Ім загадалі легчы ніцма на зямлю. Вартаваць вароты застаўся адзін з нашых людзей. Адначасова цераз унутраны мур пералезлі 4 чалавекі для падстрахоўкі на выпадак, калі б на патрабаванне "Панурага" не адчынілі ўнутраных варотаў. "Пануры" разам з некалькімі людзьмі забег у будынак турмы, раззброіў захопленых знянацку стражнікаў, здабыў ключы і адкрыў усе камеры турмы. Трох арыштаваных афіцэраў "Вахляжа" адразу правялі да чакалага ля турэмнай сцяны "опеля". Да засталых вязняў "Пануры" звярнуўся па-руску, растлумачыўшы, што яны свабодныя. Перад тым, як пакінуць турму, стражнікаў замкнулі ў камерах, папярэдзілі, што калі паднімуць трывогу, то будуць закіданыя гранатамі.

* "Форд" - грузавік.

Тым часам да выязных варотаў неспадзявана прыйшлі турэмныя работнікі і змена стражы. Стаялы на варце наш чалавек не разгубіўся і хутка зарыентаваўся ў сітуацыі. Ён прапускае іх па чарзе і загадвае неадкладна легчы на зямлю, ліквідуе тым самым небяспечную пагрозу падняцця трывогі звонку.

Пасля таго як пакінулі турму разам з трыма вызваленымі зняволенымі, група паехала ў напрамку Брэста над Бугам. Пры адездзе ад турмы трэснула шына "Опеля". Немагчыма было развіць патрэбную хуткасць. На 14 кіламетры ад Пінска вязні пераселі ў "Форд", бо рызыкоўна было накладваць новую шыну, мяняць новае кола. "Опель" аблілі на шашы бензінам і спалілі. У папярэдне падрыхтаваным месцы вязняў схавалі і забяспечылі ўсім неабходным. Праз два дні ім дапамаглі перайсці граніцу і 20 студзеня 1943 г. яны далажылі пра сваё прыбыццё ў штабе 'Вахляжа". "Пануры" разам з рэштай каманды вярнуўся ў штаб на наступны дзень. Пераход граніцы быў ускладнены, бо ахову неслі двайныя нарады.

"Пануры" і "Чарка" за правядзенне гэтай аперацыі былі ўзнагароджаныя вышэйшымі адзнакамі воінскай доблесці - крыжамі Віртуці Мілітары, а 15 удзельнікаў налёту на Пінскую турму, - Крыжамі Валечных (Барацьбітоў).

Для мясцовага насельніцтва гэтая акцыя мела іншыя ўзнагароды. Трагічныя вынікі. У адплату немцы ўзялі 34 заложнікаў, у асноўным мясцовых жыхараў польскай нацыянальнасці. Праз некаторы час 30 з іх расстралялі на яўрэйскіх могілках у Іванаве.

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. Аб'ява на нямецкай і ўкраінскай мовах, якая была развешана ў людных месцах на Піншчыне: "18 студзеня 1943 г. былі агідным чынам замучаныя польскімі актывістамі старэйшы вахмістр Герлшгер і вахмістр Цыльнер. У адплату за гэта сёння былі расстраляны 30 польскіх заложнікаў. Пінск, 21 студзеня 1943 г. Акружаны камісар Кляйн".

На гэтым нямецкія рэпрэсіі не спыніліся. з 6 па 10 лютага 1943 г. была арыштавана вялікая група ўдзельнікаў акаўскага падполля ў Брэсце, у тым ліку некалькі "вахляжаўцаў", задзейнічаных у пінскай акцыі. 24 чалавек адразу расстралялі, сярод іх - начальніка штаба 3-га ўчастка паручніка Аляксандра Ківале ("Плебана").

27 лютага кіраўнік "Вахляжа" Адам Грахольскі ў прысутнасці фармальнага камандзіра 3-га ўчастка "Жмудзіна" перадаў прарэджаную нямецкімі арыштамі каманду гэтага ўчастка са зброяй і амуніцыяй у распараджэнне каменданта Палескай акругі Арміі Краёвай маёра Станіслава Добрскага ("Жука").

Як і прадбачыў капітан "Ваня", акаўскі рух на Палессі, у адрозненне ад Прынямоння і Віленшчыны, не атрымаў належнага развіцця. Прычына не адныя нямецкія рэпрэсіі. У гэтым рэгіёне актыўна дзейнічалі савецкія партызаны, ваенныя фарміраванні АУН (Арганізацыя ўкраінскіх нацыянэлістаў) і УПА (Украінская паўстанцкая армія). Дзейнічалі і атрады польскай Гвардыі Людовай, якой кіравалі камуністы. Дарэчы, польскія камуністы плячо ў плячо змагаліся з беларускімі партызанамі, у гэтай сумеснай барацьбе кавалася сапраўднае братэрства па зброі.

Акаўцам на Палессі так і не ўдалося толкам развярнуцца.

Падсумоўваючы вынік дзейнасці Палескага ўчастка Арміі Краёвай, трэба адзначыць: сваёй галоўнай задачы, звязанай з прыкрыццём польскага паўстання ад немцаў і Саветаў, яго каманда не выканала. У гэтым няма віны людзей, якім загадалі ўзяцца за загадзя асуджаную на правал справу. Яны ўнеслі сваю долю ў агульную справу вялікай Перамогі, многія заплацілі за гэта крывёю, а хтосьці і жыццём. Мы абавязаны памятаць пра гэта.

Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments