Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

224. Создание и разгром резидентуры Вахляжа в Минске в декабре 42г. Крах всего "4-го участка Вахляжа

После коррумпирвоаного "Медведя" 4-й уасток Вахляжа возглавил забравший у него остатки кассы майор. Но вскоре и его руководство заподозрило в растрате денег и он тоже сбежал в конце сентября 42г. в ту же самую радикальную группку, которая противостояла даже АК, куда сбежал перед ним при подобных же обстоятельствах "Медведь". Фантастическая история. Наиболее важный "участок" Вахляжа.

После бегства этого второго уже начальника 4-го участка 4-й участок в октябре 42г. возглавил новый начальник, который перенес свою "ставку" из городка Лида на западе Беларуси в Минск. Было решено  сделать Минск базой для диверсионной деятельности восточнее старой границы.

Кто планировал диверсионную деятельность Вахляжа - уму не постижимо. От стратегии до тактики - какой-то абсурд. Минск - столица гебитскомиссариата - ьбаза для дитверсионной деятельности на чуть ли всем востоке Беларуси. Командир диверситонной сети прибываает в незнакомый ему непольский город, чтобы руководить диверсионной сетью в регионе. не в лес, не на болото, в город, где контроль как нигде... Даже рельсовые мины и рация "пинского" Вахляжа в доме в Давид-Городке, стоящем далеко от ж\д - и то менее абсурдно. 450 кг взрывчатки, как-то доставленной в Минск складирвоать в одном месте (!). Так с октября 42г. готовились к диверсионной деятелньости весною 43г. Вокург Минска партизан к концу 43г. было тысяч 20-30. несколько аоентурных сетей. В окружении Кубе из 150 чел. местной обслуги ок. 50 были завербованы для разведки и убийства Кубе тремя разными совесткими структурами. И в такой город прибывает с запада челок 30 поляков, чтобы создать тут базовую точку для диверсионнйо работы. И своего начальника сюда приятгивают. Достаточно было просто договориться с совестким командованием и получить участок для диверсий, нормальных совестников, разведку, снабжение, связь, нормальное взаимодействие в случае карательных акций немцев... Аргументирвоать конечно надо было, почему АК действует восточнее старой границы...

Значит, уже в ноябре 42г. полякивзяли курс на  расширение минской сети на Оршу, Борисов, Бобруйск даже на Смоленск. Все 0- без координации с совсетким подпольем. Вахзляж уитрился начать диверсии вокруг Минска на ж\дд без координации с местными партизанами. Это его и погубило: явившись взрывать рельсы полськие подрывники напоролись на местную полицию искавшую недавно взорвавших ж\д примерно в этом же месте совсетких партизан. на первом же допросе один из полських дивесрантов сдал всех остальных. Немцы сразу арестовали почти весь Вахляж включая руководство всем его "4-м участком". Так в декабре 42г. 4-й участок Вахляжа и был уничтожен. 

Примерно одновременно с уничтожением вахляжа на Полесье. Чуть раньше, правда. Группы Вахляжа между Гродно и Витебском были без связи с руковолдством и фактически вели стихийную борьбу уже где-то с октября. как раз с момента ухода нового главы 4-м участком в Минск. Присланные из Британии "тихотемни" также либо погибли либо были арестованы.

У минского Вахляжа была также взята радиостанция американского производства и захвачены шифры (!)

Впрочем, небольшие остатки Вахляжа существовали в Минске вплоть до февраля 43г. Даже, выходит, готовили совместно с совсетким подпольем освобождение своих из Минской тюрьмы, как это было удалось в Пинске.

Предельно странная история в таком изложении:
- планирование - абсурдно
- однако 4 подгтволенных британцами "тихотемных", включая немалого по званию и опыту офицера - в Минске
- один предатель - боевик-диверсант, посылаемый на взрывы ж\д выдает десятки человек, вклбючая руководство всего важнейго "участка". Почему он знает так много?
- материальный ресурс резидентуры - не рассредоточен.
- ключ к шифрам и рация попадают в руки немцев.
- зимой 42-43гг. остатки поляков сотрудничают с 2совесткитми офицерами", пытаясь освободить своих из тюрьмы. было ли сотрудничество рангьше?
- известно, что польскому "подполью" помогал высокопоставленный белорусский коллаборнат Ивановский.
- примерно одновременно с арестом костяка полського подполья в декабре 42г. аретован и быстро расстрелян духовный и политический лидер белорусских националистов-коллаборантов ксендз Гадлевский, который вел тайную дипломатию с совесткими партизанами и, видимо, искал контактов в англичанами на предмет совместной обрьбы против немцев.
- в конце 42г. в Минске, вроде, расстреляны десятки немецких офицеров по обвинению в  подготовке некоего заговора.

Странная история. Польская плохая организация и низкое качество офицерского корпуса в то время - хорошо известны. Но ведь поляки были не сами по себе, за ними была еще и совсем иная, чем они, Британия... Хочется верить, что у польского провала в Минске было более глубокое объяснение, чем непрофессионализм и авантюризм.

В интересующем меня контексте - "украинские коллаборанты" - история с неудачной деятельностью в крахом 4-го участка Вахляжа имеет интересный аспект. выходит, Шухевич имел рядом с собою в Минске, Витебске, полоцке, орше, пока служил в Лепеле - подготовительнуюработу польско-британской сети с большими амбициями в плане диверсий и политики. Эта сеть была слабой и пос равнению с совсеткими партизанами - почти незаметной. Но эта сеть обаладла связью с Британией, радиостанциями, костяк ее кадров составляли подготовленные в Британии "тихотемни". К моменту реального создания УПА в начале 43г. Полесье и почти вся Беларусь были свободны от серьезных полських подпольных структур. как раз к  моменту начала деятелньсоти УПА в феврале 42г. Вахляж был немцами разгромлен. А собственно постанческие структуры АК еще не развернулись. Для создания УПА относительно момент был самый что ни есть подходящий. ВАахляж был ращзгромлен немцами и ликвидирован Армией Крайовой в это время везде, в т.ч. и в ЗУ.



***

Я. Сямашка - Армія Краёва на Беларусі. Частка IІ. Пад знакам канцэпцыі "двух ворагаў"
"Вахляж". Участак IV. Мінская трагедыя
Восенню 1942 г. пачалося асталяванне трохкутніка "А" з базай для вылазкаў у Мінску. Першы кур'ер з Варшавы, які па заданню маёра Рэлішкі ўпершыню пабываў у акупаванай беларускай сталіцы, быў Пётр Моська. Як мы памятаем, сваю першую выправу на Беларусь ён зрабіў амаль год таму па трасе Малкіня - Гродна - Ваўкавыск - Баранавічы - Гарадзея - Мінск. Успамінаў пра тое першае падарожжа Пятра не засталося. Вядома толькі, што яму ў Мінску не ўдалося завязаць ніякіх кантактаў. Але ў архіве Ваенна-гістарычнага інстытута ў Варшаве захоўваецца рапарт (май 1942 г.) аднаго з кур'ераў "Вахляжа' (прозвішча невядома), які прыязджаў у Беларусь праз паўгода пасля Моські.

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 рапарта невядомага кур'ера АК. "За Стоўбцамі пачынаецца іншы свет. Дарога з цвёрдым пакрыццём абрываецца і аж да Койданава, першай савецкай вёскі (мястэчка.- Я. С.) здаецца зусім дзікім, незаселеным краем, сярод густых некранутых бароў. Для паездкаў на аўтамабілі дарога ні ў якім разе непрыгодная. Па абодвух яе баках ляжыць суцэльная сцяна разбітай, пакрытай іржою нямецкай тэхнікі. Гэта адрэзак дарогі рабіў найбольшае ўражанне - яе з пункту гледжання на акаляючы пейзаж, так і з пункту гледжання на мажлівую сустрэчу з партызанамі. Пра існаванне апошніх нас папярэджвалі на кожным кроку. Калі мы пыталіся ў нямецкіх паліцэйскіх патрулёў, ці бяспечная дарога, адказ быў заўсёды нязменным: рознае оывае, будзьце ўважлівымі

Пад Койданавам выбраліся, нарэшце, з лесу... Краявід змяніўся цалкам, мы ўбачылі агромністыя, узгоркавыя, бязлесныя абшары. Межаў няма нідзе. Пачауся край калгасаў, зямля не ведае ні межаў, ні граніцаў. Аж да лініі гарызонту цягнуцца палеткі, маркотвыя, апусцелыя і закінутыя...

Аднак сустрэча з мурамі Мінска была самай неспадзяванаю, прыгнёткаю. Ужо пры ўездзе ў горад, на першых слупах віселі трупы людзей. Першая напатканая наш плошча таксама была "аздоблена" вісельнікамі. На ажыўлены, рухлівы, гаваркі натоўп рынку глядзелі з вышыні васковыя, бяскроуньія твары павешаных.

Усе замучаныя былі адзеты па-цывільнаму, выглядалі падобнымі на сялянаў, ля ног кожнага з іх была прымацавала абява, што такая смерць напаткае кожнага, хто паспрабуе перашкаджаць пераможнай барацьбе немцаў. Подпіс - гестапа. Як мы пазней даведаліся, павешаныя былі партызанамі Мясцовая газета паведамляла, што ў той дзень павешана 30, а расстраляна 120 злоўленых партызанаў. У Мінску ўсе былі перакананыя, што ніводзін з павешаных не ўдзельнічаў у партызанскім руху. Узялі першых папалых, каб тэрарызаваць народ.

Мінск да вайны налічваў за 200000 жыхараў. Сёння ад іх не засталося і паловы. Горад знішчаны амаль цалкам: з мураваных жылых дамоў засталося некалькі сотняў. Цэнтр зруйнаваны з зямлёй, уцалелі ўсяго дзве цэрквы і некалькі здаравенных, сучасных бальшавицкіх гмахаў, у тым ліку 9-павярховы будынак урада, дзе размяшчаюцца цяперашнія нямецкія адміністрацыйныяя ўстановы, цудоўны гмах нацыянальнай оперы і некалыа вялікіх фабрычных будынкаў. На фоне велізарнай пустэчы руінаў і папялішчау гэтыя ўцалелыя вялізныя будынкі, узведзеныя з шырокім урбаністычным размахам, пакідаюць асабліва моцнае ўражанне.

Непарушнымі засталіся прадмесці Мінска з тысячаў маленькіх, драўляных хатаў-развалюхаў. Стан прадмесцяў роспачны. Кіламетрамі цягнуцца балоцістыя вуліцы, абстаўленыя пахіленымі хаткамі з дзіравымі стрэхамі, дзе-нідзе з рэшткамі агарожы, без брамаў, часта без шыбаў у вокнах. Ля дамоў няма агародаў, такое ўражанне, што насельніцтва Мінска не ведае, што такое кветкі...

Цяперашні Мінск уяўляецца адзіным велізарным ваенным лагерам. Многа немцаў-вайскоўцаў, цывільных немцаў нябачна. Пануюць законы ваеннага часу.

Расстрэлы за дробязь - звычайная рэч. Каменданцкая гадзіна пачынаецца ў 9 вечара. Ночы неспакойныя, пастаянна даносіцца страляніна. Бальшавіцкіх самалётных налётаў на горад даўно не было".

Тым не меней на знішчаны і зруйнаваны горад восенню 1942 г. была сканцэнтравана асаблівая ўвага штабістаў "Вахляжа". "Абжыванне" Мінска праходзіла насуперак волі маёра Рэлішкі і, не выключана, без яго ведама. Пляма недаверу, якая лягла на палкоўніка "Мядзведзя", закранула і невінаватага Рэлішку. Тым больш што ён, знаходзячыся ў Лідзе, напісаў абшырную грунтоўную рэляцыю на адрас кіраўніцтва. Яна вызначалася выразным крытычным тонам да дырэктываў штаба, адкрытым пажаданнем абмежавацца толькі лакальнымі акцыямі, патрабаванні варшаўскага кіраўніцтва, на думку маёра, вынішчвала сілы ўчастка. Ды і выканаць заданні было проста немагчыма. Гэтая рэляцыя, вядома, прыйшлася не да спадобы камандаванню "Вахляжа", і лёс маёра быў прадвызначаны.

У канцы верасня 1942 г. у Ліду наляцела камісія на чале з самім "Доктарам". Фармальны повад - фінансавая рэвізія. Ад маёра Рэлішкі дамагаліся квітанцыяў, расходнай кнігі і г. д. Канешне, весці такую "бухгалтэрыю" ва ўмовах канспірацыі было проста дурасцю. Рэлішка не змог абвергнуць прад'яўленыя абвінавачванні. Як і папярэднік, палкоўнік "Мядзведзь", ён папоўніў шарэнгі НСЗ - Нацыянальных узброеных сіл.

У часе Варшаўскага паўстання адважны маёр камандаваў брыгадай НСЗ. Пасля вызвалення Польшчы яго арыштавала поль-ская служба бяспекі. Дзякуючы намаганням групы жыдоў, якіх ён вызваліў у часе паўстання і сфарміраваў з іх гаспадарчы ўзвод у сваёй брыгадзе, оыў адпушчаны на свабоду. Удзельнічаў у антыкамуністычным падполлі. Восенню 1945 г. камандаванне НСЗ паслала яго на Захад для ўстанаўлення кантактаў з Нацыянальнай партыяй. Жыў у Швецыі, Англіі, а затым асеў у Канадзе. Памёр у 1956 г.

Аднак вернемся да падзеяў 1942 г. Трохкутнік "А" штаб "Вахланка" хацеў абсталяваць людзьмі, якім верыў бязмежна. Перш-наперш - "ціхацёмнымі".

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў Станіслава Янкоўскага ("Агатона"): "Удалая распазнаўчая акцыя, праведзеная пад кіраўніцтвам "Джуля" (маецца на ўвазе аперацыя пад кодавай назвай "Мінскі кірмаш. - Я. С), дала польскаму боку аргументы для размоваў з саюзнікамі ў Лондане. Здавалася, што АК будзе здольна выконваць дыверсійныя акцыі ў прыфрантавой паласе. Але далейшае развіццё падзеяў паказала, наколькі памылковай была высокая ацэнка.

Вырашылі стварыць дыверсійныя групы на найважнейшым, 4-ым участку "Вахляжа", у накірунку Баранавічы - Мінск - Орша. Гэтую работу даручылі "Джулю' і "Марыі". Яны павінны былі ехаць у якасці будаўнічых тэхнікаў, таму, будучы архітэктарам, я стараўся пазнаёміць іх з азамі новай прафесіі. Падрыхтаваў дакументы, дамовіліся пра кантакты праз "цётку Антосю" на выпадак, калі б чаго ад мяне патрабавалі. Сустракаліся, успаміналі час, праведзены ў ІІІатландыі, курсы "ціхацёмных". Але думкамі абодва былі ўжо там, у прыфрантавым тыле. Пад час апошняга спаткання - у бары "То Ту" на Брацкай - Джуль пазнаёміў мяне з прыгожай, чорнавалосай дзяўчынай, Данутай Рыльскай, якая там працавала афіцыянткаю.

- Дануся, мая жонка.

Выехаў ён назаўтра".

Замест Зыгмунта Рэлішкі начальнікам 4-га ўчастка быў прызначаны "ціхацёмны" маёр Тадэвуш Сакалоўскі ('Троп"). Ён адразу перанёс штаб-кватэру ўчастка з Ліды ў Мінск, пачаў безупынна курсіраваць па лініі Баранавічы - Ліда - Варшава, каб найхутчэй падрыхтаваць участак вядзення баявых акцыяў. Але галоўную ролю ў ягоным асталяванні ў Мінску сыгралі не "ціхацёмныя", а даўнішні сябра Рэлішкі інжынер Ян Кашарскі ("Белы"). Іменна з яго дапамогаю ўдалося ўкараніць у фірмы, якія падпарадкоўваліся арганізацыі Тодт, першую шматлікую групу (15 чалавек) жаўнераў "Вахляжа", выехалых ў Мінск.

Сярод іх былі Станіслаў Касьцеляк, Максіміліян Янчэўскі, Міхаіл Бубен, былы марак Пінскай флатыліі Міхал Захарчук, Уладыслаў Сасноўскі, паручнік Стэфан Дэрферт, капітан Шчэньсняк. Вядомыя толькі псеўданімы некалькіх групоўцаў: паручнік "Бук", "Барс", "Збышак", "Храпак", "Уладак", Эдак", Войтак". "Іго". Ад аднаго з 15 у спіску не захавалася ні прозвішча, ні псеўданіма.

Шчэньсняк быў па прафесіі тэхнік-дантыст і збіраўся адкрыць у Мінску зубны кабінет. У канцы лістапада 1942 г. у горадзе замацаваліся 50 жаўнераў "Вахляжа", прычым 40 з іх былі перакінутыя з Генеральнай губерні, у тым ліку "ціхацёмныя" маёр "Троп", капітан "Мак" (ён жа "Джуль"), ротмістр "Міра", паручнік "Сосна", капітан "Рыба".

Большая частка працавала ў арганізацыі Тодта. Насілі нямецкую ваенную форму, праўда, без знакаў адрознення, з жоўтай павязкай на рукаве, на якой чорнымі літарамі было напісана: "Im Dienst der Deutschen Wermacht". Пасяліліся ў начлежных бараках, якія ахоўваліся ўзброенымі вартаўнікамі Тодта. Гэта стварала пэўныя нязручнасці ў сувязі з выхадамі на дыверсійныя заданні. Пачалі думаць як перабрацца на прыватныя кватэры. Дзякуючы шчодрым паднашэнням аднаму з упраўляючых мінскай арганізацыі Тодта інспектару Гомберту, атрымалі дазвол на ўладкаванне па-за баракамі нямецкай ваенізаванай будаўнічай фірмы. Кватэры ў Мінску памагла шукаць знаёмая мінчанка Ліда Тычына.

Пасяліліся ў раёне Грушаўкі, непадалёку ад чыгункі, побач з тутэйшым чорным рынкам пад назвай "Суражскі базар", на вуліцах Грушаўская, Пакгаўзная, на 2-ім Грыгор'еускім завулку. У асноўным іх прытулілі аселыя тут яшчэ з дарэвалюцыйных часоў сем'і палякаў і дружныя з імі сем'і беларусаў. Жылі ў малых, драўляных, напаўразваленых доміках Арцішэўскіх, Асіноўскіх, Матавільцаў, Навумчыкаў.

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў Станіслава Янкоўскага ("Агатона"): "У прыфрантавой паласе, нашпігованай жандармерыяй і гестапаўцамі, дзе кожны цывільны чалавек выклікаў падазрэнне, адзіным спосабам легалізацыі была праца прыбылых з Варшавы жаўнераў "Вахляжа" ў польскіх фірмах, якія вялі будаўніча-транспартныя работы для немцаў Працаўнікі гэтых фірмаў хадзілі ў нямецкіх мундзірах, што дазваляла закватараваць у Мінску, перамяшчацца без абмежаванняў па легальных дакументах. Інжынер Кісялеўскі, кіраўнік адной з такіх фірмаў, які супрацоўнічаў з АК, згадзіўся пакрываць іх канспіратыўную дзейнасць.

"Джуль" і "Міра" спачатку жылі ў бараках фірмы, работнікамі якой афіцыйна лічыліся. Аднак сумеснае пражыванне са шматлікай групаю людзей, сярод якіх былі тайныя нямецкія агенты, перашкаджала справе. "Джуль" ("Мак") пераехаў на кватэру да дзвюх полькаў - сясцёр Арцішэўскіх, пражывалых у драўлянай халупе на Рыгораўскім завулку, ля вялікай і шумнай базарнай плошчы.

Усе яны вядуць разведвальную работу, ствараюць дыверсійныя групы па-за Мінскам, збіраюць зброю, арганізуюць дыверсіі. Устанаўліваюць кантакты з савецкімі партызанамі з Налібоцкай пушчы, спрабуюць узгадніць акцыі".

Некаторыя з гаспадароў, якія далі прытулак жаўнерам "Вахляжа", напрыклад Кацярына Асіноўская і Цэцылія Матавілец, былі звязаныя з дзейнічалай у Мінску пад кіраўніцтвам Яўгена Сняжкова савецкай разведвальнай групаю. Прафесар Цэзарый Хлябоўскі, спа-сылаючыся на рапарт капітана "Міры", піша, што цераз іх былі спробы ўстанавіць кантакты з беларускімі падпольшчыкамі і партызанамі. На рубяжы верасня і лістапада пры пасрэдніцтве Кацярыны Асіноўскай дайшло да спаткання капітана "Мака" ("Джуля") з кіраўніком савецкай дыверсійнай групы. Абодва бакі ўзаемна праінфарміравалі пра свае намеры, дамовіліся, што будуць папярэджваць адны другіх пра месца і час планаваных дыверсійных акцьіяў, каб пазбегнуць дубліравання і няшчасных выпадкаў. Гэты факт Яўген Сняжкоў пацвердзіў пры сустрэчы з Хлябоўскім у снежні 1966 г. у Мінску.

За разгортваннем дзейнасці "Вахляжа" ў Мінску пільна назірала рэзідэнт польскай разведкі далёкага радыуса дзеяння, ужо знаёмая нам па гродзенскай канспірацыі 1939 г. Гражына Ліпіньска ("Данута"). Яна, не забудзем, па пратэкцыі бургамістра Вацлава Іваноўскага працавала ў гарадской управе. Яе загадзя папярэдзіў цэнтр, і мінская група "Вахляжа" папала ў поле зроку рэзідэнта з самага пачатку існавання. У верасні 1942 г. з "Данутай" сустрэліся ротмістр "Міра" і капітан "Мак". Вопыт "Дануты" за час паўгадовай разведвальнай дзейнасці на гэтай тэрыторыі, а таксама доступ да нямецкай адмінстрацыі і беларускай управы вельмі прыгадзіліся "Вахляжу". Бо не заўсёды прыбылыя з Варшавы ці дэсантаваныя з Англіі людзі патраплялі прыстасавацца да новых, надзвычай складаных мінскіх варункаў пражывання, мала што ведалі практычнае.

У канцы кастрычніка - пачатку лістапада ў Мінск пачала прыбываць на аўтамабілях арганізацыі Тодта ўзрыўчатка. Адну партыю выбуховых матэрыялаў удалося перакінуць з Варшавы сюды паветраным шляхам. Нямецкі бамбардзіроўшчык Ю-52, адрамантаваны на Варшаўскім авіярамонтным заводзе, ляцеў на франтавы аэрадром з прамежкавай пасадкай у Мінску. Закамуфляваная "пасылка" , надзейна прыстроеная на борце самалёта - з дазволу немцаў - удала прыбыла да месца прызначэння. Тут яе забралі паручнікі Дэрферт ("Стэфан") і Касьцеляк ("Ясень"). Словам, назапашванне зброоі і выбуховых рэчываў ішло поўным ходам.

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў Станіслава Янкоўскага ("Агатона"): "Былі цяжкасці з хаваннем зброі і выбуховых матэрыялаў. "Джуль" вырашыў зрабіць для іх схрон на паддашку свайго жылога пакоя. Працуючы электраманцёрам на аэрадроме Мінск - Паўднёвы, "Джуль' за некалькі кілаграмаў саланіны атрымаў дазвол разабраць для абагрэву ўласнае кватэры напаўразвалены невялікі драўляны барак. Надыходзіла зіма, для такой руплівасці былі падставы.

Ён аддаў дрэва для абпалу сваім гаспадыням, сёстрам Арцішэўскім, дапамог ім злажыць паліва на гарышча. Стала звычайным, што перад кожным "службовым" выездам пан Сташэк Карпіньскі (пад гэтым прозвішчам капітан Богдан Пёнткоўскі працаваў у Мінску.- Я. С), далікатны, ветлівы кватарант, рыхтаваў са сваімі калегамі запас дроў для гаспадыняў, распілоўваў дошкі і бярвенне. Пад выглядам хатняй работы паступова стваралася абсталяванне для прэпаравання мінаў. Гестапа не хутка знойдзе там 30 пісталетаў, больш тысячы патронаў, 450 кг выбуховых матэрыялаў (у тым ліку 50 кг англійскага пластыку, скінутага на парашуце), некалькі дзесяткаў гранатаў і мінаў з запозненым запальнікам для размяшчэння ў чыгуначных вагонах. Увесь крапатліва сабраны "Джулем" арсенал".

Тым часам паміж "ціхацёмнымі", якія складалі кіроўнае ядро ўчастка 4, паміж кіраўніком участка "Тропам" і "старыжыламі" мінскай канспірацыі "Макам" ("Джулем") і "Мірам" пачаліся спрэчкі, як быць далей. "Троп" настойваў на неадкладнай актывізацыі дыверсіяў. Два апошнія ведалі пра рашэнне камандавання распусціць арганізацыю, меркавалі, што пераход да актыўных дзеянняў прывядзе да правалу; меркавалі паступова ўжывацца ў асяроддзе, разгаліноўваць канспіратыўныя ячэйкі і перанесці пачатак баявых дзеянняў на вясну 1943 г. - ужо ў рамках новай дыверсійнай арганізацыі.

У такой сітуацыі маёр "Троп" вырашыў пазбавіцца ад непажаданых паплечнікаў-апанентаў. У канцы кастрычніка паслаў "Міру" ў Варшаву для падрыхтоўкі новай групы людзей, а калі той 22 лістапада вярнуўся назад, адразу накіраваў яго ў Слуцак з заданнем арганізаваць там дыверсійную базу.

"Мак" ("Джуль") атрымаў загад ехаць у Нясвіж за новай партыяй узрыўчаткі. Менавіта ў той час, 24.11.1942 г., незадаволены "Міра" абхадным шляхам высылае напаўасабістае пісьмо "Доктару", у якім наракаў на свайго камандзіра за некампетэнтны падбор кадраў і прасіў пра назначэнне ў Мінск "Панурага" і "Чаркі".

"Троп" тым часам сам, без абодвух праціўнікаў актыўных дыверсіяў, пачаў дзейнічаць рашуча.

БЬІЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў Януша Скальскага ("Пеці Вагіна"): "Дзесьці ў палове лістапада гаварыў мне "Мак"... што Лондан жадае ўзмацнення дыверсійных акцыяў на карысць рускіх, жадае, каб мы выявілі большую актыўнасць. Напэўна, англічане хацелі паказаць расіянам, што іх дыверсійныя каманды ў тыле нямецкага фронту дзейнічаюць актыўна. Бо гэтае актыўнасці, як казаў мне "Мак", вельмі дамагаліся рускія... Гэта быў сталінградскі перыяд... Падобна "Троп" хацеў адразу актывізаваць дыверсійную работу. Гэтаму супраціўляўся "Мак", ён хацеў арганізаваць базы ў Бабруйску, Слуцку, Барысаве і Смаленску. Лічыў, адзіночныя выбухі на рэйках дадуць нямнога, трэба працаваць усёй арганізаванай сеткаю. Дадатковым фактам нашай сціхасці было тое, што мы не мелі камплектаў "левых" дакументаў, па якіх можна было перамяшчацца па тэрыторыі.

Нягледзячы на гэта, "Троп" прагнуў акцыі. Было вырашана, што мы пачнём працаваць на адрэзку Мінск - Смаленск у рухомых групах, якія будуць выкідвацца з аўтамабіля. Рэгулярна, праз некалькі дзён, у Смаленск павінна была ехаць грузавая машына па паперах Баўлейтунга, у ім выязджалі б з Мінска 3-4 групы. Аўтамабіль меўся ехаць ноччу, выкідваць па дарозе групы, прызначаныя для правядзення акцыяў.

Грузавік даязджаў бы да Смаленска, паварочваў назад і на досвітку забіраў бы групы пасля выканання акцыяў.

Задума вар'яцкая, але на практыцы яе можна было ажыццявіць, калі ўлічыць, што немцы пры наступленні змроку не паказвалі на шашы носа, а паперы Баўлейтунга былі надзейныя і не маглі выклікаць падазрэнняў. Такі аўтамабіль я павінны быў у палове снежня загнаць у Варшаву, каб яго адпаведным чынам падрыхтавалі.

Аднак "Троп" нецярплівіўся. Прыняў рашэнне пра выхад баявой групы на лінію Мінск - Барысаў уночы з 3 на 4 снежня. Група ў складзе трох чалавек: капітан "Рыба", "Мірэк" і "Пеця Вагін", гэта значыць - я, узарвалі поезд каля Плісы і дакладна ў 24 гадзіны далажылі пра вяртанне. Гэта была самая дзіўная група, у якой мне даводзілася браць удзел. Пайшлі мы на рэйкі ў нямецкіх мундзірах, без якіх-небудзь дакументаў... Гэта была гульня са смерцю. Поспех групы пацвердзіў тэорыю "Тропа", які праз некалькі дзён вырашыў паўтарыць акцыю пад Ратамкаю, у 9 км ад Мінска. Прыняў рашэнне індывідуальна, бо ў той час у Мінску не было "Мака", "Міры", "Рыбы" і Смольскага".

Група, у складзе якой былі "Дрэўнікоўскі" (прозвішча невядома), Юзэф Вікторэк і Войцех Роса, аказалася менш вопытнай, недасведчанай. Дыверсія не задалася. Група наранку са ўсім сваім ладункам прыйшла на станцыю Ратамка, каб вярнуцца цягніком у Мінск, бо ў 8.00 павінны быць на ранішняй паверцы ў сваёй фірме. Ніхто з іх не ведаў, што тае самае начы савецкія падрыўнікі за некалькі кіламетраў адсюль пусцілі пад адхон нямецкі ваенны эшалон, і з самага рання нямецкая палявая жандармерыя вяла пошук падрыўнікаў. "Вахляжаўцаў" затрымалі ў Ратамцы з усімі мінамі, толам.

Роса ўцёк, а "Дрэўнікоўскага" і Вікторэка арыштавалі. На першым жа допыце-збіванні "Дрэўнікоўскі" пачаў выдаваць усіх, каго ведаў. На працягу некалькіх дзён у рукі немцаў трапілі 17 чалавек з "Вахляжа", у тым ліку ўсё кіраўніцтва 4-га ўчастка, і сярод іх чацвёра "ціхацёмных", а таксама інжынер Юльян Кісялеўскі, 40 работнікаў яго фірмы, усяго каля 70 чалавек.

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 рапарту Багуслава Галанта ("Зніча"): "Даехалі мы разам да Мінска (з Нясвіжа "Мак" вярнуўся ў суправаджэнні Галанта, Карчэўскага і Нуркевіча. -Я. С.) і падаліся на маліну" да "Мака"" Мы не чулі, як пад"ехалі аўтамабілі гестапа з прыглушанымі маторамі. Гестапаўцы ўварваліся ў пакой з ускінутымі пісталетамі Мы з сабою зброі не мелі (такі быў загад для Вахляжа" ў Мінску). Пасля вобыску нам дазволілі апусціць рукі. Вялікую цікавасць у гестапаўцаў выклікала прывезеная намі паклажа. Вывернулі рэчавыя мяшкі і знайшлі выбуховыя матэрыялы. Адзін з іх выцягнуў запальныя шнуры і спытаўся: "Што гэта? Першым адазваўся "Мак", паясніў, што гэта электрапровад, а сам ён па прафесіі электрык.

Такім чынам выскародны "Мак" узяў на сябе тое, што магло абцяжарыць маю віну, засцярог мяне з самага пачатку і пасля, у час допытаў, ад катаванняў у гестапа".

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў Станіслава Янкоўскага ("Агатона"): "Цвёрдым застаўся "Джуль" да канца. Вытрымаў здзекі і катаванні, нікога не выдаў з асталых на свабодзе. Абараніў нават сваіх гаспадыняў, сясцёр Арцішэўскіх, бо запэўніваў гестапа, што "хозяйка" нічога не ведала пра склад зброі на падцашку.

Паверылі. Арыштаваны намеснік "Джуля" капітан "Рыба"- Вацлаў Заорскі, мой сябра і камандзір маёй батэрыі ў Францыі, а потым афіцэр разведкі 1-га артылерыйскага дывізіёна ў Шатландыі, пакончыў ў жыццё самагубствам. Калі яго прывезлі ў будынак СД, папрасіўся ў туалет і там, раней чым паспеў перашкодзіць пільнавалы яго эсдэман, разгрыз пілюлю з цыяністым каліем.

Арыштаваных жаўнераў "Вахляжа" дапытваў спецыяльна прысланы з Берліна высокі чын гестапа, таму што знойдзеныя англійская зброя і пластык указвалі сувязь мінскай групы з Варшаваю. Каб здабыць інфармацыю, катавалі ўсіх. Дарэмна! "Троп"- Тадэвуш Сакалоўскі, камандзір 4-га ўчастка, быў замучаны ў часе следства ў гестапа. "Джуль"- адзін з найболей абвінавачаных - вытрымаў мучэнні, не паддаўся".

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 тайнага данясення началыгіка паліцыі СД Остланда* штандартэнфюрэра СС (прозвішча неразборліва) рэйхскамісару, гаўляйтэру Лёзэ аб сітуацыі ў Мінску ад 15.12.1942 г.

* У адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем таго часу ў склад рэйхскамісарыяту Остланд уваходзілі генеральныя акругі - Беларусь,Літва, Латвія.

"Датычыць: польскай тэрарыстычнай групы "Кірунак" на Беларусі.

Як праінфармаваў мяне начальнік Паліцыі Бяспекі на тэрыторыі Беларусі, сіламі Паліцыі Бяспекі 7.12.1942 г. удалося раскрыць у Мінску тайную польскую арганізацыю. На дадзены момант з яе членаў арыштаваны 68 асобаў. Сярод арыштаваных знаходзяцца таксама і кіраўнікі арганізацыі Спадзяёмся на новыя арышты, асабліва ў іншых мясцовасцях Беларусі.

На цяперашні час устаноўлены наступныя дэталі і падрабязнасці

Раскрытая арганізацыя з'яўляецца польскай тэрарыстычнай арганізацыяй пад назвай "Кірунак", размешчана на ўсім польскім абшары Беларусі і Украіны. Сваю штаб-кватэру мае ў Варшаве, але кіруе ёю і фінансуе Лондан. Праўдападобна, у дадзеным выпадку мы маем справу з чыста ваенным фармаваннем. У Варшаве ў тамтэйшым галоўным адцзеле павінна знаходзіцца шмат польскіх парашутыстаў, яны і камандуюць усёй арганізацьіяй.

Гэтая арганізацыя ў асноўным асталявалася ў польскіх будаўніцкіх фірмах, якія працуюць на аэрадромах і на іншых ваенных аб'ектах. Яе падраздзяленні знаходзяцца ў Брэст- Літоўску, Слуцку, Роўна і ў Мінску, а таксама ў адным з гарадоў на поўдні Украіны, назва якога пакуль што невядома, павінна існаваць падобнае падраздзяленне. Акрамя таго, падгрупы ў стане фарміравання павінны быць у наступных гарадах: Вільня, Даўгаўпілс (мажліва, і ў Пскове), Барысаў і Бабруйск. Задачай гэтых арганізацыяў з'яўляецца - абарона граніцаў былой польскай дзяржавы.

Арганізацыя рыхтуе ўзрывы важных чыгуначных і камунікацыйных пунктаў на выпадак адступлення нямецкіх войскаў. Аднак іменна цяпер яна атрымала заданне весці дыверсіі на важнейшых чыгуначных лініях, каб унерухоміць пастаўкі на фронт. Патрэбна лічыцца з тым, што багата дыверсіяў у раёне Маладзечна - Заслаўе - Мінск, якія прыпісваюцца мясцовым бандам, былі зроблены іменна гэтымі групамі. (Дыверсіі зрабілі савецкія падрыўнікі.- Я. С).

У выніку прадпрынятых на гэты момант мераў знойдзены наступныя матэрыялы: 12 брэзентавых мяшкоў, у яюх змяшчаюцца па два гатовыя ўзрыўныя камплекты, 3 авальных кантэйнеры з запальнікамі і 7 бляшаных скрынкаў, у кожнай 4 шт. ракеты сігнальныя, 11 бляшанкаў з порахам (менш 30 кг), 2 бутэлькі ад гарэлкі з порахам, 1 бутэлька з калій-бромам, 8 "мышак" запальных (дапушчальна, англійскай вытворчасці), 11 электрычных запальнікаў, 6 адзіночных запальнікаў, 6 авальных скрынак з запальнікамі, 4 плоскія бляшаныя скрынкі з запальнікамі, 6 электрычвых ліхтароў, 7 рулонаў электрычнага кабелю, 3 кабелі з запальнымі капсуламі, 1 сумка з рознымі інструментамі для вырабу ўзрыўных прыстасаванняў, 4 скрынкі з ампуламі страфантыну і камфары, 10000 рэйхсмаркаў.

Акрамя таго, знойдзены і канфіскаваны спраўны перадатчык амерыканскай вытворчасці. Ключ да шыфра перадатчыка ў нашым распараджэнні Цяпер ён расшыфраваны.

Іншыя сховішчы выбуховага матэрыялу ў блізкіх і далёкіх ваколіцах Мінска нам вядомыя і будуць выяўленыя. 3 паказанняў арыштаваных вынікае, што ў тых сховішчах знаходзіцца, праўдападобна, таксама зброя".

Безумоўна, сведчыць Цэзарый Хлябоўскі назва, арганізацыі "Кірунак" - гэта не што іншае, як "Адрэзак" ці "Участак". Не прагучала і ў катаваннях сапраўдная назва арганізацыі - "Вахляж". Хоць у немцаў былі дадзеныя, што за ліквідаванай "пляцуўкай" у Мінску стаіць варшаўскі цэнтр і Лондан, у іх не было ўпэўненасці, што адтуль павётраным шляхам закідаліся людзі і дастаўлялася амуніцыя. У іх руках быў усяго адзін радыёперадатчык у Мінску. Галоўных каналаў сувязі з Генеральнай губерняй, асабліва з Варшаваю, нямецкай паліцыі выявіць не ўдалося.

19 студзеня 1943 г. з Варшавы ў Мінск выехалі два афіцэры - начальнік штаба арганізацыі маёр Стэфан Рыхтэр ("Тумры") і ротмістр "Міра" (пасля арышту ў старажытным Слуцку ён уцёк і ў канцы снежня дабраўся да Варшавы). Разам з паручнікам Стэфанам Дэрфертам і Тадэвушам Романам ("Тадзік Дужы") яны атрымалі загад вызваліць арыштаваных з Мінскай турмы. 6 лютага, за некалькі гадзінаў перад спробай вызвалення арыштаваных, немцы ўварваліся на кватэру маёра "Тумры". Іх выдаў стражнік-украінец, якога "вахляжаўцы" спрабавалі падкупіць для арганізацыі ўцёкаў. У часе схваткі загінуў сам маёр і паручнік Дэрферт. Адначасова праведзеная немцамі акцыя ў турме прынесла смерць маёру "Тропу", а таксама "Мірку" - Мірону Закерту-Акшаноўскаму. Астатнія загінулі пазней. Так што з 17 чалавек уцалелі толькі Казімір Смольскі ("Сосна"), Багуслаў Галант ("Зніч"), Казімір Хацянкевіч, а таксама Златавін, якім было наканавана спазнаць пекла канцлагераў, у тым ліку Асвенціму.

Гэты ўчастак кіраўнікі "Вахляжу" прызналі ліквідаваным і не перадавалі яго нікому, хоць, акрамя мінскай базы ў раёне Круляўшчызны, існавала сетка з некалькіх дзесяткаў чалавекаў, а таксама некалькі групаў і асяродкаў, дзейнічалых на Навагрудчыне.

Да сказанага варта дабавіць, ротмістру "Міры" пашанцавала ў другі раз. Ён пазбегнуў арышту. Кружною дарогаю смяляк дабраўся праз два тыдні ў Варшаву і пацвердзіў чуткі пра ліквідацыю 4-га ўчастка. Мінчанка Кацярына Асіноўская, уладальніца хаты, у якой пражывалі "вахляжаўцы", загінула ад рук немцаў у лютым 1943 г. за сувязь з польскім падполлем у Мінску. Загінула не адна яна, а сотні жыхараў Мінска.

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 рапарту АК у штаб вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Лондане пра страты ў Мінску ад 27.02.1943 г.: "У часе падрыхтоўкі баявой акцыі для вызвалення з турмы ў Мінску польскіх і савецкіх жаўнераў у сумеснай барацьбе з немцамі загінулі два польскія і адзін савецкі афіцэр".

ДЫВЕРСІЙНЫЯ АКЦЫІ "ВАХЛЯЖА" НА ЎЧАСТКУ 4, паводле Цэзарыя Хлябоўскага.

Па няпоўных даных, на ўчастку 4 было задзейнічана 155 чалавек.

Красавік-май 1942 г. Дыверсійная акцыя пад кодавай назвай "Мінскі кірмаш". Узрывы рэйкаў у раёне Мінска спецыяльнай групай, прыбылай з Варшавы.

25 чэрвеня 1942 г. Узрыў трох вагонаў з амуніцыяй на магістралі Краснае-Радашковічы.

16 ліпеня 1942 г. На станцыі Ліда ў цыстэрну з бензінам укінуты самаробны запальны зарад. Падпаручнік Януш Міхель і "Жаба" (прозвішча невядомае) з асяродка Бакшты-Юрацішкі. Вынік не распазнаны.

Ліпень-верасень 1942 г. Каля 10 механічных пашкоджанняў рэйкаў і прыкладна столькі ж тэлефонных лініяў групай трохкутніка "Б" падпаручнікаў Ежы Банасікоўскага і Пятра Матылевіча ў раёне Круляўшчызны, Глыбокага і Міёраў.

10 жніўня 1942 г. Сутыкненне двух ваенных эшалонаў у раёне Заслаўля ў выніку няправільнага пераводу стрэлкаў. Група асяродка Бакшты-Юрацішкі.

4 верасня 1942 г. Пушчаны пад адхон рамонтны цягнік на адрэзку Ратамка-Заслаўе. Група асяродка Бакшты-Юрацішкі.

15 верасня 1942 г. Здабыты ручны кулямёт, 5 карабінаў і 2 скрынкі з боепрыпасамі ў шутцпункце Іўе. Група асяродка Бакшты-Юрацішкі.

25 верасня 1942 г. На станцыі Ліда падсыпалі жалезныя апілкі ў змазачнае масла, якім шмаравалі буксы паравозаў. Група асяродка Бакшты-Юрацішкі.

Канец кастрычніка 1942 г. Пад Гауяй (Лідскі раён) пушчаны пад адхон паравоз і некалькі вагонаў з грузамі. Група Казіміра Маркоўскага ("Казіка-1")

Канец лістапада-пачатак снежня 1942 г. Пушчаны пад адхон два эшалоны з вугалем і дровамі. Група асяродка Бакшты-Юрацішкі.

4 снежня 1942 г. Узрыў ваеннага эшалона пад Плісай на лініі Мінск-Барысаў. Група Вацлава Заорскага ("Рыбы").

Зроблена нямала. "Вахляжу" ёсць чым ганарыцца, праўда, калі разглядаць іх ваенныя здабыткі асобна. Бо калі параўнаць іх дзейнасць з дзейнасцю беларускіх партызанаў і падпольшчыкаў хоць бы адной вобласці - Мінскай - то параўнанне не на карысць палякаў. Як мухі са сланом.

Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments