Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

223. Крах Вахляжа в 42г. в районе Витебска по причине коррупции командующего 4-м участком (Вахляжа)

4-й участок. Район Орши-Витебска. Трудно поверить. Надо перепроверять. Это просто невозможно.

1. Приказ Сикорского по Вахляжу: начать диверсии против немцев по сути на всех ж\ж на восток от старой границы., в т.ч. ж\д на Псков.

Установка быть готовыми к диверсионной деятельности в тылу Красной Армии в случае ее движения в ходе войны с немцами за "старую" границу. Основными направлениямм для диверсий были определены район Полоцк-Невель-Витебск и Минск-Орша-Жлобин.

Кадров не было. Приехавшие из Варшавы диверсанты зачем-то взорвали ж\д полотно возле Минска на 4-х направлениях, но не поезда и вернулись назад. И т.д.

2. Начальник 4-го участка Вахляжа оказался коррумпирован (!). Он обманул командование информацией о наличных ресурсах ради получения суммы на финансирование большей, чем весь бюджет Вахляжа. Ну, и что было, под рукой воровал без сомнений. базы вахляжа в Поозерье создать не удалось. Да ее никто толком и не создавал.

Значит, если в районе Нарочи был узел связи поляков, он вряд ли был связан с Вахляжем. скорее с самой АК непосредственно. Кмитиц, если правильно понимаю, к Вахляжу отношения не имел. Т.е. возможно связь все таки шла либо через него, либо, может, через Маркова, с которым он тогда кооперировался? Во всяком случае группа, которую в июне 42г. направил из состава своего отряда Линьков к Нарочи обязательно должна была иметь рацию и связь с ГРУ. Могла стать таким центром и для кого-то из поляков.

Начало деятелньости коррумпированного Вахляжа на 4-м участке - февраль 42г. Апрель - майор Зигмунт Релишка отобрал кассу 4-го участка у командующего "Медведя". "Медведя" отдали под суд, выяснив, что никакой организации она на востоке на создал. Но тот сумел бежать в одну дюже радикальную группку.

В октябре-ноябре потеряв связь с командованием база Вахляжа в Гродно стала совершать диверсии на ж\д сама. Но зимой 42-43гг фактически развалилась структура Вахляжа в Гродно, утратив связь с командованием.

4-й участок вахляда, согалсно Семашке, занимался после коррупционного скандала с командующим в основном разведкой и вербовкой, диверсионной работы почти не было.

В начале 43г. этот участок как и остальной Вахляж полностью перешел под непосредственное командование местных структур АК.

Можно посмотреть на ситуацию с коррупционером и с другой стороны: сумма, запрошенная им на обеспечение лдеятельности якобы имевшихся у него 8-9 тысяч чел диверсантов превосходила весь бюджет Вахляжа. Но с потолка бюджет он не писал. Знпачит, скорее всего, это показатель реального управления Вахляжем со стороны англичан. Выделяемые ими суммы не годились для развертывания сильнйо дивесрионной деятельности, сколько бы Сикорский не издавал на этот счет приказов. Бюджет Вахляжа был разведывательным.

Линьков перед своим уходом на Полесье из-под Лепеля не мог нестолкнуться с польской активностью или интерсом в этом регионе. Это же был основной регион внимания Вахляжа. Более того, Линьков влиял весною 42г. еще и на отряд Заслонова, который образовался после ухода того в лес из Орши. Отряд летом вырос в бригаду, ориентивраонную на параллич Орши - второго по начению региона внимания вахляжа. И по оршанскому направлению Линьков должен был почувствовать внимание поляков. К концу мая 42г., когда он уходил на Полесье ситуация с коррупцией и отсуствтием реальной организации Вахляжа в районе Витебска, Полоцка, Орши Линькову должна была быть ясна. Также, как и необходимость сотрулдничества на местах с полським сопроивлением. А, вот, про подготовку диверсионной активности против Красной Армии он мог и не знать.

Впечатление абурда всей истории с Вахляжем, на всех направлениях или как они говорили - "участках".

Шухевич скорее всего был в курсе ситуации в Вахляже и в АК в регионе Витебска. Оператвиная информация не могла не стекаться к Якоби и Залевскому и к Шухевичу в какой-то прицнипально важной части. Коррупция всегда сопровождается предательством или поетерй бдительности.


Бадай, самым важным па сваім стратэгічным значэнні для камандавання ЗВЗ - АК з'яўляўся 4-ы ўчастак. У адпаведнасці з "планам прыкрыцця", які прадугледжваў затрымку ва Усходняй Беларусі як немцаў, так і Саветаў на выпадак шырокага польскага ўзброенага паўстання, дыверсіі намячаліся ў трохвугольніку "А" (Мінск - Орша - Жлобін) і ў трохвугольніку "Б" (Полацк - Невель - Віцебск).

Перакідныя базы для руху на Усход планавалася размясціць у былым Навагрудскім ваяводстве і ў Гародні. Але жыццё часцяком абвяргае самыя прадуманыя і падрабязныя планы. Першай няўдачай штаба "Вахляжа" на 4-ым участку з'явілася тое, што ён пачаў "абжывацца" як мінімум на паўгода пазней намечанага. Гэта было звязана з афёрай палкоўніка "Мядзведзя".

Справа "Мядзведзя" падрабязна разглядаецца ў працы Цэзарыя Хлябоўскага, дзе прыведзены шматлікія дакументы, сведчанні і ўспаміны відавочцаў, версіі, здагадкі і меркаванні. Але многае ў важнай гісторыі і да цяперашняга часу застанецца няясным. Нам невядома сапраўднае прозвішча палкоўніка - польскія даследчыкі яго не называюць у сувязі з тым, што яшчэ і па сёння жывуць сямейнікі "Мядзведзя". Коратка паведамляецца, што ён удзельнічаў у савецка-польскай вайне 1920 г., у 1928/34 гадах камандаваў пяхотным палком, потым падаў у адстаўку. У час вераснёўскай кампаніі 1939 г. абараняў Варшаву, быў паранены. Ніхто дагэтуль не ведае, якім чынам палкоўніку ўдалося звязацца з кіраўніцтвам "Вахляжа".

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 дакладной запіскі палкоўніка Адама Грахольскага ("Доктара"), якая падрыхтавана ў кастрычніку 1942 г. і носіць назву "Справа 3": "Восенню 1941 г. кіраўніцтва 18 (першая кодавая назва "Вахляжа".-Я С.) атрымала звесткі, пгго "Мядзведзь" з'яўляецца камандзірам тайнай вайсковай арганізацыі.

"Мядзведзь" патлумачыў, што яму падпарадкоўваецца тайная ваенная арганізацыя ў Генеральнай губерні і на "Крэсах Всходніх" (Беларусь, Гродзеншчына, Навагрудчына - да Полацка і Стоўбцаў). Яна вельмі магутная, налічвае тысячы людзей... Паводле яго словаў, у арганізацыі багата афіцэраў штабных і нештабных, яны яму давяраюць і безагаворачна падпарадкоўваюцца.

"Мядзведзь" пачаў супрацоўнічаць з 18, пра што было вядома галоўнакамандаванню... Атрымаў высокае прызначэнне кіраўніка 4-га ўчастка.

Праз некаторы час "Мядзведзь" прадставіў мне 3. (маёр Зыгмунт Рэлішка.- Я С) як свайго намесніка. Пачалася праца "Мядзведзя" і Зыгмунта як кіраўніка ўчастка 4".

У сакавіку 1942 г. "Мядзведзь" у сваім рапарце ў цэнтр сігналізаваў пра магчымасці прывесці ў баявую гатоўнасць 2000 кавалерыстаў, 4000 пехацінцаў, 800 артылерыстаў, 1800 чалавек з іншых радоў войск, усяго 8600 чалавек. I зразу патрабаваў на ўтрыманне сваёй арганізацыі 133025 злотых (па сведчанню прафесара Хлябоўскага, агульны бюджэт "Вахляжа" ў той час складаў 170000 злотых).

У красавіку маёр Зыгмунт Рэлішка далажыў "Доктару", што "пад пэўным націскам" адабраў касу ад "Мядзведзя", бо "вялася яна няправільна". А калі называць рэчы сваімі імёнамі, то "Мядзведзь" у асабістых карысных мэтах дапускаў буйныя фінансавыя злоўжыванні, што і пацвердзіла спецыяльнае расследаванне.

Горш таго. Аказалася, што ніякай арганізацыі "Мядзведзя", якую штаб лічыў асновай 4-га ўчастка на Усходзе, проста не існуе. Усе росказні пры тысячы "верных і падрыхтаваных людзей" - чысты блеф. "Насуперак ілжывым рапартам пра казачны стан арганізацыі (колькасны склад і ўзбраенне),- адзначаецца ва ўжо цытаванай службовай запісцы "Доктара",- падаваным камендантам тутэйшых тэрыторыяў, на поўначы Белай Русі мы сутыкнуліся з выразнай нелаяльнасцю да пальшчызны і нас. Рапарты аказаліся хлуслівымі. Камендант аддадзены пад суд".

Сапраўды, справу палкоўніка "Мядзведзя" накіравалі ваеннаму пракурору, але ніякага пакарання "Мядзведзь" не панёс, бо знайшоў прыстанішча ў шарэнгах Нацыянальных узброеных сілаў (НСЗ)- крайне рэакцыйнай, нацыяналістычнай арганізацыі пілсудчыкаў. Яго месца заняў маёр Зыгмунт Рэлішка.

Паспрабуем прааналізаваць, хто ж такі палкоўнік "Мядзведзь", чаму ўтойваецца яго прозвішча?

Малюначак высвеціцца непрывабненькі. Той малюнак, які пасляваенныя разумныя даследчыкі Польшчы нездарма старанна ўтойваюць. Бо назаві прозвішча, і ўсе знаёмцы палкоўніка будуць доўга смяяцца. Яны ведаюць гэтага чалавека, звычкі, характар.

Дых хто ж "Мядзведзь"?

Адзін з тых упэўненых, валявых, разумных верхаглядаў, мноства якіх напладзілася ў Польшчы пасля 1920 года. Вусы, прыгажосць твару, карэктнасць, галантнасць, жыцейская пракіднасць, гонар - і пустата ўнутраная, безадказнасць. Бярэцца такі пазёр за што хоча. Абяцае шмат.

Адзін з тых, хто і давёў Польшчу да развалу шмат стагоддзяў таму, два стагоддзі таму, у гэтым стагоддзі.

Палкоўніка "Мядзведзя" можна параўнаць з некаторымі даваеннымі савецкімі будзёнаўцамі: вусы, адвага, павярхоўнасць. Сам бязграматны, а бярэцца за любую справу. Пра вынікі не думае. У заварушны час "Мядзведзь" вырашыў пасмакаваць жыцця. Піў, гуляў, кіраваў.

Фініш заканамерны. Нават польскія даследчыкі яго прозвішча не ўспамінаюць.

А за два месяцы да выкрыцця аферы палкоўніка "Мядзведзя" штабу "Вахляжа" ўладарна напомніў пра сябе Лондан. (Колькі хвалёных рапартаў пайшло па інстанцыях! Няспраўдзіліся надзеі. Прапалі вялікія грошы).

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 загада генерала Сікорскага № 499 ад 5.02.1942 г.: "Генералу Каліна (Стэфан Равецкі-Я С.)

3 пункту гледжання на агульнае палажэнне неабходна ўзмацненне дыверсійна-сабатажных акцыяў з мэтай перапынку руху нямецкіх эшалонаў на Усход.

Цяпер, у пік падрыхтоўкі немцаў да наступлення на Усходзе, як і ў часе самога наступлення, Армія Краёва мусіць паказаць асаблшую актыўнасць і прынесці непрыяцелю як мага больш шкоды. Да гэтага нас абавязвае саюзніцкі абавязак.

Услед з інструкцыяй 1340 загадваю вам, пан генерал:

1) Падтрымліваць у павышаным напружанні сабатажныя дзеянні на ўсёй тэрыторыі Польшчы.

2) На абшарах на ўсход ад польскай граніцьт распачаць дыверсійна-сабатажныя дзеянні як можна ў большым маштабе.

3) Асабліва важна правесці моцныя акцыі:

а) у раёне 2. На лініі Карасцень - Жытомір - Кіеў;

б) у раёне 4. На вузле Мінск і адрэзках Мінск - Барысаў і Мінск - Бабруйск;

в) на вузле Полацк і адрэзках лініі Полацк - Вшебск і Полацк - Вялікія Лукі;

г) у раёне 5. На вузле Дзвінск і лініі Дзвінск - Пскоў, а таксама Дзвінск - Полацк.

Аб ходзе выканання дакладваць.

Вярхоўны галоўнакамандуючы Сікорскі. Генерал броні".

Са зместу загада бачна, генерал Сікорскі хацеў паказаць і англічанам, і савецкаму боку, што на Усходзе польскае галоўнакамандаванне мае ў наяўнасці неабходныя сілы і сродкі для правядзення эфектыўных дыверсіяў: асабліва на 4-ым участку. На самай справе ўсё было наадварот. Як мы ўжо ведаем, палкоўнік "Мядзведзь", запэўніваючы сваіх начальнікаў, што на Усходзе яму падпарадкоўваецца добра заканспіраваная і падрыхтаваная да дыверсіяў нелегальная сетка, проста ўводзіў іх у зман. Ілюзіі (на яве хлусні) паверылі польскія штабісты.

4-ы ўчастак на той момант да баявых дзеянняў быў зусім непадрыхтаваны. Загад Сікорскага паступіў акурат тады, калі штаб "Вахляжа" поўнасцю пераканаўся: запэўненні "Мядзведзя", што тут вялікая арганізацыя, мноства сваіх людзей, аказаліся блефам. Загад і сама афера засталі кіраўніцтва "Вахляжа" неспадзеўкі.

Пачаўся ліхаманкавы пошук выйсця. Не маглі ж паведаміць Сікорскаму, што заданне зрываецца, бо яны слаба працуюць, больш гавораць, чым робяць. Што іх рапарты былі хлуслівыя, бо, ці бачыце, ашукаў "Мядзведзь".

У выніку спешна нарадзіўся план шырокамаштабнай, адчаяннай акцыі пад назвай "Мінскі кірмаш". Ставілася мэта серыяй дыерсіяў на чыгунках вакол Мінска на нейкі час поўнасцю ізаляваць важны чыгуначны вузел. Аперацыі надавалася надта велізарнае значэнне. Ёю ўзяўся кіраваць сам Адам Грахольскі. Ён выехаў на тэрыторыю Беларусі.

Усяго ў "Мінскім кірмашы" было задзейнічала каля 30 чалавек, большасць афіцэраў, у тым ліку 4 "ціхацёмныя", "Троп", "Міра", "Мак" і "Кшэмень".

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў Станіслава Янкоўскага ("Агатона"): "У канцы красавіка 1942 г. было вырашана правесці пробную акцыю. На працягу адной ночы чатыры групы павінны былі пусціць пад адхон там чатыры цягнікі. "Джуль" (Богдан Пёнткоўскі, ён жа "Мак".-Я. С.) быў прызначаны кіраўніком акцыі і адначасова камандзірам адной з групаў. Другую групу ўзначаліў "Міра". Меліся ехаць (з Варшавы. - Я. С.) некалькі чалавек на аўтамашыне ў якасці тэхнікаў і рабочых будаўніцкай фірмы, якая абслугоўвала авіякаманду "Масква", а сама знаходзілася ў Мінску. Я зрабіў для 'Джуля "канкарту (пасведчанне асобы ў часе нямецкай акупацыі.-Я. С), іншыя неабходныя дакументы на прозвішча Станіслава Карпіньскага. Ён папрасіў мяне здабыць і камандзіровачнае пасведчанне з адпаведнымі пячаткамі. I гэта было зроблена. Доўга насміхаліся мы з гітлераўскай пячаткі:

- Бач ты на іх, авіякаманда "Масква" - ці не занадта рана...

Павінны былі адправіцца на грузавой аўтамашыне, якую вёў нямецкі вайсковы шафёр, спецыяльна падкуплены для гэтага "падарожжа". Аўтамабіль быў заладваны толлю і бочкамі са смалой, а ў смале - зброя, амуніцыя і ўзрыўчатыя матэрыялы.

Пазней "Міра" ўспамінаў:

Да Буга мы даехалі без усялякіх прыгодаў. Нямецкія патрулі на ваенную машыну ніякай увагі не звярталі, увесь кантроль абмяжоўвася адно праверкаю дакументаў вадзіцела I толькі на мосце, перад заездам у Брэст, пагранічны нарад на чале з афіцэрам гестапа старанна і ўважна абшукаў нас, праверыў дакументы... Адзін наш хлопец за тое, што ў часе вобыску трымаў у роце цукерку, быў пабіты і прыніжаны. На тым наша прыгода скончылася і мы спакойна прыехалі ў Брэст.

Вярнуліся праз тыдзень. Усе чатыры групы выканалі вызначаныя заданні без стратаў у людзях. Аднак рух на чыгуначных лініях быў спынены ўсяго на некалькі гадзінаў. У немцаў былі сапёрныя каманды на аўтадрэзінах, яны хутка праводзілі рамонт".

Трэба адзначыць, не для ўсіх удзельнікаў акцыі "Мінскі кірмаш" закончыўся паспяхова. Група Мірона Закер-Акшаноўскага рашыла зрабіць перадышку на базе "Вахляжа" ў Нясвіжы. Яны трапілі сюды акурат у той час, калі немцы лавілі мясцовых жыхараў для пасылкі на прымусовыя работы. У час праверкі дакументаў былі затрыманы Войцэх Вішнеўскі, Збігнеў Крысевіч і Генрых Рацкі. Праз некалькі дзён у ліку 170 падазроных арыштаваных іх павялі на расстрэл пад маёнтак Малева ля вёскі Малева непадалёку ад Нясвіжа. Уцячы ўдалося аднаму Крысевічу. Праз дзён колькі, зусім хворы, ён даплёўся на гродзенскую базу.

Камандзір групы Закерт-Акшаноўскі са сваім напарнікам (прозвішча невядома) у часе аблавы сутыкнуўся з самім бургамістрам Нясвіжа Калошам і сказаў, што прыехаў сюды ў пошуках маці, аднак дапусціў пралік - назваў адрас кіраўніка нясвіжскай базы Нуркевіча. Праўда, апошняга змаглі своечасова папярэдзіць пра небяспеку, і ён паспеў уцячы ў лес літаральна за некалькі хвілінаў да прыходу жандармерыі. 3 гэтага часу функцыі кіраўніка нясвіжскай пляцоўкі пачаў выконваць падхарунжы Урублевіч. А Закерт-Акшаноўскі, хоць і "засвяціў" Нуркевіча, сам з таварышам шчасліва пазбегнуў арышту, падаўся на базу ў Ліду, а адтуль найхутчэй вярнуўся ў Варшаву.

Адразу пасля аперацыі "Мінскі кірмаш" кіраўніцтва "Вахляжа" імкнулася навярстаць упушчанае ў сувязі з аферай палкоўніка "Мядзведзя", ліхаманкава распачало падрыхтоўку новых базаў 4-га ўчастка для дыверсіяў ва ўсходнія раёны Беларусі. Пачынаць гэтую работу ім не прыйшлося на голым месцы.

Яшчэ ў 1941 г., да ўстанаўлення сувязі са штабам "Вахляжа", маёр Зыгмунт Рэлішка па сваёй уласнай ініцыятыве выслаў двух чалавек для пошукаў кантактаў з асноўнай (ці стваранай) за Бугам польскай канспіратыўнай арганізацыяй. Адзін з хадакоў, Пётр Моська, пранік даволі далёка на Усход. Прабіраўся ён без усялякіх дакументаў, ледзь не за нямецкімі часцямі, па тэрыторыях, дзе непадзельна гаспадарыла нямецкая ваенная адміністрацыя прыфрантавых арміяў, калі яшчэ і ў паміне не было хоць якіх-небудзь правілаў акупацыйнага рэжыму аб парадку перамяшчэння.

Па прыбыцці ў Гродна выйшаў на сувязь з удзельнікам даваеннай польскай канспірацыі Казімірам Маркоўскім і накіраваў яго ў Варшаву па адпаведныя інструкцыі, а сам паехаў цераз Ваўкавыск у Баранавічы, потым - Гарадзею. Тут пры Саветах хаваўся да чэрвеня 1941 г. ад органаў НКУС брат варшаўскага інжынера Яна Кашарскага ("Бялага")- будучага гаспадара канспіратыўнай кватэры 4-га ўчастка ў Варшаве па вул. Шпітальнай, 10 - Станіслаў Кашарскі, ротмістр 26-га уланскага палка, які да верасня 1939 г. дыслацыраваўся ў Баранавічах. Станіслаў таксама атрымаў загад прыехаць у Варшаву. Забягаючы крыху наперад, адзначым: Кашарскі выканаў загад. Прайшоў перападрыхтоўку на кароткатэрміновых дыверсійных курсах у Варшаве, вярнуўся на ранейшае месцажыхарства з заданнем арганізаваць у Гарадзеі дыверсійную групу.

Тым часам Пётр Моська падаўся ў Мінск. Шукаў каго-небудзь, хто праінфармаваў бы яго магчымасць "зачапіцца" ў сталіцы, правяраў шанцы для раскватаравання дыверсійных групаў. Але ў зруйнаваным і вынішчаным Мінску Моська нічога канкрэтнага не знайшоў. Адтуль на спадарожнай вайсковай машыне ён накіраваўся ў Маладзечна, пасля ў Полацк. Упэўніўшыся, што ўсе атрыманыя ў Варшаве яўкі не дзейнічаюць, згаладнелы настолькі, што ледзь-ледзь ногі цягаў, вярнуўся дамоў па ўжо пракладзенаму шляху - праз Баранавічы і Гродна.

У лістападзе 1941 г. на тэрыторыю 4-га ўчастка непасрэдна па заданню штаба "Вахляжа" прыбылі трое - ужо знаёмыя Пётр Моська і Казімір Маркоўскі, а таксама Баляслаў Лапінскі. Усе трое - выхадцы з "крэсаў", добра ведалі мясцовую спецыфіку, мелі багата знаёмых па вучобе, харцэрскіх гульнях, вайсковай службе ў паўночна-ўсходніх гарнізонах. Гэтая акалічнасць аблягчала ім вядзенне падпольнай работы.

Арганізацыя базы "Вахляжа" ў Гродне пачалася са згуртавання некалькіх былых харцэраў, а закончылася, пад восень 1942 г., стварэннем буйной падпольнай ячэйкі прыкладна з 30 чалавекаў. Галоўная заслуга ў гэтым Казіміра Маркоўскага. Ён удзельнічаў у вераснёвай кампаніі 1939 г. Пасля паражэння вярнуўся на радзіму, у Гродна. Ранняй вясной 1940 г. на свой страх і рызыку перайшоў савецка-нямецкую граніцу, у Варшаве скантактаваўся з маёрам Рэлішкам, уступіў у ЗВЗ, закончыў курсы падрыўнікаў і атрымаў загад вярнуцца ў Гродна для наладжвання падпольнай барацьбы з Саветамі.

3 пачаткам Вялікай Айчыннай сувязь паміж Маркоўскім і Рэлішкам, дзякуючы Пятру Моську, узнавілася. Маркоўскі зноў пабываў у Варшаве і атрымаў заданне ствараць у Гродне перакідны пункт на трасе Варшава - Малкіня - Ліда - Маладзечна.

Першапачаткова за гэтую справу ўзяліся чатыры сям'і: Маркоўскія, Аўчаркі, Сяміньскія, Віткевічы - і некалькі чалавекаў іх блізкіх і знаёмых. База стваралася пад відам майстэрні па вырабу дзіцячых цацкаў. Майстэрню абсталявалі ў доме Браніслава Кміты. Усе яе работнікі прынялі прысягу на вернасць ЗВЗ. Сярод іх брат і сястра Казіміра Маркоўскага - Іларыён і Ядзвіга, Галіна Сяміньска-Унук, Ядзвіга Гнядко, Глеб Міхайлаў, Мар'ян Віткевіч, Мечыслаў Лада і іншыя. У асноўным усе юнакі і дзяўчаты, усе даваенныя харцэры.

Яшчэ да пачатку зімы перавалачны пункт у Гродне быў падрых-таваны для прыняцця вялікіх партый людзей. Для штаба "Вахляжа" ён меў найважнешае значэнне, бо з восені 1941 г. Беластоцкую вобласць (Бэцырк Беласток - Акруга Беласток), у тым ліку і Гродна, далучылі да Усходняй Прусіі. Такім чынам, самая кароткая дарога на ўчастак 4, а потым і на ўчастак 5 была перасечана тэрыторыяй, далучанай да рэйха, а таксама дзвюма граніцамі: паміж Генеральнай губерняй і Усходняй Прусіяй, Усходняй Прусіяй і Генеральнай акругай Беларусь - прыкладна ў раёне Астрыны - Шчучына.

У выніку паездкаў братоў Маркоўскіх у Вільню для збыту прадукцыі майстэрні быў пратораны шлях, якім потым карыстаўся і пяты ўчастак. Праўда, у адной з такіх паездкаў Іларыёна Маркоўскага моцна збілі нямецкія пагранічнікі. Назаўтра браты вырашылі не вазіць размалёваныя лялькі ў Вільню, а лепш адкрыць уласны магазін у Гродне.

У новую краму паставілі свайго чалавека - Вітольда Карэйву. Потым нанялі яшчэ адзін будынак у цэнтры горада. Ён меў тры выхады на тры вуліцы і быў ідэальным месцам для канспіратыўных сустрэчаў. У любы момант тут маглі спыняцца кур'еры "Вахляжа".

Гродзенскі асяродак развіваўся хуткімі тэмпамі. Маркоўскі вербаваў усё новых і новых людзей сярод былых гродзенскіх харцэраў. Асабліва прыдатнымі для падпольнай работы аказаліся Ян Сяміньскі, Бярнард Грывач і Ян Аўчарэк. Іменна яны, дзякуючы працы ў трансагенцтве немца Кунтэра, мелі неабмежаваныя магчымасці перамяшчэнняў па Акрузе Беласток.

Потым прыбылі яшчэ свежыя сілы: былы падафіцэр з 76-га пяхотнага палка Міхаіл Крыгчыньскі, Станіслаў і Мар'ян Віткевічы - машыністы паравоза, яны часта курсіравалі па лініях Гродна - Ліда, Ліда - Вільня. Крыху пазней да іх далучыўся яшчэ адзін машыніст - Юзэф Рымкевіч, з ягонаю дапамогай на Усход былі перакінуты многія жаўнеры "Вахляжа". Каштоўныя паслугі пачаў аказваць кіраўніцтву базы завербаваны Маркоўскім супрацоўнік бюро Гродзенскага ландрата Вацлаў Залеўскі - здабываў пропускі і пашпарты для патрэбаў арганізацыі. Асяродак у горадзе над Нёманам паступова набываў характэрныя рысы баявой дыверсійнай арганізацыі.

Пасля курса навучання ў Варшаве Станіслаў Кашарскі аб'явіўся ў Нясвіжы ў маі 1942 г. Да таго часу тут ужо дзейнічала мясцовая арганізацыя АК, ёю кіраваў былы падхарунжы 27-га уланскага палка Здзіслаў Нуркевіч ("Бліскавіца", "Ноч", "Нячай"). Кашарскі, наколькі гэта было магчымым па ўмовах канспірацыі, азнаёміў яго з планамі "Вахляжа". Пачалася сумесная нелегальная работа, да якой была прыцягнута добра арганізаваная нясвіжская ячэйка, у тым ліку сын Нуркевіча з такім жа імем, як і бацька (сувязны), а таксама былыя падафіцэры 27-га (Баранавіцкага) уланскага палка - старшыя вахмістры Стэфан Марціноўскі, Уладыслаў Лушчак, вахмістры Ян Арцішэўскі, Цыпрыян Несцярук, сяржант Міхаіл Шымчык, капітан запасу з таго самага палка ІНаблеўскі, сувязная Ева Грынкевіч.

Як мы ўжо ведаем, пасля аперацыі "Мінскі кірмаш" нясвіжская група засталася без свайго кіраўніка. Ён, каб пазбегнуць арышту, уцёк партызаніць у лес. Ядро групы заставалася на месцы. У хуткім часе, восенню 1942 г., гэтай "пляцуўцы" выпадзе адыграць вельмі важную ролю этапна-транзітнага пункта для перакідкі дыверсійных групаў "Вахляжа" ў Мінск, а таксама стаць базай для захоўвання зброі і выбуховых рэчываў, прызначаных на ўсходні накірунак.

Пад восень нясвіжскі асяродак папоўніўся яшчэ вахмістрам з 27-га уланскага палка. Гэта быў Юзэф Лянчэўскі, які ў мясцовасці Гараймоўшчына каля Стоўбцаў кіраваў мясцовай ячэйкай АК. 3 яго дапамогай адшукалі ў лесе пад Стоўбцамі закапаныя ў часе выправы на "Мінскі кірмаш" 2 бочкі пораху. Іх адкапалі, даставілі ў Гараймоўшчыну і падзялілі на дробныя партыі, расфасавалі. Ішла актыўная падрыхтоўка для вылазкаў у трохкутнік "А": Мінск - Орша - Жлобін.

Так развіваліся падзеі ў двух, асвоеных да таго часу, крайніх пунтах 4-га ўчастка - Гродне і раёне Нясвіж - Стаўбцы. Ну, а камандзір Зыгмунт Рэлішка асталяваўся ў Лідзе. Нястомны Пётр Моська адшукаў для свайго шэфа надзейную кватэру, і той пераехаў у Ліду ў канцы мая 1942 г. Ён добра ведаў "крэсы", бо з 1919 г. да 1935 г. служыў у Гродне, у штабе корпуса. Як падаў у адстаўку, працаваў у дзяржаўным упраўленні фізічнага выхавання і ваеннай падрыхтоўкі, што давала магчымасць часта бываць па службовых справах практычна ва ўсіх рэгіёнах Заходняй Беларусі, у тым ліку ў Лідзе. Так што Рэлішка тут пачуваўся сваім чалавекам. Праўда, як сведчаць дакументы тых часоў, ён не спяшаўся актыўнічаць.

Услед за маёрам Рэлішкам у Ліду прыбыў ротмістр "Цыган" з часткай групы. Трэба адзначьгць, што ротмістр (сапраўднае прозвішча Уладыслаў Казлоўскі) быў таксама з немалым жыццёвым вопытам. Родам ён з Брэста, у час савецка-польскай вайны 1920 г. быў ад'ютантам генерала Сікорскага. У міжваенне займаўся адвакатураю. У часе прыезду ў Ліду яму было дзесьці каля 50 гадоў. Пасля некалькіх дзён адпачынку пераехаў у Бакшты, дзе для яго было вызначана пастаяннае месца пражывання.

Праз тыдзень пасля "Цыгана" маёру Рэлушку далажыў аб сваім прыбыцці падпаручнік Януш Міхель, недавучаны студэнт ветэрынарнага факультэта, але з фальшывым дыпломам фельчара на імя Дарыуша Жаброўскага. Разам з ім прыехала жонка-медсястра. Прадставіліся галоўнаму ўрачу Лідскага павета і па дамоўленасці з ім аселі медыкамі ў 6 кіламетрах ад станцыі Юрацішкі.

У чэрвені прыбылі з Варшавы капрал Станіслаў Габрысяк ("Яцэк") са спадарожнікам "Здзіхам" (прозвішча невядома). Абодвух Рэлішка накіраваў у Бакшты, у распараджэнне ротмістра "Цыгана". Яшчэ праз некаторы час да іх далучыўся Мацей Бітнер - сын будучага камандзіра 9-й дывізіі АК генерала "Халькі".

Такім чынам, у канцы чэрвеня спецыяліст па дыверсіях падпаручнік Януш Міхель пачаў лекаваць як фельчар, а ў свабодны час рыхтаваў 2 групы мінёраў. Па 6 чалавек у кожнай, людзі былі з асяродка Бакшты - Юрацішкі.

У чэрвені і ліпені група ротмістра "Цыгана" прыступіла да дыверсійных акцыяў на чыгунках Ліда - Маладзечна і Баранавічы - Мінск. Ёй удалося прыцягнуць да супрацоўніцтва супраць немцаў начальніка мясцовай беларускай паліцыі разам з яго падначаленымі - каля 30 чалавек. Палякаў адразу стала ледзь не ўдвая меней сярод падпольшчыкаў, але групы лічыліся польскімі.

Абжываць трохкутнік "Б" прыбылі з Варшавы яшчэ два афіцэры "Вахляжа" - Ежы Банасікоўскі ("Мундэк") і Пётр Матылевіч ("Кшэмень"). Яны аселі ў ваколіцах Міёраў, дзе захавалася ніштаватая польская праслойка. Пачалі работу па двух накірунках - разведка і падрыхтоўка кадраў. Вопытныя разведчыкі адразу зразумелі, што прыбылым з Генеральнай губерні людзям тут абсталявацца будзе неймаверна цяжка, і адразу ж адмовіліся ад прысылкі новых барацьбітоў. Парашылі ствараць дыверсійныя групы з мясцовай моладзі, якая не была на падазрэнні ў паліцыі і добра ведала тутэйшыя мясціны. Тым больш што добраахвотнікаў хапала.

Праз два месяцы баявы шкілет пляцоўкі "Б" ужо існаваў. У ёй было прыкладна 40 чалавек, падзеленых на сем групаў, яны знаходзіліся ў Міёрах, Друі, Лявонпалі, Дзісне, Глыбокім і Крулеўшчызне. Падрыхтоўку завербаваных праводзіў "Кшэмень".

Тым часам "Мундэк" пры дапамозе прыцягнутых да супрацоўніцтва палякаў-чыгуначнікаў з Полацка разведваў масты, раз'езды, інтэрвалы руху паяздоў на лініях Полацк - Пскоў і Полацк - Невель. Некалькі паездкаў у Полацк у форме чыгуначніка пацвердзілі магчымасць размяшчэння тут людзей "Вахляжа" і дазволілі зрабіць малюнкі мастоў, зарыентавацца ў сістэме аховы чыгункі. Можна было прыступаць да правядзення дыверсійных акцыяў, але перашкаджала тая ж самая прычына, што і на другіх участках - не было выбуховых рэчываў. Каб не сядзець склаўшы рукі, вырашылі пачаць сабатаж на чыгунцы пры дапамозе механічных пашкоджанняў чыгуначнага палатна.

Ад ліпеня да верасня групы трохкутніка "Б" 10 разоў разбуралі палатно, сцягвалі рэйкі і прыкладна столькі разоў спілоўвалі слупы ваенных тэлефонных лініяў.

3 цэнтра па-ранейшаму звесткаў не было, міны ніхто не дастаўляў.

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамшаў Ежы Банасікоўскага: "Наш энтузіязм, гэта значыць мой і "Кшэменя", быў паралізаваны адсутнасцю сувязі з Мінскам, Лідай і Варшавай. Восенню 1942 г. нечакана заявіўся на "маліну" ў Місьніках Януш Скальскі ("Пеця Вагін"). Ад яго даведаўся пра кадравыя перастаноўкі ў Мінску і Лідзе. 3 большага я прадставіў яму нашу сітуацыю і папрасіў наладзіць больш цесныя кантакты з кіраўніцтвам 4-га ўчастка, даставіць выбуховыя матэрыялы і аказаць фінансавую дапамогу. Былі мы без грошай, жылі за кошт патрыятычна настроеных нашых гаспадароў. Януш паехаў. Далейшы збег выпадкаў у Мінску не дазволіў яму аднавіць з намі кантакты. Мы паранейшаму заставаліся ў адзіноце, адсечаныя ад цэласці "Вахляжа".

Тым часам я пабываў з "Кшэменем" у Полацку, каб пераканацца ў праўдзівасці рапартаў нашых чыгуначнікаў. Адсутнасць кантактаў з цэнтрам дзейнічала нам на нервы. Жылі ў прадчуванні нядобрага. Пачалі шукаць нашых калегаў з 5-га ўчастка. Два разы пабывалі ў Латвіі. Пятрусь Кшэмень у пошуках кантактаў з 5-ым участкам дабраўся да Даўгаўпілса.

На жаль, на такія кантакты мы не выйшлі. Пачалі шукаць кантакты з мясцовай сеткай АК.

Беларуская паліцыя папярэдзіла, што данясе на нас немцам.

Вырашылі любой цаной дабрацца да Вільні, каб на месцы даведацца, што сталася з "Вахляжам". У пошуках кантактаў з мясцовай АК выявілася, што ўжо доўгі час знаходзімся пад яе наглядам, тыя падазравалі нас правакатарамі і нават хацелі ліквідаваць.

Пасля многіх намаганняў устанавілі кантакт з Вільняй, у выніку шчаслівага збегу акалічнасцяў (мяне пазнаў па фотаздымку маёр Ярэма*, пазнейшы мой начальнік), справа пайшла латва. Мы атрымалі новыя фальшывыя дакументы і загад з'явіцца на даклад да Вілька**, камандуючага акругі АК".

* Чэслаў Дэмбіцкі.

** Аляксандр Кжыжаноўскі.

Між іншым у сваім рапарце ў цэнтр маёр Рэлішка ўпікаў "Мундка" за самавольную адлучку і невыкананне даручанага задання. Справа гэтая дыскутавалася паміж імі ў пасляваенны час, але, вядома, кожны з іх застаўся пры сваёй думцы. Што датычыць трохкутніка "Б", то ні штаб "Вахляжа", ні кіраўніцтва 4-га ўчастка чамусьці не захацелі (ці не змаглі) выкарыстаць падрыхтаваную "Мундкам" і "Кшэменем" групу для дыверсіяў, намаганні мясцовых барацьбітоў засталіся нявыкарыстанымі.

Прыкладна такі самі лёс напаткаў базу ў Гродне. У кастрычніку 1942 г. яна канчаткова страціла сувязь са штабам "Вахляжа" і пачала дзейнічаць па ўласнай ініцыятыве. Былі створаныя дзве дыверсійныя групы. Першая акцыя прайшла пад кіраўніцтвам Казіміра Маркоўскага - узарвалі рэйкі на лініі Гродна - Маладзечна, выкарыстаўшы куплены ў немцаў па спекуляцыі тратыл. Быў пушчаны пад адхон нямецкі эшалон і на паўсутак спынены рух цягнікоў.

У канцы лістапада і пачатку снежня гэтая ж група ўзарвала паравоз і некалькі вагонаў з вугалем і дровамі пад Лідай. Другая група, узначальваная Янам Аўчарэкам, выканала падобную дыверсію на чыгунцы Гродна - Вільня, ля станцыі Парэчча.

Зімой 1942/43 гг. у сувязі з адсутнасцю кантакту з цэнтрам Гродзенская база спыніла сваё існаванне. Дыверсійныя групы прадаўжалі дзейнічаць, асабліва актывізаваліся з прыходам вясны. Большасць людзей заставалася ў горадзе, а частка выйшла ў лес пад Парэчча і стварыла там невялікі партызанскі атрад, якім кіраваў Бярнард Гжывач ("Бэрка"). Пачыналася новая старонка ў гісторыі Арміі Краёвай на Беларусі - партызанская.

Нам думаецца, няўважлівасць кіраўніцтва "Вахляжа" да гродзенцаў тлумачыцца звычайным чыноўніцкім бюракратызмам. Рукі не даходзілі.
Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments