Юрий Гуралюк (guralyuk) wrote,
Юрий Гуралюк
guralyuk

225. крах Вахляжа в Вильне и Украине. Развертывание УПА в ЗУ в максимально удобный момент

Крыніца: Сямашка Я. І. Армія Краёва на Беларусі. - Мн.: Беларускае выдавецкае Таварыства "хата". 1994. - 416 с.
"Вахляж". Участак V.

Для полноты картины:

Вахляж на 5-м (Вильна, Вильнюс) участке и 1-2 участках (Украина). Та же логика действий, что и на Полесье - Минске: опора на города и городское подполье, попытка создать точки опоры в сельской местности (Браславские озера возле Вильны), неспособность создать опору в сельской местности в силу неготовности к партизанской войне и чужеродности местному населению, нежелание искать общий язык с местными партизаснкими отрядами, развертывание дивесрионной деятельности низкой интенсивности и непонятного стратегического смысла на коммуникациях вокруг города базирования (Вильны) в данном случае, стремление создать резидентуры в городах - транспортных узлах восточнее (Даугавпилс и т.д.), провал подпольных структур в городах вследсвтие профессиональнйо работы оккупационных властей в течение двух месяцев после начала активной диверсионной деятельности, снабжение взрывчаткой и прочим из Варшавы по суше,неумение лоставить припасы в город, использование крупных партий для доставки и авантюрных варантов доставки (машина из вашавы, груженная взрывчаткой и прочим), провал разовой операции доставки почти параллизует деятельность всей подпольной сети. Отстутствие устойчивой связи с центром (октябрь 42г. - представитель Виленского участка прибывает в Варшаву для контакта с руководством). Отсутствие устойчивой связи с соедними участками и координации действий с ними.

Впрочем, Виленский 5-й участок Вахляжа по-крайней мере не был разгромлен полностью, как это проихошло с остальными участсками Вахляжа и продержался как минимум до конца 42г. Видимо, остатки этого участска влились в повстанческое польское движение, развернувшееся в местах компактного проживания поляков в рамках АК в регионе Вильны и северо-западной Бенлдаруси с весны 43г.

На Украине в сентябре 42г. рухнули не сумев развернуться даже до белорусского уровня Вахляжа 1 и 2 участки Вахляжа. Поляки в Западной Украине к моменту разворачивания акции УПА остались без организационной сети из профессиональных офицеров спеслужб, способной действовать в городах, в масштабе всей территории ЗУ и иметь прямую связь с эмигрантским правительством Польши и британской разведкой. К реальному началу УПА в феврале 43г. Вахляж как раз был добит и в Минске и под Пинском\Брестом. Единственной антинемецкой силой, способной защищать поляков в западной Украине стали советские партизаны. Причина поддержки поляками советских партизан на Волыни логична. Однако для ОУН февраль как время начала геноцида поляков на Волыни был идеальным временем: советские партизаны еще зимую в белорусских лесах, их численность еще относительно невелика. Собственно польских организованных структур на Волыни практически нет.

Поляки были почти беззащитны на Волыни до конца мая 43г. Когда после конференции советских партизан нар.Уборть примерно между Пинском и Гомелем свыше 20 тысяч партизан вступили в ЗУ крупными соединениями сразу. как раз февраль - май - тотальная резня УПА поляков на Волыни. Апофеоз, можно сказать. С июня у поляков появился массовый защитник в виде партизан, а немцы распалив полсько-украинскую вражду получили возможность набирать поляков в свою полицию и бросать их против УПА. АК к июню также успела создать какие-тос труктуры для атакаи УПА, прежде всего в "Закерзонье". Правда, к этому же времени немцы раскрутили дело Катыни и произошел разрыв между СССР и правителдьством Польши в Лондоне. Но на местах, на Волыни это на поддержке поляками советских партизан почти не сказалось.

Напрашивается, конечно, вывод: немцы уничтожая Вахляж примерно в сентябре-ноябре 42г. предполагали, что зимой будет затишье в партизанской войне советских партизан, что те будут зимовать в белорусских лесах, оставив в ЗУ лишь отряды обеспечения разведчиков близ основных транспортных узлов. А польское подполье сможет создать оргструктуру на замену Вахляжу на "крэсах" только к весне 43г. И что поляки на ЗУ будут зимой 42-43г. реально беззащитны. Но с весны 43г. советские партизаны и польское сопроивление обязательно закрепятся на Волыни-Полесье. Немцы должны были привязывать свое антипартизанское планирвоание к природным сезонам - надо было удержать совестких партизан вне ЗУ зимой. Возможно, потому немцы и не громили базу Линькова, где зимовал Ковпак, и позволили возникнуть крупному свободному от немцев краю на юго-восток от Князь-Озера, вокруг к р.Уборть, чтобы партизаны могли там зимовать, сотавив Украину для ОУН.

Как раз в декабре 42г. из-под Лепеля выводится украинский батальон Побегущенго-Шухевича. С января идет быстрая подгтовка к переходу ОУН к партизанской войне на Волыни. В феврале такой переход начинается и возникает реальная УПА. И сразу, пока партизан нет начинается резня поляков. На волне этой резни происходит мобилизация украинцев на Волыни в УПА. После этой резни контакт между УПА и совесткими партизанами и польской АК был исключен. Что позволяло немцам видеть в УПА полицейскую силу, направленную на противодействие диверсиям партизан на коммуникациях в ЗУ. Города же в ЗУ немцы УПА не отдавали, транспортные узлы контролировали сами. И под эту схему дипломатическая линия - дело Катыни к апрелю 43г. Красиво, если так и было. Очень логично во всяком случае. Беспроигрышно.

Но вообще история Вахляжа в интерпретации Семашки - странная донельзя. Хотя, похоже, эта интерпретация в основе своей верна, в той части, где сотается в стороне большая политиа - Британия, ГРУ, вермахт...



***

Стварэнне базы "Вахляжа" на тэрыторыі 5-га ўчастка, у Вільні, звязана з асобай ужо знаёмага нам па віленскай канспірацыі ў 1939-1941 гг. Браніслава Кжыжаноўскага ("Баўтрука"). У красавіку 1942 г. ён прыбыў у Варшаву, каб завязаць кантакты з падпольным цэнтрам. 3 дапамогаю даваеннага саслужыўца Мацея Калянкевіча ("Котвіча") пазнаёміўся з кіраўніцтвам "Вахляжа".

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў Браніслава Кжыжаноўскага: "Назаўтра ў канспіратыўнай кватэры з'явіўся афіцэр, якому мяне абяцалі прадставіць. Гэта быў капітан "Дан", намеснік камандзіра дыверсійнай арганізацыі (маёр Стэфан Рыхтэр - начальнік штаба "Вахляжа", ён жа "Тумры".- Я. С). Манера паводзінаў, лексікон, відавочна блізкія адносіны з Калянкевічам выдавалі ў ім кадравага ваеннага, належнага да эліты афіцэрскага корпуса.

За ім прыйшоў самавіты мужчына, твар быў пакрыты густым шчаціннем. Усё гэта прыдало яму такі канспіратыўны выгляд, што калі б я быў гестапаўцам, арыштаваў бы яго на вуліцы без ваганняў пры першай жа сустрэчы. Абодва капітаны адносіліся да яго далікатна і з павагаю. Гэта дазваляла меркаваць, што я маю справу з палкоўнікам ці генералам. Нягледзячы на мае прапановы, прынцып дзеяння па-за граніцамі 1939 г. застаўся ранейшым. Барадаты "доктар Валігура" (палкоўнік Адам Грахольскі.-Я. С), кіраўнік "Вахляжа", цвёрда падкрэсліў: "За кожны выстрал на нашым баку граніцы будзе суд".

Далейшая наша размова тычылася маіх паездкаў у ваколіцы Турманта, Дукштаў, Браслава, Дзісны...

На наступны дзень у нейкім утульным прыватным памяшканні мяне прадставілі высокаму, хударляваму пану, дзесьці пасля сарака, які не рабіў уражання, што ён палявы афіцэр. Трымаўся ветліва, нават сардэчна, але ў смутных яго вачах хавалася нешта прытоенае, як у чалавека, які не прывык выстаўляць напаказ свае пачуцці. Гэта быў капітан "Бязмен", кіраўнік 05 (Леон Лаплеўскі - камандзір участка 5), які з групай з дзесяці чалавек якраз збіраўся ў Вільню. Мне не далі ніякіх іншых звестак пра яе склад, але не было сумнення, сярод іх знойдуцца і парашутысты, што нядаўна прыбылі з Англіі, таксама як і Калянкевіч".

На пачатку мая "Баўтрук" вярнуўся ў Вільню з заданнем як мага хутчэй арганізаваць базу для перакідкі людзей на Усход, што было неадкладна зроблена. Першымі прыбылі сюды, прыкладна 11-12 мая 1942 г., "Бязмен" і яго намеснік, "ціхацёмны", Ян Смеля ("Ліпэк"). Праз тыдзень прыехалі яшчэ трое: Казімір Семашкевіч ("Рагач"), Мар'ян Кісялевіч ("Мірэк-1") і Зыгмунт Аўгустоўскі ("Сьлепаврон"). I, нарэшце, пад канец мая, з Варшавы прыбыла трэцяя група - ціхацёмныя" Адам Барычка ("Брона"), Раман Рамашкан ("Марыя"), а таксама браты Белакур - Ежы ("Корд") і Міхал ("Шарэк"), і Вітольд Кільгоўскі ("Грэк").

Атрымаўшы з дапамогаю легалізацыйнай ячэйкі (кодавая назва "Гаспода") фальшывыя дакументы, а хтосьці і без дакументаў, накіраваліся на Усход - "Марыя" пад Браслаў, "Мірэк", "Сьлепаврон", "Грэк" у раён Дзісны і Дзвіны. "Корд" захварэў на жаўтачку і некалькі тыдняў лячыўся ў Вільні, а "Брона" па просьбе "Баўтрука" арганізаваў кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы падрыўнікоў. Кіраўнік участка 5 сваю штаб-кватэру размясціў пад Браславам у маёнтку Пеліканы, у ім гаспадарыла Соф'я Тарлецкая. Разам пасяліўся і падрыўнік "Сьлепаврон". Астатнія "вахляжаўцы" закватаравалі ў маёнтках і фальварках Стацюны, Кавалёва, Некрашы і Міёры. Як абсталяваліся, у Варшаву паехаў "Брона", каб далажыць "Доктару", што людзі ўшчыльную падышлі да запланаваных для дыверсій раёнаў, але работа стрьшліваецца з-за адсутнасці выбуховых матэрыялаў. Атрымаў адказ, што машына са ўзрыўчаткаю ўжо, пэўна, даехала да Вільні.

Сапраўды, доўгачаканы грузавік з тратылам, пластыкам, дэтанатарамі і г. д. удала дабраўся на віленскую базу. Суправаджаць аўтамабіль і трох варшавякаў у Відзы быў прызначаны Даніэль Кастравіцкі, той самы "Данэк", што кіраваў тэрактам у Вільні (канец лістапада 1940 г.) у адносінах да агента НКУС, даваеннага польскага афіцэра Яна Шаблоўскага. Той самы "Данэк", каторы пасля тэракта быў арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі і здзейсніў немагчымае - у часе допыту абяззброіў і задушыў афіцэра - следчага НКУС і ўцёк, забраўшы з сабою папку са сваёй крымінальнай справай.

Славуты віленскі баявік "Данэк" новае заданне атрымаў на кантактным пункце па вул. Міцкевіча. Вядома, ніхто не ведаў, што за "Данэкам" сачыла літоўская паліцыя - саўгума. На сваёй канспіратыўнай кватэры ён спаткаўся з сябрам, і абодва, прыхапіўшы з сабою зброю, пайшлі туды, дзе іх чакаў "вахляжаўскі" аўтамабіль з трыма варшавякамі. Шпікі з саўгумы рашылі затрымаць іх на набярэжнай Віліі - ля Зялёнага моста. Сябра Даніэля схапілі, а сам ён вырваўся з учэпістых рук сышчыкаў і кінуўся наўцёкі ўздоўж набярэжнай, раз-пораз адстрэльваючыся. Але адважнаму не пашанцавала. Сутыкнуўся з нямецкай аўтакалонай. 3 двайнога пераплёту не выцерабіўся - загінуў у перастрэлцы.

Пра гэты трагічны выпадак імгненна паведамілі "Баўтрука". Той зходу зразумеў, што пры вобыску ў адзенні забітага "Данэка" знойдуць картку з назвай пункта прызначэння - Відзы. Таму адразу ж паслаў сваю сувязную папярэдзіць пра небяспеку экіпаж аўтамабіля.

Члены экіпажа пакінулі свой груз у ваколіцы Вільні і выехалі ў Варшаву. Такім чынам, выбуховыя рэчывы па прызначэнню трапілі са значным спазненнем. 3-за непаладкаў, звязаных з дастаўкай зброі, мінаў, фінансавых сродкаў, дыверсійныя групы не былі гатовы да актыўных дзеянняў. Хапала другіх няўвязкаў. Напрыклад, цяжка было нават знайсці лодкі, каб пераплыць Дзвіну.

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў Вальдэмара Жабы з дыверсійнай групы "Марка": "У нашу задачу ўваходзіла разведка тэрыторыі на другім баку граніцы, падрыхтоўка пераправы праз Дзвіну для планаваных дыверсійных акцыяў на чыгуначнай лініі Даўгаўпілс - Полацк - Віцебск. У хуткім часе мы зрабілі дзве вылазкі ў Латвію, каб падрыхтавацца да фарсіравання Дзвіны. Але, як аказалася, пераправіцца на супрацьлеглы бераг не надта проста, бо рака тут шырокая, мела імклівае цячэнне. Засталося адзінае выйсце - пераплываць на лодках. У сувязі з гэтым мы вялі пошукі на беразе ракі ад Друі да Краслаўкі.

Лодка на рацэ, вядома, звычайная з'ява, але не ў часе вайны і не на граніцы спакойнай Латвіі з ненадзейнай Браслаўшчынай. Захоўваючы максімальную асцярожнасць, каб нас не дэканспіравалі, мы марна трацілі час на бясплодныя пошукі. Праўда, у некалькіх месцах лодкі мы знайшлі, але на прывязі і пад пільнай аховай адказных за іх захаванне ўладальнікаў. У сувязі з выключна важным характарам нашй акцыі выкраданне лодкаў належала выключыць, і тэрмін выканання дыверсіі і надалей заставаўся нявызначаным. Засмучанымі вярталіся мы на досвітку на базу. Па дарозе нішчылі тэлекамунікацыйныя лініі праціўніка, пралеглыя непадалёку ад нашага шляху. Хоць гэта быў зусім невялікі ўрон для мілітарнай сілы непрыяцеля, на іншае ў нас тады не было магчымасці".

Побач з нявырашанымі пытаннямі чыста арганізацыйнага плана на паўночным усходзе Беларусі "вахляжаўцаў" напаткала праблема, якую капітан "Ваня", кіраўнік 3-га ўчастка, назваў галоўнаю і якую ён сфармуляваў так: "Ужыцца ў мясцовае асяроддзе - вось дзе майстэрства". Такое ўжыванне не было Простым і лёгкім.



: "Пан Доктар. Дакладваю агульную справаздачу пра зробленае да гэтага часу...

Сітуацыя агульная. Каб ахарактарызаваць істотныя варункі нашай работы, трэба асвяціць фон, на якім яна разгортваецца. Група 05 (участак 5. - Я. С) знаходзіцца на тэрыторыі трох раздзеленых граніцамі так званых дзяржаваў - Літвы, Беларусі і Латвіі. На кожнай з гэтых тэрыторый палітычныя, ваенныя, адмітстрацыйныя, эканамічныя і г. д. варункі розныя, у сувязі з гэтым умовы нашай працы адрозныя. У першым перыядзе, арганізацыйным, належала пераадолець на кожнай з гэтых тэрыторый шэраг спецыфічных цяжкасцяў. Самай цяжкай наша сітуацыя была ў Літве ў сувязі з асабшва моцным праследаваннем палякаў. Поўная там усеагульная дэпрэсія (не выключаючы "Мёду*) і страх перад рэпрэсіямі ўскладнілі пошук пэўных пунктаў апоры: адрасы, прадстаўленыя кіраўнштвам мясцовай акругі (маецца на ўвазе Віленская акруга АК- Я.С.) былі пераважна ненадзейнымі Сістэма пастаяннага тузання палякаў шматлікай, добра арганізаванай літоўскай паліцыяй, загад рэгістрацыі непасрэдна ў палшыі, абавязковая неабходнасць мець літоўскія пашпарты, затрыманне асобаў, не зарэгістраваных у дадзенай мясцовасці, пастаяннае прыцягаенне на прымусовыя работы, пераважна палякаў, масавае забойства палякаў у сувязі са "свянцянскай справай"**, праверка дакументаў на дарогах - усё гэта выключка тармазіла нашы пачынанні і прымушала ўсю ўвагу сканцэнтраваць перш за ўсё на бяспецы людзей з групы. Паволі нам удалося закватараваць у каланістаў (хутаранцаў.-Я С.) альбо ў асяродках так званай дробнамаянтковай шляхты, найбольш прыхільнай і патрыятычна настроенай. Іншыя праслойкі польскага насельніцтва аднесліся да нас даволі стрымана. Вымушаны прызнаць, што варожыя, жорсткія адносіны літоўцаў да палякаў адбіліся вельмі адмоўна на пазшыі апошніх, што ў выніку прывяло да амаль поўнага знікнення нашай арганізацыйнай сеткі на тэрыторыі.

* Мёд - кодавая назва Вільні.

** 20.05.1942 г. атрад беларускіх партызанаў пад камандаваннем Фёдара Маркава напаў на нямецкі легкавы аўтамабіль каля Свянцянаў і забіў двух нямецкіх чыноўнікаў - Ёзэфа Бека і Вальтэра Груля - і аднаго афіцэра вермахта. У адказ нямецкі гебітскамісар з Вільні загадаў літоўскай паліцыі расстраляць 400 палякаў са Свянцанаў. Літоўцы забілі 1200 прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі са Свянцянаў і ўсяго раёна, а потым дадаткова расстралялі 150 вязняў-палякаў з Лукішскай турмы ў Вільні.

Рухаючы групу далей на Усход, мы натрапілі на мноства цяжкасцяў. На Беларусі (польскай) адносіны мясцовага беларускага населышггва да палякаў несумненна іншыя, чым на Літве. Былі б яны яшчэ больш прыязнымі, каб не нямецкая прапаганда, якой паслужваецца кліка так званых беларускіх дзеячаў з Браслаускага староства на чале з Кавальскім. Гэтая кліка, на першы погляд, пранямецкая, а фактычна дзейнічае па ўказцы Саветаў, стараецца усялякімі спосабамі прыціскаць польскае насельнштва. Выключную дапамогу ў гэтым ім аказваюць папы.

Адной з прычынаў, якія ўскладняюць нашае прабыванне на гэтай тэрыторыі, з'яўляецца пашпартны рэжым. У выпадку затрымання асобы, якая не зарэгістравана на гэтай тэрыторыі, яна трактуецца на ўзроўні савецкіх дыверсантаў. Апошніх у лясах знаходзіцца вялікая колькасць, адчуваюць сябе амаль зусім бяспечна і беспака-рана з прычыны зычлівых адносінаў да іх беларускага насельнштва і цярпімасці да такога стану рэчаў вышэй упамянутага Кавальскага. 3 другіх цяжкасцяў, звязаных са знаходжаннем на гэтай тэрыторыі, трэба назваць добра арганізаваную павятовай клікай сістэму шпіёнаў-палякаў. Усё гэта прымушае пастаянна хавацца не толькі ад мясцовых уладаў, але і ад насельніцтва. Нарэшце, і гэта самае галоўнае, уся тэрыторыя Беларусі (польскай) у радыусе майго дзеяння моцна насычана камуністычным элементам. Нямецкая адміністрацыя, яўна пад уплывам Кавальскага, на ўсё гэта глядзшь скрозь пальцы. У такіх умовах беларускае насельніцтва амаль у адкрытую рупліва супрацоўнічае з савецкімі партызанамі, а як тыя што-небудзь выкінуць (рабункі двароў і засценкаў), то гэта цягне за сабой рэпрэсіі супраць... палякаў. Бо яны ненадзейныя і непатрэбныя на гэтай тэрыторыі элементы. У апошнія часы здараюцца шматлікія арышты і расстрэлы палякаў. Назіраючы такі стан рэчаў, прыходжу да беспамылковага вываду, што ў пераходны перыяд тэрыторыя Беларусі (польскай) і часткова Літвы (усходні рэгіён) будзе без прамаруджвання апрацаваная мясцовым (узброеным) камуністычным элементам у цесным паразуменні са шматлікімі, добра арганізаванымі савецкімі бандамі.

Што датычыць дзейнасці нашай арганізацыі на Беларусі, то, на жаль, трэба прызнаць яе вялікую бездапаможнасць. Брак энергічнага, планава і сур'ёзна дзейнага кіраўніцтва, брак зброі і фінансавых сродкаў у вялікай ступені паралізуюць патрыятычны парыў мясцовай польскай моладзі, расчараванай адсутнасцю моцнай рукі і магчымасці больш жывога ўдзелу ў арганізаванай рабоце. Моладзь стыхійна цягнецца да кожнай акцыі, што мае канкрэтную мэту. У такіх умовах вярбоўка ў нашу групу не мела б цяжкасцяў. За рэдкімі выключэннямі тэрыторыя Беларусі ў дадзены момант абсалютна не падрыхтавана на выпадак узброенага выступлення ў адпаведны час".

Тым не менш, нягледзячы на такі, прама скажам, песемістычны тон рапарта, кіраўніцтву 5-га ўчастка ўдалося арганізаваць шэраг дыверсійных акцыяў. Упершыню ўзарвалі мінай рэйкі на лініі Вільня - Даўгаўпілс, праўда, без значнага ўрону для немцаў - поезд паспеў праскочыць раней, чым адбыўся выбух. Але пазней дыверсійныя групы гэтага ўчастка дзейнічалі больш паспяхова і эфектыўна, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі.

ДЫВЕРСІЙНЫЯ АКЦЫІ "ВАХЛЯЖА" НА ЎЧАСТКУ 5 (паводле апрацавання прафесара Цэзарыя Хлябоўскага).

9 жніўня 1942 г. Узрыў рэйкаў (выбух перад паравозам) на магістралі Даўгаўпілс -Ленінград. Група "Броны" і "Шарэка" (Міхала Белакура).

Жнівень 1942 г. Першая - другая дэкада. Пашкоджанне рэйкаў узрывам міны на лініі Мінск - Вільня - Даўгаўпілс. Група "Броны".

Сярэдзіна жніўня 1942 г. Узрыў слупа пад электралініяй высокага напружання каля Даўгапілса. Група "Броны" - "Шарэка".

Жнівень-верасень 1942 г. Узрыў ваеннага эшалона на лініі Віцебск-Даўгаўпілс Вітальдам Кільгоўскім ("Грэкам"). Раненне "Грэка", а затым смерць - у дарозе ці па прыезду ў Варшаву.

Жнівень - верасень 1942 г. Узрыў пад эшалонам з нямецкай ваеннай амуніцыяй на лініі Даўгаўпілс - Ленінград, нагрувашчванне вагонаў, рух спыніўся на некалькі гадзінаў. Група "Ліпка".

Верасень, першая дэкада 1942 г. Узрыў эшалона з ваеннай тэхнікай на лініі Даўгаўпілс - Ленінград, за станцыяй Тышкі. Частка і рузавых платформаў з артылерыяй і аўтамабілямі падае з насыпу, частка нагрувашчваецца на рэйках. Лінія выходзіць са строю на пекалькі гадзінаў.

12-13 верасня 1942 г. Узрыў на лініі Даўгаўпілс - Рэзекне. Нераспазнаны вайсковы эшалон часткова зыходзіць з насыпу. Перапынак руху каля сутак. Група "Шарэка".

3-5 кастрычніка 1942 г. Узрыў на лініі Вільня - Коўна. Некалькі платформаў, гружаных вугалем, спадаюць з насыпу. Перапынак руху на некалькі гадзінаў. У дапаўненне - крушэнне выратавальнага поезда. Група "Баўтрука".

Кастрычнік, першая дэкада. 1942 г. Узрыў міны пад ваенным эшалонам на лініі Даўгаўпілс - Рэзекне. Эфект не распазнаны. Група "Корда" (Ежы Белакура).

Сярэдзіна кастрычніка 1942 г. Група "Броны" разнімае рэйкі каля станцыі Юзэфава на лініі Полацк - Даўгаўпілс. Без эфекту.

Кастрычнік 1942 г. Узрыў на лініі Даўгаўпілс - Рэзекне каля Ардавы эшалона з амуніцыяй, перапынак руху каля 3 сутак. Група Станіслава Александровіча - уладальніка хутара ў Гроцішках (Латвія).

20 лістапада 1942 г. Узрыў рэйкаў пад нераспазнаным транспартам на лініі Віцебск - Даўгаўпілс, каля Індры. Група "Мірэка".

29 лістапада 1942 г. Узрыў рэйкаў пад эшалонам з танкамі на лініі Вільня - Коўна, поезд ледзь затрымаўся на насыпе. Група Яна Насуты ("Града").

4-ы квартал 1942 г. Узрыў рэйкаў пад эшалонам на лініі Даўгаўпілс - Рэзекне. Эфект не распазнаны. Група "Сьлепаврона".

4-ы квартал 1942 г. Група Паўла Багдановіча ўзрывае рэйкі пад эшалонам на лініі Віцебск - Даўгаўпілс. Вынік не распазнаны.

27 снежня 1942 г. Узрыў рэек на лініі Вільня - Коўна. Група Альтфрэда Завадзкага ("Коса").

* * *

У гэтай кнізе свядома абмінаецца дзейнасць баявых і разведвальных групаў 4-га ўчастка ў раёне Даўгаўпілса і Рызе, таму што яна выходзіць за рамкі даследаванай тэмы. Па гэтай жа прычыне мы не расказваем тут аб перыпетыях стварэння 1-га і 2-га ўчасткаў "Вахляжа"- яны дзейнічалі на Украіне.

Адзначым толькі, на ўкраінскіх участках акцыі "Вахляжа" не атрымалі належнага развіцця, не пакінулі хоць трохі значнага следу сярод яго баявых набыткаў. На тое былі свае падставы: масавыя карныя акцыі немцаў і ўкраінскіх нацыяналістаў з АУН - УПА па вынішчэнню польскага насельніцтва, пралікі кіраўніцтва "Вахляжа" і проста выпадковы збег акалічнасцяў - узгадаем хаця б арышт "Панурага" і "Чаркі" на 2-ім участку.

Бясконцыя правалы і няўдача на ўсіх участках, гібель людзей, часам бяссэнсавая, прымусілі галоўнае камандаванне АК яшчэ ў верасні 1942 г. задумацца аб рэарганізацыі "Вахляжа". Аднак падзеі развіваліся настолькі імкліва, а неэфектыўнасць запланаваных дзеянняў дыверсійных групаў настолькі відавочнай, што ўжо на рубяжы верасня і кастрычніка лёсы украінскіх участкаў "Вахляжа" былі прадвырашаныя. Тутэйшыя ўчасткі павінны былі знікнуць.

Трэба сказаць прама: на тэрыторыі Усходняй Беларусі, раёнах запланаваных дыверсіяў жаўнеры "Вахляжа" адчувалі сябе чужынцамі, так і не змаглі па-сапраўднаму "зачапіцца" за беларускую зямлю і распачаць баявыя акцыі.

Тым не менш, паводле Цэзарыя Хлябоўскага, у якасці "пабочнага прадукта" "Вахляж" запісаў на свой рахунак шэраг несумненных дасягненняў. Галоўнае з іх - ён мабілізаваў, падрыхтаваў і выпрабаваў у дзейнасці людзей, якія стануць асновай пры фарміраванні пазней баявых адзінкаў Арміі Краёвай на Беларусі. I не толькі тут.

http://jivebelarus.net/history/new-history/army-krayova-part-02a.html?page=7

Tags: Украинские коллаборанты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments